21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генадзь ЛЯПУНОЎ, першы намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi:

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Беларусы павiнны стаць сапраўднымi гаспадарамi свайго жылля»

25 сакавiка работнiкi жыллёва-камунальнай галiны адзначаюць сваё прафесiйнае свята. Напярэдаднi знамянальнай даты звычайна падводзяцца вынiкi працы, вызначаецца стратэгiя развiцця на будучыню. Як выглядае сённяшнi дзень галiны, у чым асноўны сэнс усiх пераўтварэнняў, што адбываюцца ў ЖКГ? Аб усiм гэтым — першы намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Генадзь Ляпуноў.

— Галоўнай задачай работы прадпрыемстваў сiстэмы ЖКГ было i застаецца поўнае i своечасовае забеспячэнне насельнiцтва i аб’ектаў народнай гаспадаркi комплексам жыллёва-камунальных паслуг у патрэбных аб’ёмах, з належным узроўнем якасцi i пры мiнiмальных затратах. Аб’ём платных жыллёва-камунальных паслуг, якiя летась былi аказаны насельнiцтву, склаў 2,21 трыльёна рублёў. Гэта на 4 працэнты больш, чым за 2005 г. (адпаведны планавы паказчык — 2—3 працэнты). Адзiн з асноўных шляхоў кампенсацыi змяншэння даходаў арганiзацый ЖКГ — павелiчэнне аб’ёмаў рэалiзацыi дадатковых платных паслуг. Яны запатрабаваныя ў жыхароў: летась такiх паслуг было аказана на 118 мiльярдаў рублёў, што на 5 працэнтаў больш, чым у 2005 г.

У галiне актыўна праводзiцца работа па змяншэнню затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Летась адпаведныя выдаткi ўдалося знiзiць на 4,7 працэнта. Такiя тэмпы адпавядаюць заданням праграмы развiцця ЖКГ, у адпаведнасцi з якой штогод затраты павiнны «мiнусаваць» на 4 працэнты, а да 2010 г. трэба выйсцi на ўзровень 20 працэнтаў. Планавай мяжы магчыма дасягнуць за кошт эфектыўнага ўкаранення энергазберагальных тэхналогiй, гэты накiрунак сёння — адзiн з найбольш актуальных. Для рэалiзацыi Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнiзацыi асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сiстэмы, энергазберажэння i павелiчэння долi выкарыстання ў рэспублiцы ўласных палiўна-энергетычных рэсурсаў у ЖКГ летась распрацаваны, зацверджаны i рэалiзаваны шэраг важных мерапрыемстваў. Сярод iх — галiновая праграма энергазберажэння, у адпаведнасцi з якой у мiнулым годзе прадугледжвалася зэканомiць 201,5 тысячы тон умоўнага палiва. Фактычная эканомiя аказалася большай — 213,2 тыс. тон.

Актыўна рэалiзуюцца дзяржаўныя праграмы па водазабеспячэнню i водаадвядзенню «Чыстая вада», адраджэнню i развiццю вёскi, а таксама праграма па выкарыстанню ў арганiзацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркi мясцовых вiдаў палiва. Летась спажыванне МВП у галiне склала 330,4 тысячы тон. Выкананы праграмныя заданнi па ўвядзенню магутнасцяў на мясцовых вiдах палiва i замене катлоў з нiзкiм каэфiцыентам карыснага дзеяння на больш эфектыўныя. Летась было ўстаноўлена 308 котлаагрэгатаў на мясцовым палiве. Вялiкая ўвага надаецца i рэалiзацыi праграмы па замене цепласетак, якiя працяглы тэрмiн знаходзяцца ў эксплуатацыi. Летась у гэтым накiрунку спрацавалi паспяхова — пры плане 538,5 кiламетра фактычна было заменена 591,4 км трубапровадаў.

Iнтэнсiўна праводзiцца i капiтальны рамонт жылля. Гэта адзiн з асноўных накiрункаў, належнае выкананне мерапрыемстваў якога забяспечвае захаванасць жылфонду, надзейнасць сiстэм iнжынернага абсталявання, загараджальных канструкцый дамоў i змяншэнне затрат на iх бягучае ўтрыманне. У 2003 г. (упершыню за папярэднiя 12 гадоў) удалося не толькi дасягнуць, але i перавысiць узровень 1990 г. — пасля капiтальнага рамонту было ўведзена 645,8 тысячы квадратных метраў жылля. Паказчык увесь час стабiльна павялiчваўся: у 2004 г. ён склаў 695 тыс. кв. м, а ў 2005-м — 753 тыс. кв. м. Летась аб’ём капрамонту дасягнуў 857 тыс. кв. метраў, што на 14 працэнтаў больш, чым за папярэднi год. Адпаведныя планавыя заданнi выканалi ўсе вобласцi i сталiца. Пасля цеплавой мадэрнiзацыi жылых дамоў уведзена больш чым 244 тысячы квадратных метраў. Гэта на 41 працэнт больш, чым у 2005 годзе. Тэмпы капiтальнага рамонту не будуць змяншацца i надалей — плануецца, што штогод рост аб’ёмаў адпаведных работ павiнен складаць не менш чым 10 працэнтаў.

На працягу мiнулага года праводзiлася актыўная работа па абсталяванню пад’ездаў шматкватэрных дамоў дзвярамi ўзмоцненых кантструкцый i дамафонамi. У вынiку зараз такiм чынам «зачынена» 85 працэнтаў усiх пад’ездаў (82,6 з 97,3 тыс.). На гэтыя патрэбы ў тым лiку прыцягнута больш чым 15 мiльярдаў рублёў сродкаў жыхароў. Летась удалося адрамантаваць 2,5 мiльёна кв. метраў дахаў, што на 20 працэнтаў больш, чым у 2005 годзе. Такi аб’ём работ адпавядае нарматыву рамонту.

Летась працягвалася абсталяванне жылфонду iндывiдуальнымi прыборамi ўлiку расходу вады. Устаноўлена 1,9 мiльёна лiчыльнiкаў (у тым лiку ў мiнулым годзе — 199 тыс.). Усяго iндывiдуальнымi прыборамi ўлiку вады зараз абсталявана 32,5 працэнта кватэр. Гэтую работу неабходна праводзiць больш актыўна, паколькi адпаведны напрамак — адзiн з важнейшых рэсурсаў на шляху эканомii.

Працягваецца сiстэмная работа па добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Летась набыта 363 адзiнкi спецыялiзаванай уборачнай тэхнiкi. Для забеспячэння аб’ектаў азелянення якасным пасадачным матэрыялам шырокага асартыменту ў мiнулым годзе закладзена 3,75 гектара дэкаратыўных гадавальнiкаў. Быў дасягнуты 100-працэнтны ахоп планава-рэгулярнай ачысткай шматкватэрных жылых дамоў i прыватнага сектара ў гарадах i вёсках. Ахоп раздзельным зборам смецця павялiчыўся з 30 да 41,8 працэнта. На базе арганiзацый жыллёва-камунальнай гаспадаркi адкрыта 118 комплексных прыёмных пунктаў другаснай сыравiны. У галiне поўнасцю выконваюцца ўсе 11 нарматываў сацыяльных дзяржаўных стандартаў.

Жыхара трэба зрабiць саюзнiкам i непасрэдным удзельнiкам усiх спраў. Гэта можна па праву лiчыць асноўнай задачай удасканалення абслугоўвання насельнiцтва. Трэба стварыць належныя ўмовы для самаарганiзацыi грамадзян у жыллёвай сферы, да прыкладу, праз стварэнне таварыстваў уласнiкаў. Дзяржава будзе ўсяляк падтрымлiваць у гэтым людзей. Беларусы павiнны нарэшце стаць сапраўднымi гаспадарамi свайго жылля. Трэба завяршыць работу па прызначэнню ўпаўнаважаных асобаў па тых сумесных домаўладаннях, дзе не абраны спосаб кiравання. Мы падышлi да неабходнасцi ўвядзення пасады кiраўнiка дома, як гэта прадугледжана Законам «Аб сумесным домаўладаннi» i спецыяльнай пастановай урада. Кiраўнiком дзяржавы падтрыманы прапановы мiнiстэрства па павышэнню эфектыўнасцi работы ЖКГ. Гэтыя меры знайшлi адлюстраванне ў адпаведным Указе ад 6 кастрычнiка 2006 года. Асноўнымi задачамi, якiя вызначаны гэтым дакументам, з’яўляюцца планаванне на падставе планава-разлiковых цэн, змяншэнне затрат, мадэрнiзацыя асноўных фондаў, фiнансавае аздараўленне арганiзацый, спiсанне жыхарам пенi па безнадзейнай запазычанасцi, абсталяванне жылфонду iндывiдуальнымi прыборамi ўлiку вады. У 2007 год галiна iдзе да насельнiцтва з новым значэннем абрэвiятуры (ЖКХ — «Живи как хозяин»). У гэтым, напэўна, галоўны сэнс працы сiстэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркi.

Паспяховаму вырашэнню ўсiх задач, якiя пастаўлены перад галiной, садзейнiчаюць высокi прафесiяналiзм дзесяткаў тысяч рабочых, спецыялiстаў i кiраўнiкоў прадпрыемстваў i арганiзацый нашай сiстэмы. Вiншую ўсiх работнiкаў жыллёва-камунальнай гаспадаркi з прафесiйным святам, зычу ўсiм моцнага здароўя, поспехаў у працы, дабрабыту i шчасця. Упэўнены, што нашымi агульнымi намаганнямi ўдасца захаваць i прымножыць тыя станоўчыя тэндэнцыi, якiя намецiлiся ў развiццi жыллёва-камунальнай галiны.

Падрыхтаваў Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Беларусы павiнны стаць сапраўднымi гаспадарамi свайго жылля»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика