21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяршынi-TV. Трэцяе ўзыходжанне

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Яшчэ да пачатку цырымонii ўзнагароджання Трэцяга нацыянальнага тэлевiзiйнага конкурсу «Тэлевяршыня» большасць членаў журы адзначыла дзве тэндэнцыi гэтага года: прыкметны рост прадукцыi рэгiянальных тэлекампанiй i «вузкасць» некаторых намiнацый для канкурсантаў. У сувязi з першым момантам журы заснавала свой спецпрыз «За творчы i прафесiйны рост» — яго атрымала Лiдскае тэлерадыёаб’яднанне, а з другiм паабяцаў разабрацца сустаршыня журы, намеснiк мiнiстра iнфармацыi Аляксандр Слабодчык.

На конкурс сёлета было прадстаўлена 248 работ, з iх 66 — ад Белтэлерадыёкампанii, 21 — ад СТБ, 14 — ад АНТ. Усе астатнiя — абсалютную большасць — прадставiлi рэгiянальныя i недзяржаўныя тэлекампанii. Спаборнiцтва iшло ў 21 намiнацыi — 13 датычылiся тэлепраектаў, 8 — тэлевiзiйных персаналiй. Да 20 лютага адборачная камiсiя вызначала лепшыя праграмы, якiя дапускалiся да ўдзелу ў конкурсе, потым прафесiйнае журы тайным галасаваннем вызначала прыярытэты — такiм чынам, упершыню за час iснавання прэмii яе лаўрэаты не былi вядомыя загадзя. Iнтрыга захоўвалася да ўрачыстага моманту раскрыцця канвертаў на сцэне Палаца Рэспублiкi.

Гран-пры «Тэлевяршынi» атрымала ЗАТ «Другi нацыянальны тэлеканал» (АНТ) за правядзенне канцэртнага тура «За Беларусь!». Як адзначыў кiраўнiк галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Алег Праляскоўскi, якi ўручаў галоўную ўзнагароду конкурсу, «Тэлевершыня» дэманструе, што наша беларускае тэлебачанне iмклiва развiваецца i паляпшаецца». З 60 намiнантаў, якiя прэтэндавалi на 20 асноўных узнагарод, усе былi аднолькава годнымi i вартымi перамогi, так што задача для журы выдалася няпростай. Зрэшты, не менш складанай яна была i для арганiзатараў — у гарачцы некалькi статуэтак нават былi пераблытаныя, але гэта не зменшыла радасных пачуццяў пераможцаў...

Лiдарам сярод узнагароджаных стала Белтэлерадыёкампанiя — 9 статуэтак. Першынство БТРК асаблiва выразна было бачным у «персанальных намiнацыях». Лепшымi вядучымi iнфармацыйнай праграмы журы прызнала Вiкторыю Сянкевiч i Iгара Круглiка, грамадска-палiтычнай — Юрыя Гроерава, забаўляльнай — Святлану Бароўскую, спартыўнай — Паўла Булацкага. Лепшыя аператар i рэжысёр Беларусi, як высветлiлася, таксама працуюць на БТРК. Акрамя таго, кампанiя ўзяла «Тэлевяршынi» за лепшую спартыўную i публiцыстычную праграмы, а таксама за лепшы тэлевiзiйны дызайн — пакет графiчнага афармлення канала «ЛАД».

У СТБ вынiкi больш сцiплыя, але нiколькi не менш годныя. Так, на канале ўзнагароды атрымалi: лепшы рэпарцёр — Iгар Пазняк, лепшая iнфармацыйная праграма — «24 гадзiны», а таксама культурна-асветнiцкая праграма — «Мiнск i мiнчане».

Канал АНТ першынстваваў у намiнацыях «Лепшая грамадска-палiтычная праграма» («Дыханне планеты»), «Лепшая музычна-забаўляльная-праграма» («Вечары ў Мiрскiм замку»), «Лепшы дакументальны фiльм» («Савецкая Беларусiя»).

Упершыню на цырымонii была прадстаўлена намiнацыя «Лепшы рэкламны ролiк», у якой перамагла Беларуская асацыяцыя недзяржаўнага тэлебачання з ролiкам «Карыда». Лепшай праграмай для дзяцей i юнацтва стаў тэлегiд па прафесiях «Мар, дзейнiчай, будзь!» МТРК «Мiр», абышоўшы сапернiкаў з Белтэлерадыёкампанii i кампанii «Брэст».

Рэгiёны былi прадстаўлены ў трох намiнацыях — «Лепшая праграма навiн рэгiянальнага тэлебачання», «Лепшы вядучы рэгiянальнага ТБ» i «Лепшы рэгiянальны ТБ-праект». Другi раз запар каралём рэгiянальных навiн стала ТК «Ранак» з горада Светлагорска Гомельскай вобласцi — з праграмай «Ранак-навiны». Лепшым вядучым аказаўся Андрэй Палаўчэня з Другога канала г. Магiлёва. Праект тэлекампанii «Брэст» «Карона Лiцвiнскай iмперыi» стаў лепшым рэгiянальным праектам-2006 (на фота).

Акрамя таго, упершыню за тры гады ў «Тэлевяршынi» — нават ва ўсяго беларускага тэлебачання — з’явiўся ўласны гiмн. Нагадаем, поўную версiю «Тэлевяршынi» канал СТБ пакажа сёння ўвечары.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ да пачатку цырымонii ўзнагароджання Трэцяга нацыянальнага тэлевiзiйнага конкурсу «Тэлевяршыня» большасць членаў журы адзначыла дзве тэндэнцыi гэт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика