21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр РАДЗЬКОЎ: «Рухавiком прагрэсу з’яўляюцца людзi з нестандартным мысленнем»

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Летась на мiжнароднай алiмпiядзе па iнфарматыцы, якая праходзiла ў Мексiцы, беларусы выклiкалi сапраўдны фурор, выставiўшы на спаборнiцтвы 11-гадовага ўдзельнiка — вучня гомельскай шматпрофiльнай гiмназii № 56 Гену Караткевiча. Мiнiстр адукацыi Аляксандр РАДЗЬКОЎ прызнаваўся, што ў яго былi сумненнi, а цi варта падвяргаць хлопчыка такому моцнаму псiхалагiчнаму стрэсу. Хоць для таго, каб трапiць у алiмпiйскую зборную, трэба прайсцi праз «рэшата» школьных, раённых, абласных i рэспублiканскiх алiмпiяд. А Генадзь не толькi ўдзельнiчаў, але i перамагаў на рэспублiканскiх алiмпiядах.

У Мексiку Гена Караткевiч паехаў у кампанii больш вопытных старэйшых таварышаў, якiя ўжо мелi ўзнагароды мiжнародных спаборнiцтваў. Мiкiта Леснiкаў i Уладзiмiр Мiняйлаў прывезлi на радзiму залатыя медалi, а Гена стаў уладальнiкам «серабра», прычым па колькасцi набраных балаў ён толькi крышачку не дацягнуў да залатой узнагароды. Калiсьцi такiх як Гена дзяцей называлi вундэркiндамi, але цяпер гэта слова не ў модзе. Наўрад цi хтосьцi адсочваў раней, як складвалiся лёсы маленькiх генiяў, цi ўдавалася iм упiсацца ў дарослае жыццё i не згубiць сваю iндывiдуальнасць. А сем’i, у якiх выхоўвалiся незвычайныя дзецi, не атрымлiвалi неабходнай педагагiчнай i псiхалагiчнай падтрымкi.

Педагогi, якiя працуюць з Генай Караткевiчам, канстатуюць, што яго логiка i iнтуiцыя нi з чым непараўнальныя. Iнакш як можна патлумачыць тую акалiчнасць, што хлопчык, не маючы адпаведнай матэматычнай падрыхтоўкi i не ведаючы законаў фiзiкi, рашае задачы па праграмаванню нароўнi са старшакласнiкамi?

Пэўны час таму кiраўнiком нашай дзяржавы была пастаўлена задача стварыць банк даных адоранай моладзi, якi ўключае на сёння 5857 чалавек (школьнiкаў, гiмназiстаў, лiцэiстаў, студэнтаў, магiстрантаў, аспiрантаў, спартсменаў i г.д.), i пошукi талентаў не спыняюцца.

— За лёсам кожнага з гэтых маладых людзей нам трэба прасачыць. Здараецца, што ў навуцы малады чалавек праяўляе сябе проста выдатна, але на вытворчасцi яго лепшыя якасцi аказваюцца незадзейнiчаныя, — дзелiцца сваiмi думкамi Аляксандр Радзькоў. — I я асабiста бачу нашу задачу ў тым, каб правiльна пралiчыць, дзе i як можна найбольш эфектыўна выкарыстаць яго патэнцыял. Нашай краiне патрэбныя людзi з нестандартным мысленнем. Менавiта яны з’яўляюцца рухавiком любога грамадства, любой навуковай тэорыi, эканамiчнай i вытворчай сфер. I мне прыемна канстатаваць, што ў Беларусi створан1а сiстэма работы з таленавiтай моладдзю. Прэмii, стыпендыi, матэрыяльную дапамогу са спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў атрымалi за 11 гадоў яго дзейнасцi больш за 14 тысяч чалавек. Званне стыпендыята i лаўрэата прэзiдэнцкага фонду — не проста ўзнагарода, а знак таго, што дзяржава бярэ на сябе адказнасць за далейшае прафесiйнае станаўленне маладога чалавека. Мы стварылi сiстэму пошуку юных талентаў i будзем iмкнуцца да таго, каб работа з таленавiтай моладдзю была максiмальна эфектыўнай.

На прайшоўшым днямi на базе БДЭУ пасяджэннi «круглага стала» якраз абмяркоўвалiся пытаннi ўдасканалення работы з адоранай моладдзю, iх дзяржаўнай падтрымкi i сацыяльнай абароны. Да гутаркi былi запрошаны педагогi i кiраўнiкi навучальных устаноў, навукоўцы i дэпутаты, прадстаўнiкi мясцовых органаў кiравання i мiнiстэрстваў.

— Мы ўсведамляем, што нават самая яркая таленавiтасць не зможа рэалiзавацца, калi дзяцей не навучаць спосабам творчай дзейнасцi ў камандзе, — выказала пазiцыю сталiчных педагогаў намеснiк старшынi Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама Тамара ЗЛОБIНА. — Невыпадкова сёння практычна ва ўсiх раёнах сталiцы адкрыты Цэнтры развiцця асобы, галоўная задача якiх заключаецца ў стварэннi ўмоў для развiцця крэатыўнага мыслення, зносiнаў i псiхолага-педагагiчнага суправаджэння дзiцячай таленавiтасцi з самага ранняга ўзросту. Трэба наладзiць патранат i манiторынг адаптацыi найбольш адораных дзяцей на ўсiх ступенях навучання: ад дашкольнай установы да ВНУ. Трэба забяспечыць пераемнасць у рабоце школ i ВНУ па развiццю адоранасцi высокаматываваных дзяцей, асаблiва ва ўмовах пераходу старшай ступенi школы на профiльнае навучанне.

Лiцэй БДУ з’яўляецца, напэўна, адной з самых аўтарытэтных i паважаных у Беларусi агульнаадукацыйных устаноў. Па колькасцi заваяваных яго выхаванцамi на розных алiмпiядах i конкурсах узнагарод яму няма роўных: 779 прызёраў рэспублiканскiх алiмпiяд i 111 прызёраў мiжнародных алiмпiяд за 17 гадоў дзейнасцi. Магчыма, для многiх будзе адкрыццём, што лiцэй працуе на пяцiдзёнцы, i яго выхаванцы не «задыхаюцца» ад вучэбных нагрузак.

Як расказала дырэктар лiцэя Таццяна КАЛЕВIЧ, у iх практыкуецца блочна-модульная сiстэма выкладання няпрофiльных дысцыплiн. Для вывучэння многiх прадметаў адводзiцца не два гады, а адзiн. Такiм чынам, замест 15—16 вучэбных дысцыплiн вывучаюцца адначасова 12—13. Гэта дазволiла скарацiць вучэбныя нагрузкi на дзяцей i перайсцi на пяцiдзённы вучэбны тыдзень. Субота адводзiцца для дадатковых адукацыйных мерапрыемстваў у выглядзе алiмпiяд, курсаў па выбару i заняткаў па iнтарэсах.

— Яшчэ адна наша навацыя заключаецца ў тым, што профiльныя прадметы вывучаюцца па чвэрцях, а няпрофiльныя — па трыместрах, — дзелiцца вопытам Таццяна Калевiч. — Такiм чынам нам удалося развесцi ў часе вынiковую атэстацыю, што таксама прывяло да знiжэння нагрузкi на навучэнцаў. На сёння мы прапануем лiцэiстам больш за 60 курсаў па выбару. Аднак заўважылi, што найбольш запатрабаваныя дзецьмi тры напрамкi: курсы падрыхтоўкi да алiмпiяд, курсы падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання i ўступных экзаменаў i курсы агульнага развiцця. Таксама мы заўважылi, што колькасць сярод паступiўшых у лiцэй слухачоў нашых вячэрнiх курсаў працягвае расцi (летась яна перавысiла 59 працэнтаў), што сведчыць аб запатрабаванасцi школьнiкамi дадатковых формаў атрымання якаснай адукацыi. А паколькi не ўсiм школьнiкам даступныя нашы курсы, мы вырашылi пашырыць магчымасцi для дзяцей, стварыўшы адукацыйны сайт для дыстанцыйнага навучання (www.е-lусеum.bу). Дзецi гатовыя да зносiнаў з выкладчыкамi праз камп’ютар. Калi ж гаварыць аб праблемных пытаннях, то хацелася б звярнуць увагу на цяжкасцi з фiнансаваннем паездак дзяцей на разнастайныя турнiры i канферэнцыi. Напрыклад, нашы выхаванцы апошнiя два гады ўдзельнiчаюць у Мiжнароднай Жаўтыкаўскай алiмпiядзе па фiзiцы i матэматыцы, якая праходзiць у Казахстане, i ўзялi летась там Гран-пры. Але гэта паездка — вельмi далёкая, i акрамя Лiцэя БДУ больш нiхто не можа сабе яе дазволiць. Мiжнародны турнiр юных фiзiкаў пройдзе ў гэтым годзе ў Паўднёвай Карэi, i на сёння ўдзел беларускiх школьнiкаў у гэтым турнiры знаходзiцца пад вялiкiмi пытаннем.

Яшчэ больш вострыя праблемы ўзняў у сваiм выступленнi дырэктар Лужаснянскай школы-iнтэрнат-гiмназii для здольных i таленавiтых дзяцей Вiцебскай вобласцi Уладзiмiр ШЫЦЬКО:

— Адкрыццё нашай гiмназii на Вiцебшчыне ўпершыню дазволiла дзецям з аддаленых сельскiх пунктаў, дзецям з малазабяспечаных сем’яў i сiротам атрымлiваць якасную адукацыю, удзельнiчаць i перамагаць у рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiядах. Не буду хаваць, што для таго, каб вясковыя дзецi дасягнулi высокiх вынiкаў, педагогам даводзiцца з iмi вельмi шмат працаваць. У гарадскiх гiмназiях кантынгент першапачаткова больш моцны. Таму лiчу, што найбольш творчых педагогаў, якiя працуюць з вясковымi дзецьмi i дасягаюць заўважных вынiкаў, трэба заахвочваць. На рэспублiканскiх алiмпiядах уручаецца прыз мiнiстра адукацыi лепшаму сельскаму школьнiку, дык чаму б не прадумаць меры заахвочвання i для настаўнiкаў? Падрыхтоўку педагогаў, якiя працуюць з адоранымi дзецьмi, павiнна ўзяць на сябе Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi, паколькi ў рэгiянальных iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi настаўнiкаў не хапае адпаведнага вопыту. Дарэчы, не зусiм зразумела, чаму студэнты Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта праходзяць педагагічную практыку толькi на базе гарадскiх школ. Мы былi б радыя бачыць iх i ў нашай гiмназii, i ў сельскiх школах. Па-першае, у нас была б магчымасць прыгледзецца да найбольш перспектыўных студэнтаў, а па-другое, i яны маглi б адаптавацца да новага асяроддзя.

Для сельскай моладзi створаны пэўныя прэферэнцыi пры паступленнi ў ВНУ, i гэта вельмi правiльна. Але, як сведчыць жыццёвы вопыт, гэтага не заўсёды хапае. Адзiн наш выпускнiк, якi на мiжнароднай алiмпiядзе па бiялогii заваяваў сярэбраны медаль, паступiў у БДУ, але правучыўшыся там 8 месяцаў, вымушаны быў яго пакiнуць. Прычына банальная — для таго, каб жыць i вучыцца ў сталiцы, патрэбныя грошы. Мы аказвалi падтрымку дзiцяцi з малазабяспечанай сям’i, калi ён навучаўся ў нашай гiмназii, але далей яго сацыяльна не падтрымалi. I цяпер ён вымушаны працаваць механiзатарам у сельскай гаспадарцы.

Яшчэ адна праблема, на якую звярнуў увагу Уладзiмiр Шыцько, актуальная для ўсiх устаноў адукацыi iнтэрнатнага тыпу. Як выканаць натуральныя нормы i забяспечыць паўнавартаснае чатырохразовае харчаванне падлеткаў ва ўзросце 15—17 гадоў за 2790 рублёў у дзень? Апошнi раз грашовыя нормы для ўстаноў адукацыi iнтэрнатнага тыпу змянялiся ў студзенi 2005 года! «Чаму мы не шкадуем грошы на харчаванне выхаванцаў вучылiшчаў алiмпiйскага рэзерву? Няўжо толькi для фiзiчнай працы харчаванне мае значэнне, а для разумовай працы — гэта другасны фактар?» — прагучала рытарычнае пытанне.

Балючае пытанне для Беларусi — гэта пагроза «ўцечкi мазгоў», хоць i не заўсёды аб гэтай праблеме гавораць услых. Не сакрэт, што пераможцам мiжнародных алiмпiяд паступаюць заманлiвыя прапановы атрымлiваць адукацыю ў прэстыжных унiверсiтэтах Еўропы i Амерыкi. Да таго ж вельмi актыўна праяўляюць сябе i расiйскiя ВНУ. Лужаснянскую гiмназiю агiтатары наведваюць кожную вясну.

Педагогi гiмназii проста ў разгубленасцi. Многiя iх выпускнiкi атрымлiваюць адукацыю ў Санкт-Пецярбургу i Маскве. Зразумела, гэта прэстыжна. Але дзе, цiкава, прадстаўнiкi беларускiх ВНУ? Чаму яны пачынаюць працаваць з абiтурыентамi толькi пасля падачы дакументаў у прыёмную камiсiю, а потым скардзяцца, што ў дзяцей знiкае iнтарэс да класiчных факультэтаў унiверсiтэтаў...

Дарэчы, многiя расiйскiя ВНУ залiчваюць без экзаменаў нашых пераможцаў абласных алiмпiяд. У нас жа права на пазаконкурснае залiчэнне маюць толькi пераможцы рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд — гэта дзесьцi 220 чалавек, што складае 0,5 працэнта ад агульнай колькасцi паступiўшых. Мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў не лiчыць сiтуацыю з адтокам таленавiтай моладзi крытычнай:

— У нас з Расiйскай Федэрацыяй створана адзiная агульнаадукацыйная прастора. I калi беларусы едуць атрымлiваць адукацыю ў расiйскiя ВНУ, асаблiва такiя, як Маскоўскi дзяржаўны ўнiверсiтэт цi Санкт-Пецярбургскi ўнiверсiтэт, гэта дае магчымасць для наладжвання новых кантактаў, для развiцця навуковых школ i пераймання перадавога вопыту. Да таго ж у суседзяў наладжана падрыхтоўка па тых спецыяльнасцях, якiх пакуль няма ў беларускiх ВНУ. I мы нават свядома накiроўваем у Расiю моладзь для навучання па вострадэфiцытных для нашай краiны спецыяльнасцях. На маю думку, адток маладых людзей за межы Беларусi мiнiмальны. Усё ж такi ўзровень нашай вышэйшай адукацыi ў Беларусi дастаткова высокi. Пры гэтым у сваёй краiне заўсёды адчуваеш сябе больш упэўнена. I гэта разумеюць i дзецi, i iх бацькi.

Дарэчы, сёння на разглядзе ў Савеце Мiнiстраў знаходзiцца прапанова аб павелiчэннi заробкаў для тых маладых спецыялiстаў, якiя ўключаны ў рэспублiканскi банк даных адоранай моладзi, на 15 працэнтаў. Ёсць надзея, што ўрад гэту прапанову падтрымае...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась на мiжнароднай алiмпiядзе па iнфарматыцы, якая праходзiла ў Мексiцы, беларусы выклiкалi сапраўдны фурор, выставiўшы на спаборнiцтвы 11-гадовага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика