21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Тое, што робiць «Звязда», — правiльна, слушна, граматна»

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэпартаж з колаў

У зале пасяджэнняў Iвянецкага пасялковага выканкама яблыку не было дзе ўпасцi. Каб рассадзiць усiх ахвотнiкаў папрысутнiчаць на сустрэчы са звяздоўскiмi журналiстамi, давялося ставiць прыстаўныя крэслы. Аднак усё роўна некалькi чалавек, хто крыху спазнiўся, усё мерапрыемства цiхенька прастаялi ля адчыненых дзвярэй. I што асаблiва прыемна — дабылi да самага канца нашага агiтвыступлення, нiхто не збег раней.

Падчас сваiх «падпiсных» вандровак дэсанту «Звязды» даводзiцца выступаць перад рознымi аўдыторыямi: бывае, на сустрэчу прыходзiць 5—10 чалавек, бывае — 300—400. Аднак незалежна ад колькасцi прысутных далёка не заўсёды нам выпадае працаваць у такой кантактнай i добразычлiвай аўдыторыi, як у Iвянцы. Добрым словам хочацца ўспомнiць «сустракаючы бок»: старшыню пасялковага выканкама Юрыя Шарыя, начальнiка Валожынскага РВПС Зiгмунда Лужынскага, галоўнага спецыялiста аддзела iдэалагiчнай работы Валожынскага райвыканкама Яну Сiняўскую, якiя дапамаглi арганiзаваць у Iвянцы Дзень падпiсчыка «Звязды» i прынялi самы непасрэдны ўдзел у самой сустрэчы з падпiсчыкамi.

А першым, хто прыйшоў паглядзець на тых, чые матэрыялы рэгулярна чытае, быў даўнi прыхiльнiк газеты, жыхар вёскi Кульшычы пенсiянер Станiслаў Казiмiравiч Паплаўскi. Пяць кiламетраў, якiя аддзяляюць яго вёску ад Iвянца, ён адужаў на веласiпедзе. Жыве ён разам з жонкай, пенсiю мае сцiплую: «У мяне 150 тысяч атрымлiваецца, — прызнаўся наш чытач, — а трэба ж i хлеба купiць, i да хлеба. Таму на квартал выпiсаць газету не магу, толькi на месяц. Паштальёнка мяне ўжо добра ведае. Я ёй кажу — нават калi мяне дома не застанеш, падпiсвай на «Звязду» смела». Найбольш цiкавяць у газеце Станiслава Казiмiравiча крымiнальная хронiка i парады «Хатняй энцыклапедыi». Аднак, карыстаючыся выпадкам, чытач наракаў, што не вельмi зручна ў нас друкуецца праграма тэлебачання — часам яна «разбаўляецца» творчымi матэрыяламi, займае дзве старонкi. Дзякуй за слушную заўвагу. Будзем намагацца рабiць праграму больш кампактнай.

Яшчэ адзiн наш чытач i падпiсчык з 20-гадовым стажам былы дырэктар мясцовай школы Вiктар Паўлавiч Казерскi падзякаваў нам за захаванне роднай мовы, пахвалiў за новаўвядзеннi ў афармленнi i вёрстцы газеты. «Аднак галоўнае, што мне падабаецца ў «Звязде», гэта змест, — адзначыў Вiктар Паўлавiч. — На яе старонках ёсць i агляд палiтычных падзей, i эканамiчная iнфармацыя, i парады па гаспадарцы. Я жыву з верай, што i заўтра, i праз дзень прачытаю ў нашай газеце нешта цiкавае i карыснае для сябе». Сярод прысутных на сустрэчы з журналiстамi была i наша пастаянная аў- тарка, былая настаўнiца, а цяпер пенсiянерка з вёскi Урублеўшчына Наталля Сямёнаўна Капуста. Яе творы часам з’яўляюцца ў нашай рубрыцы «Алё, народ на провадзе!» Як творчая натура i адданая прыхiльнiца «Звязды», Наталля Сямёнаўна не магла прыйсцi на сустрэчу з журналiстамi з пустымi рукамi. Яна прынесла падарунак — прыпеўку, якую мы з задавальненнем тут прыводзiм:

Муж пачаў чытаць раёнку —

Перастаў пiць самагонку.

А калi «Звязду» адужаў —

Iдэальным

стаў ён мужам!

На сустрэчы з журналiстамi людзi прыходзяць не толькi каб паглядзець на «пiшучыя пёры», падзякаваць цi пакрытыкаваць за творчасць. Да нас звяртаюцца i па дапамогу ў вырашэннi сваiх праблем. Так, былая настаўнiца i даўняя наша падпiсчыца Ганна Вацлаваўна Мiрон прайшла пешшу 7 кiламетраў, i каб пахвалiць газету, i каб заадно — паскардзiцца. «Прадавец нашага сельмага памерла, цяпер магазiн зачынены, — расказала чытачка. — Да нас толькi аўталаўка заязджае. I купляеш там не тое, што хочаш, а тое, што ёсць. Да таго да нас у вёску не ходзiць аўтобус. Вёска крыху ўбаку ад дарогi, аднак аўтобус «Мiнск—Рубяжэвiчы» мог бы рабiць прыпынак i ў нас (там не больш за кiламетр аб’езду i дарога добрая)».

Будзем спадзявацца, што мясцовыя ўлады прачытаюць наш рэпартаж i пастараюцца прыняць неабходныя меры. Мы крыху пазней вернемся да праблем гэтай вёскi.

