21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Казярогам не рэкамендуецца рабiць пакупкi, а Вадалеям — спыняцца на дасягнутым...

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Перш чым што-небудзь прадпрымаць, падумайце. Нi з сяго нi з таго нiчога рабiць не варта, асаблiва ў гэтыя днi. У панядзелак не спрабуйце даказаць сваю праўду: у гэтай сiтуацыi лепш адступiць. Розныя недамаганнi ў чацвер навядуць на думку аб неабходнасцi прытрымлiвацца здаровага ладу жыцця. У пятнiцу звярнiце пiльную ўвагу на правiльнае i своечасовае афармленне дакументаў i ўменне весцi тэлефонныя перамовы. Суботу лепш прысвяцiць пасiўнаму адпачынку.

Цялец. Дзякуючы старым сувязям у вас з’явiцца рэальны шанц рэалiзаваць усе свае планы. Пастарайцеся не згубiць удалы выпадак. Займiцеся духоўным развiццём i самаадукацыяй. Спасцiгайце новыя i вельмi важныя для вас веды. Панядзелак падыходзiць для размоў з начальствам — вы цудоўна абмяркуеце ўсе вашы iдэi i прапановы. У аўторак будзьце больш асцярожнымi ў час сустрэч i перамоў. Асцерагайцеся дробных хiтрасцяў. У сераду вас можа чакаць сустрэча са старымi сябрамi. Нядрэнна было б, дарэчы, зрабiць iм невялiчкiя, але прыемныя падарункi. У пятнiцу будзеце выдзяляцца дасцiпнасцю i красамоўствам, лёгка i даходлiва выказваць свае думкi, таму пакарыце ўсiх сваiм талентам расказчыка. У суботу i нядзелю старайцеся не брацца за справы, якiя патрабуюць фiзiчных намаганняў. Вашы мышцы могуць падвесцi.

Блiзняты. Усё будзе спорыцца ў вашых руках, i нават усякiя дробныя цяжкасцi не змогуць сапсаваць цудоўны настрой. Iдэi будуць сыпацца з вас, нiбы з рога дастатку. I няхай нават далёка не ўсе з iх зараз рэалiзуюцца — яны прынясуць вам маральнае задавальненне i ўпэўненасць у асабiстых сiлах i магчымасцях. У другой палове тыдня не варта задумваць нiчога кардынальнага — цi перанясiце падобныя справы на першую палову, цi адкладвайце на нявызначанае «потым». Калi збiраецеся ў адпачынак — як след да яго падрыхтуйцеся. Нельга дапусцiць, каб розныя дробязi сарвалi доўгачаканае падарожжа. У суботу ўспомнiце пра свае абяцаннi i пастарайцеся iх выканаць.

Рак. Верагодная далёкая камандзiроўка. Аднясiцеся з увагай да новых знаёмых i да iх прапаноў. Серада — добры дзень для таго, каб даведацца пра штосьцi новае цi пачаць вучыцца. У чацвер пастарайцеся стрымлiваць эмоцыi, уважлiва сачыце за сваiмi словамi i паводзiнамi суразмоўцаў. Магчыма, такiм чынам вы пазбегнеце буйных непрыемнасцяў. У пятнiцу зможаце адчуць у сабе ўсплёск iнiцыятыўнасцi i прадпрымальнасцi. Пастарайцеся злавiць момант i прымянiць гэтыя якасцi з максiмальнай карысцю. У нядзелю адпачнiце ад спраў: правядзiце гэты дзень у зручнай i камфортнай абстаноўцы, прысвяцiце час сям’i i свайму здароўю.

Леў. Для вялiкiх дасягненняў у прафесiйнай галiне час не спрыяльны. На гэтым тыднi вас чакаюць справы родных, якiмi трэба будзе заняцца тэрмiнова. Не спяшайцеся хавацца i гучна пратэставаць — гэтыя клопаты прынясуць вам пэўнаю выгаду. У чацвер у справах магчымыя затрымкi з-за праблем з сувяззю i транспартам. У выхадныя давядзецца ўзяць на сябе адказнасць у сумесных справах i планах. Будзьце ўважлiвыя на вулiцах, бо ўзрасце верагоднасць развiтацца з сумленна нажытым дабром, на момант ад яго адвярнуўшыся.

Дзева. Не грэх дазваляць сабе невялiкiя паўзы ў час працы. Але ўсё ж не вельмi захапляйцеся, iнакш будзе складана зноў увайсцi ў былы рытм. Зараз вам давядзецца, у большай частцы, займацца справамi, якiя назапасiлiся, руцiннай працай i выпраўленнем памылак. I толькi пасля ўсяго гэтага, калi пашанцуе, можна будзе падумаць аб прасоўваннi наперад. Наогул, набярыцеся цярпення i прыступайце да сваёй нялёгкай працы. У панядзелак можаце дазволiць сабе раскошу прызначыць дзелавую сустрэчу ва ўтульнай камернай абстаноўцы. Аднак для станоўчага вынiку справы ўважлiва сачыце за сваiмi ўчынкамi i эмоцыямi. У аўторак пажадана не прымаць сур’ёзных рашэнняў i скарацiць аб’ём работы да мiнiмуму, пакiнуўшы час для адпачынку. Пятнiца — удалы дзень для паездак i камандзiровак. У суботу не варта планаваць дзелавых сустрэч з начальствам: лепш прысвяцiце гэты час актыўнаму адпачынку. Ну, цi разграбанню праблем па гаспадарцы, якiх назапасiлася. У нядзелю ж можна атрымаць асалоду ад паходу па магазiнах.

Шалi. Пастарайцеся быць больш мэтанакiраванымi i рашучымi. Не сумнявайцеся ў пастаўленых мэтах — да iх неабходна планамерна падбiрацца, хоць гэта i будзе складана. Аналiзуйце свае памылкi i iдзiце наперад. Пастарайцеся ўдзялiць дастаткова часу сваiм родным — iнакш у сям’i магчымы разлад. Выхадныя правядзiце ў адасабленнi, схадзiце на канцэрт цi займiцеся спортам — i тое, i другое, i трэцяе спрыяльна адаб’ецца на вашых адносiнах да жыцця.

Скарпiён. Спрыяльны перыяд прадаставiць для вас новыя кар’ерныя магчымасцi: неабходна максiмальна iмi скарыстацца i працаваць, не ведаючы стомленасцi. Тады вынiкi перавысяць усе вашы чаканнi. Прафесiйная актыўнасць дасягне высокага ўзроўню. З’явяцца прапановы наконт новай перспектыўнай работы, якая дазволiць вам выйсцi на iншую фiнансавую вышыню. Аднак у сярэдзiне тыдня старайцеся пазбягаць канфлiктаў, бо, згубiўшы цярпенне ў сiтуацыi, якая склалася, вы можаце нагаварыць шмат лiшняга.

Стралец. Не варта планаваць штосьцi сур’ёзнае. Ваша забыўлiвасць можа стаць прычынай напружанасцi ў адносiнах — наўрад цi вам гэта патрэбна. Мiжасобасныя адносiны наогул выйдуць на першы план — у вашых руках як спрыяльнае вырашэнне старых канфлiктаў, так i стварэнне новых праблем. Думайце, перш чым здзейснiць той цi iншы ўчынак.

Казярог. Можа ўзнiкнуць дастаткова складаная, але выканальная задача. Вы можаце цудоўна справiцца з роляй пасрэднiка i ўладзiць канфлiкт. Але пазбягайце частых сустрэч з начальствам, бо выпадковае слова можа справакаваць буйны скандал. У справах верагодныя арганiзацыйныя праблемы i канкурэнцыя. Ад пакупак на гэтым тыднi лепш адмовiцца: яны прынясуць адно раздражненне цi расчараванне. У пятнiцу разлiчвайце на неабходную дапамогу сяброў. Не прадпрымайце нiякiх неабдуманых дзеянняў, запасiцеся цярпеннем.

Вадалей. Пажадана не спыняцца на дасягнутым. Калi будзеце празмерна задумвацца аб неадкладным камфорце i дабрабыце, то можаце прынесцi ў ахвяру рэалiзацыю вельмi цiкавых i перспектыўных планаў. Прыслухайцеся да парад навакольных: некаторыя з iх лепш узяць на ўзбраенне. Можа з’явiцца шанц змянiць работу: варта iм скарыстацца. Калi вы ўсё ж вырашылi застацца на старым месцы, пажадана ўзняць пытанне аб справядлiвым i дакладным размеркаваннi абавязкаў. У чацвер лепш не ўступаць у спрэчкi з начальствам. У пятнiцу ад добрых узаемаадносiнаў з калегамi будзе многае залежаць.

Рыбы. Задумайцеся аб павышэннi прафесiйнага ўзроўню. У панядзелак можаце практычна рэалiзаваць вызначаныя планы, сустрэцца з цiкавымi людзьмi. Новыя знаёмыя могуць iстотна дапамагчы ў прасоўваннi па службе. У аўторак непажадана заставацца ў адзiноце. Цiкавыя зносiны пойдуць вам на карысць i пазбавяць ад непатрэбных думак. Можна адправiцца ў падарожжа. У суботу будзе шмат непрадказальнага: падрыхтуйцеся да сюрпрызаў. Падумайце аб тым, што неабходна зрабiць у першую чаргу. I абавязкова знайдзiце для сябе крыху вольнага часу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика