Апошнi «акорд» рэспублiканскай алiмпiяды
Надзея НIКАЛАЕВА
З 26 па 31 сакавiка ў Беларусi пройдзе заключны этап рэспублiканскай алiмпiяды па агульнаадукацыйных прадметах. Чакаецца, што ўдзел у iм возьмуць 1464 чалавекi.
Сталiца рыхтуецца сустрэць удзельнiкаў спаборнiцтваў па фiзiцы, астраномii i рускай мове. У Баранавiчах пройдзе рэспублiканская алiмпiяда па матэматыцы, у Гомелi — па бiялогii i хiмii, у Мазыры — па беларускай мове, у Вiцебску — па iнфарматыцы, у Полацку — па замежных мовах, у Бабруйску — па геаграфii. Каманды па працоўнаму навучанню збяруцца ў Гродне, а ў Магiлёве пройдзе алiмпiяда па гiсторыi i дысцыплiне «Чалавек. Грамадства. Дзяржава». Трэба зазначыць, што ў гэтым навучальным годзе ўдзел у першым этапе рэспублiканскай алiмпiяды ўзялi больш за 575 тысяч чалавек. У другiм этапе, якi праводзiцца на раённым узроўнi, удзельнiчалi 84 тысячы чалавек, а ўдзельнiкамi абласнога этапу сталi 8058 чалавек. У Мiнiстэрстве адукацыi з задавальненнем канстатуюць павелiчэнне прадстаўнiцтва сярод удзельнiкаў алiмпiяднага руху навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. Так, на абласным этапе колькасць навучэнцаў ПТВ складала трыццаць працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 26 па 31 сакавiка ў Беларусi пройдзе заключны этап рэспублiканскай алiмпiяды па агульнаадукацыйных прадметах. Чакаецца, што ўдзел у iм возьмуць 1464 |
|