21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шлюб: «дзецям» уваход забаронены

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сем Я

Ёсць сярод нас такiя, хто з лёгкасцю (быццам бы) пераскоквае з аднаго шлюбу ў другi i нават ставiць на гэтай «нiве» своеасаблiвыя рэкорды. Чатыры, пяць, шэсць абяцанняў быць поруч да апошняга дня i кожны раз, як кажуць, «удала». А ёсць i такiя, хто не зведаў за сваё жыццё сямейнай сувязi i ганарыцца (быццам бы) гэтым. А хто ў рэшце рэшт усё ж такi больш шчаслiвы — халасцяк цi мнагажэнец, тая, што мяняла мужоў як пальчаткi цi старая дзева? Навошта чалавеку зарэгiстраваныя адносiны, i цi варта захоўваць iх на ўсё жыццё? Вось пра што хочацца спытаць ва ўрача-псiхатэрапеўта Мiнскага гарадскога псiхатэрапеўтычнага цэнтра Сяргея ЦВIРКО.

— Сям’я — гэта, безумоўна, падмурак грамадства. Яна выконвае не толькi сэксуальную i дзетародную функцыi, але i некаторыя iншыя, не менш важныя — культурную, сацыяльную, выхаваўчую...

— Выхаваўчая роля мае дачыненне да дзяцей?

— Сапраўды, не толькi да дзяцей. У шлюбе кожная iндывiдуальнасць працягвае развiвацца. Увогуле шлюб можа адбыцца толькi памiж дарослымi асобамi, якiя «выраслi» са сваёй сям’i i хочуць «расцi» далей. Гэта азначае, што кожны чалавек павiнен мець у шлюбе магчымасцi для самастойнага развiцця, жыць свабодна — у межах закона. З другога боку, гаворка iдзе i пра ўзаемнае выхаванне, «рост» саюза, стварэнне «мы», што, як вы разумееце, больш, чым «я».

— Ад чаго залежыць, наколькi гарманiчным будзе гэты саюз?

— Пытанне гарманiчнага развiцця закладваецца ў бiялагiчных сем’ях мужа i жонкi. Таму можна гаварыць, што па сутнасцi новы шлюб ствараюць бацькоўскiя сем’i, а зусiм не канкрэтныя асобы. Кожны з нас абавязкова пераносiць адносiны з бiялагiчнай сям’i ў сям’ю «па заклiку сэрца». Сапраўдная гармонiя — гэта ёсць саюз усiх вышэйпералiчаных сем’яў.

— А з чаго звычайна пачынаюцца першыя праблемы?

— Першая стадыя любых узаемаадносiнаў, напэўна, самая бязвоблачная. Адбываецца прыняцце адно аднаго, знаёмства з бацькамi, якiя ў iдэале павiнны разглядаць будучую жонку сына як дачку, будучага мужа дачкi як сына. Першыя праблемы маладой сям’i пачынаюцца з-за залежнасцяў, дакладней кажучы, з-за таго, што мацi не ў стане разарваць «пупавiну» адносiнаў са сваiм сынам цi дачкой.

Самымi моцнымi сувязямi лiчацца бiяпсiхалагiчныя, якраз такiя, як памiж мацi i дзiцем. Бацька па аб’ектыўных прычынах не ў стане перажыць падобныя адносiны. Устаноўлена, што ўнутрывантробная сувязь памiж мацi i дзiцем захоўваецца на працягу ўсяго жыцця. Бацька ж пасля дзетараджэння застаецца на ўзбочыне, ён нiбыта выканаў сваю функцыю. Праблема ў тым, што некаторым сем’ям удаецца яшчэ больш узмацнiць, умацаваць гэту аддаленасць. Так, са з’яўленнем на свет першынца ў многiх маладых сем’ях абавязкi i клопат бацькi бяруць на сябе... цешчы, якiя, як яны лiчаць, проста дапамагаюць дачцэ, а на самай справе выцiскаюць бацьку з сям’i. I не дзiўна, што мужчына знаходзiць сябе не ў шлюбе, а ў палiтыцы, iншай жанчыне, любiмым аўтамабiлi i г.д. А што iм застаецца рабiць? Любiмая цешча або свякроў не здолелi своечасова перарэзаць «пупавiну» адносiнаў. Таму мы можам назiраць, напрыклад, сем’i, у якiх мужчыны называюць сваiх цешчаў матулямi. Бо тыя iх кормяць, падтрымлiваюць матэрыяльна, бяруць на сябе яшчэ безлiч абавязкаў цесця. Такi «сын» спынiўся ў сваiм развiццi, ён не жадае жыць самастойна, браць на сябе абавязацельствы, адказваць за свае ўчынкi, ён проста ад адной матулi перайшоў да другой. Застаўся дзiцем.

— Няцяжка здагадацца, што аднойчы такi шлюб распадзецца. Тое, што не развiваецца, павiнна адмерцi...

— Так i ёсць. Кожны з нас будуе свой шлюб на падставе пэўных схем — бiялагiчных, культурных i г.д. Вось што, напрыклад, «прапагандуюць» зараз сродкi масавай iнфармацыi? Яны паказваюць нам, як акцёры, палiтыкi iдуць, што называецца, уверх па службовай лесвiцы, дасягаюць вяршынь папулярнасцi, матэрыяльнай забяспечанасцi i пры гэтым мала хто захоўвае адзiны шлюб. Такая схема шкодзiць фармiраванню трывалай сям’i. Акрамя гэтага, мы не ў стане пазбавiцца таго, з чым выйшлi са сваёй бiялагiчнай сям’i. У яго ёсць сваё ўяўленне, аб тым, як павiнна быць, у яе — сваё. «Мая мама так робiць...», «А мая мама...». Узнiкае канфлiкт. Па першым часе шлюбнага жыцця гэта нармальна. Бо калi чалавек разумее, што яго партнёр — асоба, што нельга пераносiць усё назапашанае ў бiялагiчнай сям’i ў сваю ўласную, то паступова пары ўдасца выпрацаваць свае рашэннi, яна навучыцца знаходзiць выйсце i ўзаемаразуменне. Для новаспечанай сям’i спачатку важна адысцi ад бацькоўскага ўплыву, а вось пазней, калi гэта адбудзецца, як бы гэта дзiўна нi прагучала, прыняць, аб’яднаць вакол сябе матуль, бацькаў, бабуляў, дзядуляў. На вялiкi жаль, некаторыя людзi да канца жыцця застаюцца дзецьмi, яны не хочуць працаваць над сабой, тым больш над iнтарэсамi iншага чалавека. Скажам, сярод маiх пацыентаў ёсць 57-гадовае дзiця, якога прывяла на прыём матуля. Гэты чалавек не «вырас» i, канешне, ён не гатовы да шлюбу. Даросласць праяўляецца ўсведамленнем таго, што ты — асоба, здольная прымаць сур’ёзныя рашэннi, да якiх адносiцца i рашэнне ўступiць у шлюб.

— Гэта так складана! Хочацца, каб цябе разумелi з паўслова, насiлi на руках i нiчога ад цябе не патрабавалi...

— Вось менавiта так i разважаюць «дзецi». Пражыць усё жыццё ў адным шлюбе, захаваць пачуццi — цеплынi, павагi — вельмi складана. Мы павiнны зразумець, што для таго, каб стаць дарослым, неабходна мяняць не цешчу, не свякроў цi партнёра, а сябе. Толькi сябе. Тады вы будзеце расцi як асоба.

— Вядома, што грамадзянскi шлюб, мякка кажучы, не лепшы варыянт з пункту гледжання юрыдычнай абароны дзяцей. А што можна сказаць пра адносiны пары, якая жыве без афiцыйнай рэгiстрацыi?

— Мы жывём у грамадстве i па яго законах. Грамадзянскi шлюб сведчыць аб непрыняццi гэтых законаў. Нам здаецца, быццам мы гэткiя свабодныя i можам сабе дазволiць жыць так, як нам падабаецца. Але як? Ад чаго мы сябе адчуваем свабоднымi? Ад абавязацельстваў. Захачу — пажыву яшчэ крыху з гэтым партнёрам, не захачу — пайду да iншага. Навiдавоку адсутнасць гармонii iндывiдуальнасцяў, «мы» не ствараецца. Зараз можна назiраць цiкавыя сiтуацыi. Мужчына жыве ў шлюбе i ўтрымлiвае палюбоўнiцу — набывае ёй кватэру, машыну, дапамагае нават расцiць сумеснае дзiця. I вось жанчына, якая сама разбiвае сям’ю, скардзiцца на пачуццё рэўнасцi ў дачыненнi да яго сакратаркi, усур’ёз спрабуе вырашыць гэту праблему. Прыхiльнiкi грамадзянскiх шлюбаў мяркуюць, што гэтак яны атрымлiваюць магчымасць прыгледзецца да партнёра. Выбачайце, але што значыць прыгледзецца? Значыць, не спадабаецца яму тое, што яна крыху распаўнела, а ёй — колькасць грошай, якую ён пачаў прыносiць, i можна шукаць новую «ахвяру» для адносiнаў? Нiхто нiкога не мае права ацэньваць. Кожны з нас — не iдэал i не тавар, якi можна выкiнуць на сметнiк. Пераборлiвы чалавек не ў стане ацанiць каштоўнасць кожнага канкрэтнага iндывiдуума. Наогул, ёсць такi сiндром Дон Жуана, чалавека, якi таксама сустракаецца з многiмi, каб выбраць лепшую. Рэальна нават у сэнсе сэксуальных адносiнаў такi чалавек нiчога сабой не ўяўляе. Цяжэй за ўсё быць пастаянна з адным партнёрам, дапамагаць яму расцi. Тыя ж сэксуальныя адносiны ў шлюбе iграюць не першую скрыпку. Больш значныя эмацыянальныя, псiхалагiчныя сувязi. Лiчыцца, што каханне знiкае на працягу пяцi гадоў. А далей — цяжкая праца. Сэкс можа прыесцiся, прыгажосць — знiкнуць, а трэба жыць далей. Партнёры павiнны абараняць адно аднаго, шкадаваць, паважаць, падтрымлiваць i ў радасцi, i ў няшчасцi. Вось гэта i не дазволiць сям’i разбурыцца.

— Сям’я можа адбыцца без дзяцей?

— У прынцыпе, можа, такiя прыклады ёсць. Але прычына такога становiшча павiнна хавацца не ў нежаданнi партнёраў абцяжарваць сябе «лiшнiм» клопатам, а сапраўды немагчымасцю мець дзяцей. Жаданне жыць для сябе абумоўлена той жа няспеласцю асобы.

— А чаму мужчыны спачатку баяцца жанiцца, а пасля — разводзiцца?

— Па-першае, нельга сказаць, што мужчыны абсалютна не хочуць жанiцца. Па-другое, да сэрца павiнна галава быць. Аб чым думаў мужчына, якi дапусцiў, напрыклад, непажаданую цяжарнасць i якога прымушаюць жанiцца абставiны? Аб чым думаюць тыя, хто рэгiструе шлюб толькi таму, што ў аб’екта кахання ёсць «шмат» грошай цi ён проста прыгожы? Прымусовыя шлюбы могуць быць праблемнымi. Мужчыны цудоўна адчуваюць, калi жанчына хоча быць з iмi, яны таксама маюць патрэбу ў эмацыянальнай, псiхалагiчнай блiзкасцi. Мужчыны ўвогуле больш эмацыянальна залежныя, чым жанчыны. У Кiтаi нават кажуць: жанчына любiць розумам, а мужчына — сэрцам. Мужчыны адчувальныя, ранiмыя, хоць ад iх i патрабуецца быць мужнымi, пастаянна нечага дабiвацца. Аднак нам вельмi хочацца пяшчоты, душэўнай цеплынi. Жанчыне прасцей выказаць зацiкаўленасць у пяшчоце мужчыны, дастаткова запытацца: ты мяне любiш? Праўда, словы тут — не галоўнае. Мова жэстаў, учынкаў гаворыць сама за сябе. Правiлы вечнага сямейнага шчасця элементарныя: любiць, паважаць адно аднаго, iмкнуцца зразумець. Калi не разумееш — сказаць пра гэта.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.

P.S. Мiнскi гарадскi псiхатэрапеўтычны цэнтр знаходзiцца па адрасу: вул. Мендзялеева, 4, тэл. рэгiстратуры: 235-61-74.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць сярод нас такiя, хто з лёгкасцю (быццам бы) пераскоквае з аднаго шлюбу ў другi i нават ставiць на гэтай «нiве» своеасаблiвыя рэкорды. Чатыры, пяц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика