Аксамiткi — не толькi кветкi
Вядома, што яны сваiм пахам адпужваюць шкоднiкаў, напрыклад, белакрылку, таму карысна будзе iх пасадзiць ля ўваходу ў цяплiцу або рассаджаныя ў гаршках паставiць унутры.
Дапамагаюць яны i супраць блошак, клапоў, павуцiннага кляшча: дробна парэзаныя раслiны напаўняюць да паловы вядра, зверху залiваюць цёплай вадой i настойваюць двое сутак у цёмным месцы, працэджваюць, дадаюць у настой 30 г мыла i апырскваюць раслiны. Дапамагаюць аксамiткi i заражанай глебе: увосень пры перакопцы глебы ўносяць здробненую траву гэтых кветак, асаблiва на ўчастках, адведзеных пад сунiцы, цыбулю, таматы, бульбу. Бутоны аксамiтак могуць замянiць шафран: iх дадаюць у саленнi i марынады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома, што яны сваiм пахам адпужваюць шкоднiкаў, напрыклад, белакрылку, таму карысна будзе iх пасадзiць ля ўваходу ў цяплiцу або рассаджаныя ў гаршка
|
|