Акцыя «За незалежную Беларусь!» стартуе
Рэспублiканская акцыя «За незалежную Беларусь!» пройдзе ў сакавiку—лiпенi ў нашай краiне, паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве культуры.
Яе мэтай з’яўляецца фармiраванне патрыятычных каштоўнасцяў, папулярызацыя маладзёжнага руху, прапаганда музычнай творчасцi, здаровага ладу жыцця i заняткаў спортам. Iнiцыятарамi гэтай акцыi сталi Мiнiстэрства культуры i Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi. Ва ўсiх раённых i абласных цэнтрах на стадыёнах i адкрытых пляцоўках пройдуць масавыя мерапрыемствы канцэртна-забаўляльнай i спартыўнай накiраванасцi з удзелам артыстаў беларускай эстрады, вядучых спартсменаў i футбольных каманд. А завершыцца акцыя ў Дзень незалежнасцi на стадыёне «Дынама» гала-канцэртам майстроў мастацтваў i правядзеннем футбольнага матча з удзелам нацыянальнай зборнай Беларусi па футболу. Як стартавае мерапрыемства акцыi «За незалежную Беларусь!» у Мiнску 25 сакавiка адбудзецца маладзёжны музычны фестываль, арганiзаваны Мiнiстэрствам культуры, Мiнскiм гарвыканкамам сумесна з Беларускiм рэспублiканскiм саюзам моладзi. Фестываль, у якiм прымуць удзел вядучыя беларускiя артысты, пачнецца ў 11.00 адначасова на дзвюх iмправiзаваных канцэртных пляцоўках: на тэрыторыi аэрапорта «Мiнск-1» i каля Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi. Перад гледачамi каля Нацыянальнай бiблiятэкi на працягу шасцi гадзiн пройдзе канцэрт з удзелам Нацыянальнага аркестра сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», Тэатра песнi Iрыны Дарафеевай, заслужанага артыста Рэспублiкi Беларусь Якава Навуменкi, пераможцаў i прызёраў конкурсу песнi «Еўрабачанне» Ксенii Сiтнiк, Андрэя Кунца i выхаванцаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва iмя Уладзiмiра Мулявiна, iншых папулярных беларускiх артыстаў. У той жа час у аэрапорце «Мiнск-1» выступяць Дзмiтрый Калдун, Руслан Аляхно, Iна Афанасьева, Iскуi Абалян, Вiкторыя Алешка, Ларыса Грыбалёва, Алена Грышанава, Iрына Дарафеева, Пётр Елфiмаў, Жанет, Саша Нэма, Палiна Смолава, Юльяна, групы «Тяни-Толкай», «Thе Рrоjесt», «Топлес» i многiя iншыя папулярныя выканаўцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканская акцыя «За незалежную Беларусь!» пройдзе ў сакавiку—лiпенi ў нашай краiне, паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве культуры |
|