Хатынь — трагiчны сiмвал Беларусi
Таццяна ПАДАЛЯК
Нашчадкi вогненных вёсак Учора ў Хатынi прайшоў мiтынг-рэквiем, прысвечаны памяцi жыхароў гэтай беларускай вёскi, якiя зажыва былi спалены 22 сакавiка 1943 года.Пасля мiтынгу адбылося афiцыйнае адкрыццё экспазiцыi «Нашчадкi вогненных вёсак» па вынiках двух этапаў сумеснай акцыi рэдакцыi газеты «Звязда» i Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь». У iм бралi ўдзел сведкi трагедыi Хатынi, якiм пашчасцiла выжыць, — Соф’я Фiохiна i Вiктар Жалабковiч. Уладзiмiр Яскевiч зараз хварэе, яго прадстаўляў праўнук Цiмафей разам са сваёй прабабкай Людмiлай Антонаўнай. Знiшчаную i адноўленую вёску Боркi Вiлейскага раёна прадстаўляла Фаiна Анасовiч з дачкой Таццянай (шчыры дзякуй вiлейскiм уладам за транспартную дапамогу!). Вёску Лiтвiчы Лагойскага раёна прадстаўляў Уладзiмiр Жаваранак, вёску Прудкi — Ганна Лiс i Леанiда Шуляк. Iншыя не змаглi прыехаць па стану здароўя. Упершыню не было ў гэты дзень Мiкалая Гiрыловiча, ён нядаўна пайшоў з жыцця. На магiлу Дальвы, што на Могiлках спаленых вёсак, кветкi паклала яго ўдава Рыма Iгараўна Гiрыловiч... Больш падрабязна аб гэтай падзеi чытайце ў адным з блiжэйшых нумароў «Звязды».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Хатынi прайшоў мiтынг-рэквiем, прысвечаны памяцi жыхароў гэтай беларускай вёскi, якiя зажыва былi спалены 22 сакавiка 1943 года |
|