Падчас сустрэчы ў Iвянцы выступалi многiя нашы падпiсчыкi — дзякуй усiм за добрыя словы i за вернасць нашай газеце. Нам жа асаблiва запомнiлася выступленне Марыны Шырвель. Сама яна — хатняя гаспадыня, даглядае дваiх дзетак, у яе ёсць дзве сястры. «Звязду» заўсёды выпiсвалi iх бацькi i любоў да газеты перадалi дочкам у спадчыну.

Спадзяёмся, сёстры выгадуюць нам новае пакаленне падпiсчыкаў, прывучаць сваiх дзетак паважаць родную мову i самую старэйшую ў краiне газету. «Мне вельмi падабаецца як аператыўна i дакладна «Звязда» адказвае на пытаннi чытачоў, — прызналася Марына. — Нашы мясцовыя чыноўнiкi не заўсёды могуць даць поўнае тлумачэнне, а газета — дае. У «Звязду» звярталася мая сястра — з сур’ёзным складаным пытаннем, i ёй адразу ж адказалi. Потым я сама тэлефанавала — прыходзiць свежы нумар, а там ужо змешчаны адказ на маё пытанне. Гэта вельмi зручна. Дзякуй вам. Няхай «Звязда» прыходзiць у кожную хату!»

Развiтанне з Iвянцом было крыху сумным i — вельмi... салодкiм. Сумным таму, што жыхары гарадскога пасёлка i навакольных вёсак кранулi нас сваёй шчырасцю i добразычлiвасцю. А за салодкi ўспамiн — дзякуй мясцоваму прадпрыемству «Iвкон». Яго прадстаўнiк аказаўся настолькi сцiплым, што цiхенька прасядзеў усю сустрэчу, потым пачаставаў нас фiрменнымi цукеркамi i сышоў, не пакiнуўшы вiзiтоўку i не назваўшы сваё iмя. Таму мы дзякуем усяму прадпрыемству — за высакаякасную прадукцыю, за ўвагу да нашай газеты. Спадзяёмся, што сярод работнiкаў «Iвкона» таксама ёсць i будуць нашы падпiсчыкi.

...Наўрад цi будзе памылкай сказаць, што больш за ўсiх прыезду звяздоўскага дэсанта ў Гродна чакалi два чалавекi — участковы педыятр Станiслаў Iосiфавiч Цiс i яго жонка Алiна Антонаўна. Людзям сапраўды пашчасцiла — яны выйгралi звяздоўскi супер-прыз — халадзiльнiк «Атлант». Прыемна ўдвая, таму што ў гэтым месяцы ў Станiслава Iосiфавiча быў дзень нараджэння, да якога Фартуна вырашыла зрабiць такi каштоўны падарунак. Стары халадзiльнiк Станiслаў i Алiна набылi, як толькi пажанiлiся (у 1989 годзе). I апошнiм часам якраз падумвалi яго памяняць на новы, таму выйгрыш у «Звяздзе» аказаўся якраз дарэчы. «Са «Звяздой» я з 1987 года, — прызнаўся шчаслiўчык. — Упершыню з ёй пазнаёмiўся, калi адпрацоўваў iнтэрнатуру ў Бабруйскай раённай бальнiцы. Тады загадчыца дзiцячага аддзялення прынесла на працу свежы нумар з вельмi цiкавымi матэрыяламi. Спачатку я набываў газету ў кiёсках, потым пачаў выпiсваць. З той пары з ёй не расстаюся».

Асаблiва ўдачлiвым Станiслаў Iосiфавiч сябе не лiчыць, хоць тры гады таму быў прызнаны лепшым педыятрам Гродзенскай вобласцi i атрымаў у падарунак пральную машыну. Зараз — халадзiльнiк. «Застолося ў супер-лато машыну выйграць», — пажартавала Алiна Антонаўна.

На ўрачыстым уручэннi халадзiльнiка прысутнiчалi намеснiк старшынi Гродзенскага гарвыканкама Валянцiн Лявонаў, начальнiк аддзела па iдэалагiчнай працы гарвыканкама Сяргей Дубавец, дырэктар Гродзенскага фiлiяла РУП «Белпошта» Вiктар Бутрым. Прыемна, што не толькi словам адказныя асобы падтрымалi нашу газету — падпiсалiся на «Звязду», узялi ўдзел у вiктарыне. «Праз беларускамоўныя сродкi масавай iнфармацыi мы звяртаемся да нашых бацькоў, да сваiх каранёў, — адзначыў Валянцiн Лявонаў. — I гэта добра. Па заявах бацькоў мы будзем адкрываць у горадзе беларускамоўныя класы».

— Я заўсёды падпiсваюся на тыя перыядычныя выданнi, якiя ладзяць у нас свае прэзентацыi i сустрэчы з падпiсчыкамi, — патлумачыў галоўны паштавiк вобласцi Вiктар Францавiч Бутрым. — Тое, што робiць «Звязда», — правiльна, слушна, граматна.

Валянцiна ДОЎНАР, Iнга МIНДАЛЁВА, Барыс ПРАКОПЧЫК.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У зале пасяджэнняў Iвянецкага пасялковага выканкама яблыку не было дзе ўпасцi. Каб рассадзiць усiх ахвотнiкаў папрысутнiчаць на сустрэчы са звяздоўскi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика