21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вольга БАРАБАНШЧЫКАВА: «Сям’я каштоўней за любую кар’еру»

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гасцёўня

Прыгожая, спартыўная, актыўная — гэта толькi некалькi эпiтэтаў, якiмi можна ахарактарызаваць Вольгу Барабаншчыкаву, тэлевядучую праграмы «Час спорту» на Першым нацыянальным, беларускую спявачку i новаспечанага трэнера. Тэнiсную кар’еру мiнчанка завяршыла з-за траўмы, але, адклаўшы ракетку, Вольга стала сябе шукаць у жыццi па-за кортам. Нядаўна яе назначылi старшым трэнерам тэнiснай асацыяцыi. Як разумееце, падстаў для гутаркi было дастаткова.

— Шчыра скажу, не чакала, што калi ты адкладзеш тэнiсную ракетку, возьмеш у рукi мiкрафон i заспяваеш, бо звычайна пасля завяршэння кар’еры спартсмены iдуць у трэнеры...

— Калi я развiталася са спортам, мне захацелася паспрабаваць сябе ў новых якасцях, бо ў жыццi ж шмат усяго цiкавага i новага. Як стала спяваць? Музыка была ў маiм жыццi з дзяцiнства, таму што мой тата — былы музыкант.

— Якiя новыя песнi з’явяцца ў тваiм рэпертуары?

— Усiх сакрэтаў не раскрыю. Скажу толькi, што гэта — павольная кампазiцыя аб унутраных перажываннях, практычна аб шчаслiвым каханнi. Ёсць некалькi песень, якiя я напiсала сама, але пакуль не рашаюся iх вынесцi на суд слухачоў. Гэта як мае дзеткi. Новы альбом я не спяшаюся рабiць, а вось дыск з адноўленай вокладкай выпушчу, бо ён разышоўся вельмi добра, стаў лiдарам продажаў.

— Тры гады таму ты рашылася ўзяць удзел у мiжнародным фестывалi жаночага хараства «Панi Украiна Open» i перамагла. Навошта табе было пацвярджэнне сваёй прыгажосцi такiм спосабам?

— Ну, гэта быў не стандартны конкурс прыгажосцi, а конкурс для паспяховых жанчын, дзе патрэбна было дэманстраваць свой артыстызм i iншыя якасцi. Узяць удзел у iм мяне ўгаварыў мой агент, ды i, шчыра кажучы, мне падабаецца эксперыментаваць. Люблю спрабаваць усё новае. Перамога дапамагла адчуць сябе больш упэўненай у сабе. Я ж не ўспрымаю сябе, як «зорку», таму мне патрэбна было прызнанне.

— У цябе ёсць сакрэты прыгажосцi?

— Патрэбна любiць жыццё i весцi актыўны лад жыцця. Канешне, ва ўсiх свае магчымасцi, але галоўнае не сядзець дома на адным месцы i не казаць, як усё дрэнна. Мне наогул падаецца, што многiя нашы людзi бачаць сваё жыццё ў шэрым колеры. Магчыма, нехта прачытае мае словы i падумае: ёй лёгка так казаць, але я ўпэўнена, што калi ў любога чалавека ёсць мэта, ён яе абавязкова дасягне рана цi позна. У сваiм жыццi я многае зрабiла сама.

— Не разумею, як такая актыўная дзяўчына не рашылася паспрабаваць сябе ў першым у Беларусi рэалiцi-шоў «Зорны цырк»?

— Мяне сапраўды запрашала прайсцi адбор дырэктар цырка Таццяна Бандарчук, але я адмовiлася, бо хацела паглядзець на якасць здымак, якой акажацца першы праект. Аднак нават не гэта прычына была галоўнай: мне не падыходзiў графiк працы, бо часта выязджаю за мяжу i не магу знаходзiцца ў Мiнску тры месяцы. А так мяне праца ў цырку вельмi зацiкавiла. Як толькi пачула аб новым праекце, адразу прадставiла сябе пад купалам, бо мне падабаецца экстрым. Аднак не атрымалася. Магчыма, калi будзе працяг i больш зручны графiк, мне дадуць шанц.

— У «Зорным цырку» вядучая Першага музычнага Люся Лушчык рашылася прадстаць перад гледачамi ў смешным вобразе, хоць вядомай дзяўчыне гэта цяжка зрабiць. Ты ўяўляеш сябе ў ролi клоуна?

— Я нiколi аб гэтым не думала. Пэўна, магу жартаваць над сабой i не пужаюся быць смешнай, але перад сваiмi блiзкiмi. Магчыма, я змагла б паспрабаваць сябе ў ролi клоуна, але лягчэй сказаць, чым зрабiць.

— Нядаўна табе прапанавалi стаць трэнерам. Была гатовая да гэтага?

— Канешне, я ж сумавала па тэнiсу. У душы мне вельмi хацелася вярнуцца на корт, падзялiцца сваiм вопытам, якi, як мне падаецца, быў бы вельмi карысны для маладых спартсменаў. I ўсё ж гэта прапанова мяне крыху здзiвiла.

— Акрамя спявачкi i трэнера ты яшчэ i вядучая тэлепраграмы на Першым нацыянальным канале «Час спорту». У тваёй сям’i хтосьцi яшчэ звязаны з «блакiтным экранам»?

— Мая старэйшая сястра Каця Бягун працуе на Першым музычным канале. Шчыра скажу, што я з дзяцiнства марыла аб тэлебачаннi.

— Якiя вiды спорту табе цiкавыя акрамя тэнiса?

— Як вядучая спартыўнай праграмы я, зразумела, павiнна заўжды быць у курсе выступленняў беларускiх спартсменаў. I ўсё ж у першую чаргу мне цiкавы той вiд спорту, дзе ёсць мае добрыя знаёмыя. Напрыклад, з задавальненнем сачу за хакейнымi i футбольнымi матчамi. Вельмi хвалююся за сяброў, «хварэю» за iх.

— У тваiм гардэробе ёсць самаробныя рэчы цi толькi адзенне, набытае ў модных буцiках?

— Раней мацi вязала для мяне прыгожыя кофтачкi i спаднiцы. Зараз (навошта хлусiць?) я з задавальненнем набываю адзенне вядомых марак, але магу насiць i простую вопратку. Спалучаю дарагое i таннае. Атрымлiваецца арыгiнальна. Iмкнуся сачыць за модай, але тое, што мне не падыходзiць, нiколi не апрану.

— Цябе пазнаюць у магазiнах, кафэ i г.д. Як ставiшся да ўвагi да сябе?

— Мяне яна не палохае i не перашкаджае.

— I ўсё ж ты заўжды на вiду ў розных амплуа. Малады чалавек павiнен цябе раўнаваць...

— Галоўнае не даваць нагоды для рэўнасцi. Праўда, iншым разам яна патрэбна, каб малады чалавек не расслабляўся: ведаў, што на цябе звяртаюць увагу i iншыя. Дарэчы, калi з табой знаёмяцца мужчыны, гэта значыць, што ты падабаешся. На жаль, я не заўжды магу зразумець: са мной хочуць мець зносiны, таму што я цiкавая чалавеку, або таму, што пазнаюць. Калi я раней тусавалася, у мяне было мноства знаёмых, якiя пасля таго, як я пакiнула тусоўку, адразу мяне пакiнулi. У гэтым плане мне цяжка зараз знаходзiць сяброў, затое ёсць правераныя гадамi сябры, сфармаванае кола блiзкiх мне людзей. Мы дапаўняем адзiн другога i нам цудоўна разам. Шкада толькi, што ў маiх сябровак мала вольнага часу, бо ў большасцi з iх ужо дзецi.

— Як лiчыш, цi варта сямейнае шчасце завяршэння кар’еры? Калi табе трэба будзе зрабiць выбар i пакiнуць сцэну i тэлебачанне дзеля сям’i, пойдзеш на такi адказны крок?

— Нiшто на гэтым свеце не можа столькi значыць, як сямейнае шчасце. Калi мне трэба будзе выбiраць памiж сям’ёй i працай, хутчэй за ўсё аддам перавагу сям’i, але пакуль рана аб гэтым казаць, хоць думка ад сваiх дзетках да мяне пачала прыходзiць усё часцей. Хацела б мець у будучым сына i дачушку.

— Што, на твой погляд, нельга дараваць сябрам, любiмаму чалавеку?

— Складана дараваць здраду. Гэта магчыма, але пакiдае ў душы пляму. У людзях мне не падабаецца няшчырасць. З астатнiм мы неяк разбяромся.

Гутарыла Ірына ПРЫМАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыгожая, спартыўная, актыўная — гэта толькi некалькi эпiтэтаў, якiмi можна ахарактарызаваць Вольгу Барабаншчыкаву, тэлевядучую праграмы «Час спорту»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика