21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кадры для сяла: высокi ўзровень ведаў у абмен на добрыя ўмовы жыцця i працы

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

22—23 сакавiка ў Горках праходзiць выязное пасяджэнне Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу краiны па аграрных пытаннях. Парламентарыi разам з кiраўнiцтвам i выкладчыкамi Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii абмяркоўваюць стан i перспектывы падрыхтоўкi прафесiйных кадраў для сельскай гаспадаркi краiны.

Удасканаленне навучання спецыялiстаў сельскай гаспадаркi дыктуюць сённяшнiя рэалii i Дзяржаўная праграма адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады. У земляробстве i жывёлагадоўлi ўкараняюцца новыя тэхналогii, сучасныя трактары i камбайны — гэта складаная i начыненая электронiкай тэхнiка, i таму працаўнiкi сельскай гаспадаркi павiнны мець больш высокi ўзровень ведаў.

Выязное пасяджэнне камiсii невыпадкова праходзiць у Горацкiм раёне. Сельская гаспадарка тут поўнасцю забяспечана кадрамi. I, як падкрэслiў кiраўнiк раёна Мiхаiл Анiкееў на сустрэчы з дэпутатамi Нацыянальнага сходу, у Горках не баяцца актыўна браць на працу моладзь, давяраюць iм кiраваць i задаволеныя вынiкамi. Тром кiраўнiкам сельскiх гаспадарак Гораччыны яшчэ не споўнiлася i 30 гадоў. Большасць працаўнiкоў — таксама маладыя людзi.

Дэпутаты Нацыянальнага сходу наведалi вучэбна-доследную гаспадарку акадэмii, аграгарадкi Паршына i Аўсянку.

— Мы хочам не назiраць збоку, а на свае вочы бачыць, дзе нам трэба паправiць заканадаўства для паспяховай рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi, — зазначыў намеснiк старшынi Парламенцкай камiсii па аграрных пытаннях Мiкалай Куцко. — Гэта праграма напружаная, дарагая, але без яе не абысцiся, бо яна арыентаваная на будучае.

Дэпутаты лiчаць, што трэба быць сляпым, каб не бачыць вынiкi першых двух гадоў рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi. Мяняецца аблiчча сельскай мясцовасцi, з’явiлiся аграгарадкi. Мiкалай Куцко засцерагае ад памылак: напрыклад, нельга здаць аграгарадок без водаправода. На яго погляд, калi маладая гаспадыня не зможа падключыць сучасную пральную машыну, наўрад цi яна задаволiцца бытавымi ўмовамi i застанецца тут жыць.

— Для адраджэння вёскi трэба стварыць такiя ўмовы жыцця i працы, каб яны нiчым не адрознiвалiся ад гарадскiх альбо былi наблiжаныя да iх, — падтрымлiвае калегу дэпутат ад Горацкай выбарчай акругi Таццяна Асмалоўская. — Каб у людзей, якiя ў любую непагадзь выходзяць на палi i выконваюць харчовую праграму, у хаце было цёпла, быў газ, гарачая вада. А таксама каб iх дзецi вучылiся ў сучасных навучальных установах i нiчым не адрознiвалiся ад гарадскiх .

Але найперш усё ж праца i заробак. Мiкалай Куцко паведамiў, што рыхтуецца праект дэкрэта Прэзiдэнта аб стварэннi ўмоў для развiцця прадпрымальнiцтва ў вёсцы.

— Патрэбны асаблiвыя эканамiчныя ўмовы для развiцця сельскага прадпрымальнiцтва, — упэўнены намеснiк старшынi парламенцкай камiсii па аграрных пытаннях. — Для развiцця фермерства i стварэння малых заводаў, для ўсяго, што датычыць не толькi сельскай гаспадаркi, але таксама i сферы паслуг i чаго заўгодна, на чым можна зарабiць грошы. Гэта новы этап у адраджэннi ўсёй эканомiкi краiны, ад вялiкiх гарадоў да малых сельскiх населеных пунктаў.

Горацкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22—23 сакавiка ў Горках праходзiць выязное пасяджэнне Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу краiны па аграрных пытаннях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика