Вiктар Шэйман i прэзiдэнт Венесуэлы абмеркавалi пытаннi супрацоўнiцтва ў энергетыцы i будаўнiцтве
БЕЛТА
Актуальныя пытаннi развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва былi абмеркаваны ў час сустрэчы Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi, сустаршынi беларуска-венесуэльскай сумеснай камiсii высокага ўзроўню Вiктара Шэймана з прэзiдэнтам Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Уга Чавесам. Перагаворы адбылiся ў Каракасе. Вiктар Шэйман узначальвае ўрадавую дэлегацыю Беларусi, вiзiт якой у Венесуэлу прадоўжыцца па 25 сакавiка.
У цэнтры ўвагi на перагаворах былi пытаннi рэалiзацыi дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе сустрэчы кiраўнiка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi i прэзiдэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў лiпенi мiнулага года ў Мiнску. У прыватнасцi, гэта датычыцца энергетычнай сферы, сельскай гаспадаркi, прамысловасцi. У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася праграма супрацоўнiцтва ў газiфiкацыi венесуэльскiх гарадоў, будаўнiцтва завода па абагачэнню фасфату, а таксама стварэнне сумеснага прадпрыемства па зборцы трактароў i грузавiкоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актуальныя пытаннi развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва былi абмеркаваны ў час сустрэчы Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi, сустаршынi беларуска-вен
|
|