21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Вясковец гатовы iсцi на працу яшчэ раней. Абы ўвечары светлавы час на гаспадарку быў»

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А на мой погляд...

25 сакавiка ў дзве гадзiны мы будзем пераводзiць стрэлкi гадзiннiкаў на адну гадзiну наперад. Як звычайна, у большасцi сем’яў напярэдаднi будзе гучаць напамiн адзiн аднаму, маўляў, толькi б не забыцца (асаблiва калi на ранiцу плануюцца нейкiя паездкi цi сустрэчы), а паралельна — i чарговае абмеркаванне плюсоў або мiнусаў ад такога кроку як для самiх грамадзян, так i для ўсёй эканомiкi.

Цi ўплывае на ваша самаадчуванне, настрой, працаздольнасць перавод стрэлак гадзiннiка (уперад або назад)? Якiм чынам вы мiнiмiзуеце магчымыя наступствы ў такiх выпадках?

Наталля ЖЫВАЛЕЎСКАЯ, старшы iнспектар цэнтра прапаганды i навучання пры ўстанове «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС»:

— Нiчога не прадпрымаю, нiчога не адчуваю. Мая праца звязана з тым, што часам даводзiцца ўставаць i ў 5, i ў 6 гадзiн ранiцы. Не, нiякiх надзвычайных здарэнняў, гэта звязана з планавай работай, калi, напрыклад, трэба падрыхтавацца да сустрэчы. Думаю, што i ў большасцi маiх калег такiх праблем таксама няма.

Наталля АФАНАСЬЕВА, эканамiст Мiнскай дзяржаўнай лесагаспадарчай установы:

— Перавод стрэлак на гадзiннiку што ўперад, што назад нiякiм чынам на маiм самаадчуваннi, настроi не адбiваецца. Наадварот, зараз дзень будзе пачынацца раней, уставаць лягчэй будзе, бо ўжо зусiм светла стане... А ўвогуле я «жаваранак», таму нiякiх дадатковых намаганняў, каб добра сябе адчуваць, мне не трэба.

Анатоль ЧАЙКОЎСКI, загадчык фермы СВК «Шчорсы» Навагрудскага раёна:

— Сказваецца гэты перавод, як кажуць, на ўсе 100 працэнтаў. Вельмi цяжка людзям недзе з месяц — пакуль арганiзм не адаптуецца. Мы ж прызвычаiлiся рабiць усё ў пэўны час, а тут трэба «ламаць» сябе. Вось глядзiце: уставаць трэба ўжо не ў 6 гадзiн ранiцы, а ў 5 — каб справы па ўласнай гаспадарцы парабiць. Праз гадзiну — на ферму, разам з даяркамi падрыхтавацца да ранiшняй дойкi, яшчэ праз гадзiну ўласна сама дойка пачынаецца. Ды i ўвечары, калi рагулi на пашы, да апоўначы даводзiцца працаваць. Таму гэтая гадзiна як нажом па сэрцы, скажу шчыра. Дарэчы, пакутуюць не толькi людзi, але i каровы. Рагулi, праўда, адаптуюцца да новых умоў значна хутчэй — недзе за тыдзень.

Васiль ЛIХАЧЭЎСКI, начальнiк каардынацыi i кантролю дэпартамента па каштоўных паперах Мiнiстэрства фiнансаў:

— Ведаеце, напэўна, з-за таго, што арганiзм малады, асаблiва я нiякiх значных наступстваў ад пераводу стрэлак наперад або назад не адчуваю. Хiба толькi першыя два-тры днi адчуваецца нiбыта санлiвасць. Па ўнутранаму бiялагiчнаму гадзiннiку кладзешся спаць як звычайна, а ўставаць па рэальнаму гадзiннiку даводзiцца раней. Але на працаздольнасць, настрой гэта не ўплывае. Часам бывае, зноў жа па маладосцi (смяецца), i палову ночы не спiш — i нiчога.

Чэслаў ЖЫДАЛОВIЧ, дырэктар Валожынскiх электрасетак:

— Можна я раскажу вам свой распарадак дня? У 5 гадзiн ранiцы еду ў падшэфную гаспадарку, да 9 гадзiн вяртаюся на сваё асноўнае месца працы. Пасля заканчэння працоўнага дня — з 21 да 23 гадзiн — планёрка ў выканкаме. Дадому вяртаюся ў 24 гадзiны, паспаў 4 гадзiны — i зноў усё спачатку. А ўвогуле, што сказаць яшчэ? Мы, я маю на ўвазе вяскоўцаў, гатовы iсцi на працу яшчэ раней, але i вяртацца раней дадому. Больш светлавога дня — больш магчымасцяў парабiць справы па ўласнай гаспадарцы.

Людмiла ПЕТРАКОЎСКАЯ, начальнiк упраўлення арганiзацыi гандлю Мiнiстэрства гандлю:

— Часу не хапае штодзень. Вельмi шмат працы — iду да 8 гадзiн ранiцы, вяртаюся дадому ў 21 гадзiну вечара. Таму «недасып» пастаянны. Як вы думаеце, цi паўплывае на самаадчуванне перавод стрэлак гадзiннiка ўперад або назад? Прадпрымаць нешта ў гэтай сувязi, як вы кажаце, таксама няма часу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 сакавiка ў дзве гадзiны мы будзем пераводзiць стрэлкi гадзiннiкаў на адну гадзiну наперад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика