21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай ПРАХАРЭНКА: «Наша задача — выйсцi на рэнтабельны ўзровень работы»

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРАДСТАЎЛЯЕМ СУРАЗМОЎЦУ

Мiкалай Iванавiч закончыў Беларускi iнстытут механiзацыi сельскай гаспадаркi (стацыянар у 1982 годзе) i Акадэмiю кiравання пры Савеце Мiнiстраў (завочна), а таксама прайшоў навучанне на трохмесячных курсах у Горацкай сельгасакадэмii. На кiруючай пасадзе ў камунальным жыллёвым унiтарным прадпрыемстве «Гомельскi райжылкамгас» з 2000 года (галоўны iнжынер), затым — праца ў Гомельскiм райвыканкаме ў аддзеле ЖКГ, архiтэктуры i будаўнiцтва, i ў вераснi 2004 года вяртанне на сваё прадпрыемства ў якасцi генеральнага дырэктара.

— Мiкалай Iванавiч, ад вашых супрацоўнiкаў давялося чуць такое: дырэктар у нас малады i прадпрыемства таксама маладое. А маладосцi, як гаворыцца, многае пад сiлу. Што скажаце наконт гэтага?

— (Усмiхаецца.) Людзям вiдней. Ды i на самай справе яно так, бо ў Адзiным дзяржаўным рэгiстры юрыдычных асобаў i прадпрымальнiкаў прадпрыемства наша было зарэгiстравана 28 лiстапада 1993 года i атрымала назву раённае вытворчае аб’яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркi Гомельскага райвыканкама. На момант стварэння арганiзацыi тут працавала 20 чалавек, 7 з якiх складалi кiраўнiцкi апарат. У пачатку наступнага года колькасць работнiкаў узрасла на 10 чалавек. I звязана гэта было са стварэннем першага вытворчага ўчастка «Бальшавiк». А потым пайшло i пайшло. З’явiлiся яшчэ i iншыя вытворчыя ўчасткi — «Чонкi» i «Зябраўка» з колькасцю 83 чалавекi. У лiпенi таго ж 1994 года ў арганiзацыi прымаецца першы калектыўны дагавор, якi рэгулюе працоўныя адносiны памiж наймальнiкам i работнiкамi прадпрыемства.

— Трэба разумець, што мэтай стварэння ўказанай службы было прадастаўленне насельнiцтву Гомельскага раёна жыллёва-камунальных паслуг, абслугоўванне i ўтрыманне жыллёвага фонду. Цi не так?

— Так. Пачынаючы з 1994 года, прадпрыемства абслугоўвала i эксплуатавала 48 кiламетраў водаправодна-каналiзацыйных сетак i 180 жылых дамоў, маючы на той час нязначную па сваiх аб’ёмах вытворчую базу i транспартны ўчастак, якi налiчваў усяго 11 машын i трактароў. Але неўзабаве пачынаецца iнтэнсiўны прырост аб’ёмаў вытворчасцi. А дакладней — з 1997 года.

— I чым гэта было выклiкана?

— За прадпрыемствам замацавалi абслугоўванне новых населеных пунктаў, што патрабавала новых вытворчых участкаў, аснашчэння iх неабходным абсталяваннем i фiнансавымi сродкамi. А яшчэ праз год на ўтрыманне нашай арганiзацыi перавялi ўвесь «чарнобыльскi» жыллёвы фонд Гомельскага раёна. Хачу заўважыць, што i зараз указаныя тэмпы не знiжаны, i мы працягваем нарошчваць аб’ёмы работ.

— Што вы маеце на ўвазе?

— А тое, што з красавiка 2002 года наша прадпрыемства прыняло на свой баланс i абслугоўванне аб’екты водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi ад калгасаў i саўгасаў, бо тыя мелi вялiкiя эканамiчныя цяжкасцi, i жыллёва-камунальныя аб’екты ў вёсцы прыходзiлi ў непрыгоднасць. Дастаткова сказаць, напрыклад, што нам у спадчыну дасталiся 70-працэнтны знос асноўных фондаў, высокая аварыйнасць, нiзкi каэфiцыент карыснага дзеяння магутнасцяў i неабходнасць стварэння новых метадаў у сiстэме жыллёва-камунальнай гаспадаркi.

— Сур’ёзная справа. I што ж сёння?

— А тое, што зараз у нас 11 вытворчых участкаў, i наша арганiзацыя ўтрымлiвае i штодня абслугоўвае аб’екты водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi, жыллёвага фонду i палiгоны цвёрда-бытавых адходаў. Прадпрыемства мае вытворчую базу, якая аказвае дадатковую дапамогу вытворчым участкам. Апошнiм часам павялiчылiся нашы тэхнiчныя магчымасцi дзякуючы таму, што папоўнiўся аўтапарк i абсталяванне да таго, што ў нас мелася. Летась, напрыклад, былi закуплены трактар МТЗ-82 i тры спецыяльныя аўтамабiлi з задняй i бакавой загрузкай.

На прадпрыемстве многае таксама зроблена ў правядзеннi планава-папераджальных работ i своечасовай лiквiдацыi аварыйных сiтуацый, што дазволiла нам адсочваць указаныя работы па ўсёй замацаванай тэрыторыi.

— Аб тым, што ваш калектыў пачаў працаваць лепш, сведчаць тыя факты, што летась на базе вашай арганiзацыi адбылася выязная калегiя ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi аблвыканкама i прайшоў абласны семiнар па ахове працы. Вiдаць, удзельнiкам iх было чаму тут павучыцца.

— А мы таксама вучымся ў iншых, пераймаем карысны вопыт. Сёння на балансе райжылкамгаса 251 кiламетр iнжынерных сетак водаправода, а пад’ём вады ажыццяўляецца з 74 падземных артэзiянскiх свiдравiн. Для перапампоўвання сцёкаў ад жылых дамоў маюцца iнжынерныя сеткi i збудаваннi каналiзацыi працягласцю 147 кiламетраў, 43 каналiзацыйныя помпавыя станцыi, 15 палёў фiльтрацыi i адно ачышчальнае збудаванне.

— Ведаю, што ў некаторых КЖУПах на балансе знаходзяцца i лазнi...

— Ва ўсiх указаных унiтарных прадпрыемствах. У тым лiку i ў нашым — 7 лазняў.

— Калi, Мiкалай Iванавiч, падсумаваць вынiкi работы вашага калектыву за мiнулы год, на чым бы вы засяродзiлi ўвагу?

— Бадай, на тым, што ў цэлым выкананы быў шэраг прагнозных паказчыкаў. Напрыклад, даведзеныя заданнi па платных паслугах насельнiцтву на 102—103 працэнты мы выканалi на 106 працэнтаў. Мэтавы паказчык па энергазберажэнню выкананы на 9,7 працэнта пры планавым заданнi 8,5 працэнта. Забяспечана было таксама выкананне задання па знiжэнню затрат на тысячу рублёў вырабленай прадукцыi (работ, паслуг) на адзiн працэнт. I гэтак далей.

— А як з заработнай платай?

— Узровень яе адпавядаў даведзенаму на 2006 год заданню.

— Сёння адным з актуальных пытанняў для эканомiкi рэспублiкi з’яўляецца пытанне зберажэння энергарэсурсаў...

— Зразумеў вас i скажу, што i ў папярэднiя гады мы старалiся iх не транжырыць. На гэты ж год распрацавалi мерапрыемствы, якiя абаронены i ў райвыканкаме, i ва ўпраўленнi ЖКГ вобласцi. Так, у населеных пунктах Чонкi, Зябраўка i Клiмаўцы катлы будуць пераабсталяваны для работы на мясцовых вiдах палiва. Таму на парадку дня стаiць задача цэлае лета нарыхтоўваць дровы, для чаго будзе створана мабiльная брыгада. Па праграме энергазберажэння ў Зябраўцы будзем кансервiраваць станцыю другога пад’ёму вады, дзе стаяць помпы магутнасцю электрарухавiкоў 30 кiлават. Там непасрэдна на свiдравiне задзейнiчаем прывады з частотнымi пераўтваральнiкамi i будзем напрамую падаваць ваду ў лiнiю, што павiнна зберагчы вялiкую колькасць энергарэсурсаў. Гэта толькi два прыклады. Пералiк можна працягваць i далей.

Аналiзуючы работу прадпрыемства за некалькi гадоў, скажу, што мы пастаянна павялiчваем выручку на 32 працэнты ў параўнаннi з папярэднiм годам у супастаўных цэнах, рэалiзоўваючы паслугi для насельнiцтва. Асноўным жа напрамкам нашай дзейнасцi з’яўляецца знiжэнне iх сабекошту шляхам скарачэння расходавання палiўна-энергетычных, матэрыяльных, працоўных i фiнансавых рэсурсаў, дзякуючы ўкараненню прагрэсiўных тэхналогiй вытворчасцi.

— Вы сказалi, Мiкалай Iванавiч, што ў 1994 годзе прадпрыемства абслугоўвала i эксплуатавала 180 жылых дамоў. А зараз?

— 591 агульнай плошчай 302,9 тысячы квадратных метраў. Летась мы праводзiлi работы па шкленню вокнаў у падвалах i гарышчах, аконных праёмаў у пад’ездах, рамонту канструктыўных элементаў балконаў, дахаў, умацаванню i рамонту ўваходных дзвярэй i г.д. Не буду тут прыводзiць лiчбы, але заў-важу, што, згодна з фiнансавым планам прадпрыемства, бюджэтам Гомельскага раёна летась было выдзелена 250 мiльёнаў рублёў на капiтальны рамонт жыллёвага фонду i сабрана адлiчэнняў грамадзян на гэтыя мэты 653 мiльёны. Усе грашовыя сродкi мы асвоiлi.

— Хацелася б даведацца, як вы абслугоўваеце палiгоны адходаў.

— Мiнi-палiгонаў на тэрыторыi раёна 26. Летась на рэкультывацыi iх i добраўпарадкаваннi мы асвоiлi 58 мiльёнаў рублёў, лiквiдавалi 14 несанкцыянаваных звалак. Прадпрыемствам заключана 5100 дагавораў на збор i вываз цвёрдых бытавых адходаў ад жыхароў прыватнага сектара i 91 — з юрыдычнымi асобамi. У 2005—2006 гадах у нас з’явiлася пяць смеццеўборачных i спецыяльных машын, што, згадзiцеся, аблягчае работу.

— У структуры вашай арганiзацыi ёсць даччынае прадпрыемства КУП «Гомельскiя раённыя цеплавыя сеткi». Як яно працуе?

— Гэта спецыялiзаванае прадпрыемства было створана ў чэрвенi мiнулага года згодна з рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў i прыняло на свой баланс 24 кацельнi i 57 кiламетраў цеплавых сетак. Летась яго калектыў правёў работы па цеплаiзаляцыi труб ацяплення i гарачага водазабеспячэння, мадэрнiзаваў кацельню ў Прыбары, перавёўшы яе на мясцовае палiва, выканаў прафiлактычны рамонт 10 кацельняў, зрабiў рэвiзiю запорнай арматуры, прамыўку i наладку ўнутрыдамавых сетак ацяплення i гарачага водазабеспячэння, замянiў шэраг цеплавых сетак, прымянiўшы так званыя ПИ-трубы, на што было затрачана 1137 мiльёнаў рублёў. А КЖУП «Гомельскi райжылкамгас», акрамя таго, устанавiў 196 прыбораў групавога ўлiку цеплавой энергii. Гэтыя i iншыя работы ў многiм садзейнiчалi таму, што аварый на цеплавых сетках зiмой не было.

— А як, Мiкалай Iванавiч, ваша арганiзацыя выконвае сацыяльныя стандарты?

— Фактычны стан абсалютнай большасцi нарматываў па паслугах жыллёва-камунальнага характару паказвае, што яны забяспечваюцца на ўзроўнi або з перавышэннем устаноўленых нарматываў. Адным словам, мы выконваем 13 сацыяльных стандартаў. Немалаважнае значэнне надаём якасцi i ахове вады ад розных вiдаў забруджвання. Вядуцца работы па рэканструкцыi сiстэм водазабеспячэння i водаадвядзення на аб’ектах аграгарадкоў. Летась на iх было асвоена 364 мiльёны рулёў, як i было прадугледжана.

— Ведаю, што ёсць у вас i цяжкасцi ў рабоце. Якiя?

— Iх, напэўна, няма ў тых, хто не працуе. Асноўная праблема ў тым, што спажыўцы нашых паслуг несвоечасова разлiчваюцца за iх. Так, па стану на 1 студзеня 2007 года дэбiторская запазычанасць склала 1577 мiльёнаў рублёў, у тым лiку 726 мiльёнаў прыпадае на прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. Ды i насельнiцтва не адстае ад iх. Пратэрмiнаваная запазычанасць на ўказаны перыяд — 312 мiльёнаў рублёў.

— А цi палепшылiся справы ў студзенi i лютым?

— Даўгi перад намi ўзраслi адпаведна яшчэ на 33 i 22 мiльёны рублёў. Летась мы падалi 225 iскавых заяў у суд на суму 164 мiльёны, а спагналi 123 мiльёны. Змагаемся, адным словам.

— Па ўсiм бачна, што калектыў стараецца, павышае сваё майстэрства, удзельнiчае ў грамадскiм жыццi...

— А iнакш i быць не можа. Для ўтрымання жыллёвага фонду, цеплавых сетак i г.д. мы нiколi не запрашалi апошнiм часам (чаго не скажаш аб ранейшых) такiя староннiя арганiзацыi, як водаканал, абласныя цепласеткi. Летась, напрыклад, самi выканалi такiя складаныя работы, як перакладка на ўчастку глыбiнёй да васьмi метраў самасцёкавай каналiзацыi, чаго не рабiлi ўласнымi сiламi раней. Нiчога, справiлiся. Бо людзi працуюць у калектыве большай часткай высокапрафесiйныя, творчыя.

— I можаце назваць iх?

— А чаму не? Няхай не крыўдуюць на мяне астатнiя, бо пералiчыць у гэтым артыкуле ўсiх лепшых работнiкаў, зразумела ж, немагчыма. Але ж сапраўднымi маякамi вытворчасцi з’яўляюцца электрагазазваршчык Вiктар Канаплянiк, бухгалтар Наталля Сушчэнка, вядучы спецыялiст па АТ Таццяна Шпакоўская, начальнiк вытворча-тэхнiчнага аддзела Ала Дваяжонава, дыспетчар Нiна Юшкевiч, вядучы iнжынер Аляксандр Смолiкаў, слесар Васiль Долiнаў, машынiст Анатоль Зайцаў, шынамантажнiк Васiль Байкоў, сталяр Леанiд Хаўроў, электрагазазваршчык Сяргей Туроўнiк, трактарыст Мiхаiл Маёраў, вадзiцель Савелiй Бачко, многiя iншыя. Я ўдзячны ўсiм нашым работнiкам за iх старанне i вiншую iх i нашых надзейных партнёраў з прафесiйным святам. Зычу моцнага здароўя, сямейнага шчасця i ўсяго самага лепшага.

Матэрыял падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiкалай Iванавiч закончыў Беларускi iнстытут механiзацыi сельскай гаспадаркi (стацыянар у 1982 годзе) i Акадэмiю кiравання пры Савеце Мiнiстраў (завоч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика