21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Размяркуюць, не размяркуюць?..

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА

Размяркуюць! У жыццi кожнага чалавека здараюцца такiя падзеi, ад якiх можа залежыць увесь далейшы лёс. Нараджэнне, паступленне, вяселле... У гэты шэраг уваходзiць i працаўладкаванне (нездарма ж кажуць, што для шчасця патрэбны тры рэчы: здароўе, каханне i любiмая праца). Але працаўладкаванню, як вядома, папярэднiчае размеркаванне (выключэнне — студэнты платнай формы навучання). Прафсаюз надзяляе гэтаму пытанню немалую ўвагу. Напярэдаднi размеркавання выпускнiкоў ВНУ выйшаў зборнiк нарматыўных прававых актаў i метадычных матэрыялаў, прысвечаны размеркаванню i працаўладкаванню. Акрамя гэтага, прайшоў семiнар «Асаблiвасцi размеркавання выпускнiкоў i працаўладкаванне маладых спецыялiстаў» з удзелам намеснiка старшынi Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Рамана Дапiры, старшынi пярвiчнай прафсаюзнай арганiзацыi студэнтаў БДУ Нiны Радзевiч i загадчыцы аддзела прававой абароны, галоўнага iнспектара працы Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Ларысы Манюк.

НЕ АДКЛАДВАЙ НА ЗАЎТРА...

Размеркаванне, як правiла, праводзiцца не пазней, чым за два месяцы да заканчэння выпускнiкамi ўстаноў адукацыi. Для гэтага ствараецца камiсiя па персанальнаму размеркаванню. Яе састаў зацвярджаецца рэктарам. Акрамя прадстаўнiкоў Мiнiстэрства адукацыi, дэкана факультэта, загадчыкаў кафедраў, у склад камiсii ўключаюцца i прадстаўнiкi пярвiчнай прафсаюзнай арганiзацыi, органаў студэнцкага самакiравання. Дзякуючы гэтаму, верагоднасць таго, што правы выпускнiка будуць парушаны, зводзiцца да нуля.

Раман Восiпавiч перакананы, што ў рашэннi пытанняў размеркавання вялiкае значэнне мае падрыхтоўчы этап:

— Кiраўнiкi ўстаноў адукацыi павiнны забяспечыць якаснае iнфармаванне выпускнiкоў да пачатку работы камiсii па размеркаванню. Часта студэнтам патрабуецца квалiфiкаваная юрыдычная кансультацыя, асаблiва пры змене месца жыхарства, прыналежнасцi да вызначаных сацыяльных катэгорый (сiроты, iнвалiды, сямейныя i г.д.).

Магчымасцi ўстаноў адукацыi абмежаваныя: на тры тысячы выпускнiкоў можа быць толькi два-тры юрыдычныя кансультанты. Таму тут важную ролю адыгрываюць прафсаюзныя арганiзацыi, якiя звяртаюцца да юрыстаў вышэйстаячых прафсаюзных органаў, у галiновыя мiнiстэрствы, органы выканаўчай улады, якiя займаюцца аказаннем юрыдычнай дапамогай насельнiцтву.

Паводле слоў Нiны Мiхайлаўны, у галоўным корпусе БДУ трэцi чацвер кожнага месяца на працягу дзвюх гадзiн юрысты-практыкi прымаюць студэнтаў. Сярод усiх хвалюючых пытанняў на першы план выходзяць праблемы размеркавання, занятасцi, кампенсацыi затрачаных дзяржавай сродкаў на падрыхтоўку будучых кадраў. Таму нядзiўна, што i ўвага да гэтых пытанняў адпаведная.

— Падрыхтоўчы этап трэба пачынаць як мiнiмум у першыя днi заняткаў выпускнога курса, — падтрымлiвае пункт погляду калегi Нiна Мiхайлаўна. — Гэта звязана з тым, што студэнту неабходна паспець атрымаць агульную iнфармацыю, асэнсаваць i ацанiць, прадумаць усе магчымыя варыянты, вызначыць найбольш зручныя з iх, сфармуляваць дакладныя пытаннi да кансультанта, атрымаць квалiфiкаваны адказ i выбраць найбольш правiльнае рашэнне. Згадзiцеся, на гэта спатрэбiцца нямала часу. А калi яшчэ i ўлiчыць, што нярэдка кансультанту для адказу спатрэбiцца дадаткова даследаваць праблему з дапамогай зваротаў у адпаведныя iнстанцыi...

НА ПЕРШАГА-ДРУГОГА РАЗЛIЧЫСЯ!

Важна наколькi правiльна выпрацаваны механiзм вызначэння чарговасцi размеркавання выпускнiкоў. Безумоўна, галоўную ролю адыгрывае паспяховасць студэнта. Але не меншае значэнне маюць асабiстыя якасцi, звязаныя са спецыфiкай прафесii. Гэта можа праверыць толькi вытворчая (педагагiчная) практыка.

— Выдатна, калi ўстанова адукацыi ўлiчвае вынiкi праходжання вытворчай практыкi пры размеркаваннi выпускнiка. У гэтым выпадку, — упэўнены Раман Восiпавiч, — i адносiны студэнта да практыкi будуць абсалютна iншымi.

— Гэты фактар мэтазгодна ўлiчваць пры вызначэннi чарговасцi размеркавання, бо ў сучасных арганiзацыях не хапае, як правiла, iнiцыятыўных менеджараў, якiя ўмеюць браць на сябе адказнасць за прынятыя рашэннi. Установы адукацыi маюць права ўлiчваць i iншыя фактары.

Выпускнiк, якi размяркоўваецца ў лiку першых, безумоўна, мае перавагу ў выбары будучага месца працы. Асаблiва хвалюе iншагароднiх выпускнiкоў колькасць заяў з населеных пунктаў, дзе пражываюць iх бацькi, бо прадастаўленне жылля маладым спецыялiстам сёння з’яўляецца праблематычным. Не менш хвалюючы момант для выпускнiкоў — пытанне наяўнасцi заяў наймальнiкаў сталiцы i абласных гарадоў. Важна, каб пры распрацоўцы механiзма вызначэння чарговасцi размеркавання i адпаведных лакальных нарматыўных актаў былi ўлiчаны пажаданнi прадстаўнiчых органаў студэнтаў, у першую чаргу прафсаюзнай арганiзацыi, бо размеркаванне напрамую звязана з працаўладкаваннем, умовамi працы, памерам аплаты i iншымi пытаннямi, якiя традыцыйна цiкавяць прафсаюзныя органы.

СЛОВА ВЫПУСКНIКУ!

— Два гады ў параўнаннi з цэлым жыццём — невялiкi тэрмiн. А вопыт жа, паверце, яшчэ нiколi нiкому не перашкодзiў, — супакойвае сябе Света. — Паступала па мэтаваму накiраванню. Тады не задумвалася аб будучым месцы працы: хацелася проста вучыцца ў сталiцы. Зараз толькi ўсвядомiла, што давядзецца, як мiнiмум, два гады прысвяцiць роднаму раёну. Жах як не хочацца пакiдаць Мiнск.

Колькi людзей, столькi i думак. У мяне, напрыклад, ёсць знаёмы, якi, у адрозненне ад Светы, марыць вярнуцца працаваць у раённую газету. Хоць, упэўнена, ён мае ўсе шанцы размеркавацца ў рэспублiканскае выданне.

Сёння стаўленне да дзяржаўнага абавязковага размеркавання неадназначнае. З аднаго боку, яно дае гарантыю пярвiчнай занятасцi маладых спецыялiстаў, з iншага ж — у шэрагу выпадкаў ушчамляе выпускнiкоў у правах на выбар першага рабочага месца. Толькi любога месца (у тым лiку i пад сонцам) можна пазбавiцца, калi не валодаць прафесiйнымi якасцямi...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Размяркуюць! У жыццi кожнага чалавека здараюцца такiя падзеi, ад якiх можа залежыць увесь далейшы лёс. Нараджэнне, паступленне, вяселле... У гэты шэра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика