21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яблыневы кветкаед

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Красавiк не толькi прыгожы веснавы месяц, але i вельмi адказны ў сэнсе аховы раслiн ад шкоднiкаў i хвароб. Толькi на яблынi зарэгiстравана больш як 150 вiдаў шкоднiкаў.

Самым небяспечным шкоднiкам садаводы назавуць перш за ўсё яблыневага кветкаеда. Ён таксама пашкоджвае i грушу. Без правядзення спецыяльных ахоўных мерапрыемстваў можа знiшчыць да 80 працэнтаў ураджаю.

Ранняй вясной, задоўга да таго, як распусцяцца пупышкi, калi тэмпература паветра дасягае +6 градусаў, жукi прачынаюцца, выходзяць з укрыццяў i пачынаюць харчавацца пупышкамi, выгрызаючы ў iх глыбокiя ямкi. Пры значным пашкоджаннi бутоны не развiваюцца, кветкавыя разеткi засыхаюць. Кветкаед пачынае адкладваць яйкi не ў бутоны, як думаюць некаторыя, аднак, як аказваецца, крыху раней. Ужо ў фазу «мышынае вуха», калi бутоны яшчэ прыкрытыя разетачнымi лiсцямi, i ў 15—20 працэнтаў з iх ужо знаходзяцца яйкi шкоднiка. Адна самка кветкаеда можа адкласцi 50—100 яек, адкладка iх працягваецца амаль да цвiцення.

Такая высокая пладавiтасць лiчынак, якiя харчуюцца i акуклiваюцца ўнутры нераскрытага бутона, i тлумачаць значную шкоднасць кветкаеда ў садах. Многiя садаводы спазняюцца з правядзеннем ахоўных мерапрыемстваў. Думаюць, холадна яшчэ, жучкоў не вiдаць, бачных пашкоджанняў няма, можна пачакаць, пакуль шкоднiк поўнасцю забярэцца ў сад. Па-першае, заўважыць маленькiх, каля 4 мм, буравата-карычневых даўганосiкаў на галiнках вельмi складана, яны актыўныя толькi ў сонечнае цёплае надор’е, а астатнi час хаваюцца ва ўкрыццях. Але калi пацяплее i стануць заўважнымi вiдавочныя пашкоджаннi, мерапрыемствы па ахове праводзiць ужо позна.

У перыяд ад набухання пупышак да цвiцення эфектыўнае прымяненне клеевых лоўчых паясоў. Iмi абвязваюць нiжнюю частку ствалоў пладаносных дрэў да пачатку набухання пупышак, гэта значыць да выхаду з месцаў зiмоўкi яблыневага кветкаеда. З неразмакальнай паперы выразаюць палоскi шырынёй 15—20 см i шчыльна прывязваюць шпагатам зверху i знiзу. Каб яны шчыльна прылягалi да кары дрэва, месца абвязкi папярэдне ачышчаюць ад адмерлай кары. На сярэдзiну пояса наносяць паласу невысыхальнай лiпкай масы «Ванiлон» шырынёй 3—5 см. Затым вышэй пояса прывязваюць казырок з паперы так, каб ён поўнасцю прыкрываў пояс зверху. Можна прымяняць лоўчыя паясы з саломы цi iншых матэрыялаў, прамочаных фуфанонам. Вельмi важна праводзiць абвязку своечасова, перш чым набрынялi пупышкi яблынi. Пры высыханнi клею паясы мяняюць, пасля цвiцення яблынь iх знiмаюць i спальваюць.

Эфектыўна таксама стрэсванне жукоў на падсцiлку, брызент цi полiэтыленавую плёнку, разасланыя на ўсю праекцыю кроны. Для стрэсвання шкоднiкаў палкай па галiнках наносяць рэзкiя i нямоцныя ўдары. Упаўшых даўганосiкаў змятаюць у вядро з невялiкай колькасцю вады цi якога-небудзь гаручага. Гэта мерапрыемства неабходна праводзiць у цiхае бязветранае надвор’е ў ранiшнiя цi вячэрнiя часы, калi жукi маларухомыя. Калi тэмпература паветра дасягае 10 градусаў i вышэй, жукi актыўна пачынаюць лятаць i эфектыўнасць iх адлову знiжаецца.

Для барацьбы са шкоднiкамi рэкамендаваны такiя хiмiчныя прэпараты, як фастак (2 мл), дэцыс (5 мл), каратэ (4 мл), сумi-альфа (5 мл) i iншыя дазволеныя iнсектыцыды (прэпараты для барацьбы з насякомымi).

Каб знiзiць колькасць шкоднiкаў у наступным годзе, трэба абрываць пабурэлыя бутоны з пладовых дрэў, пачынаючы з фазы бутанiзацыi i не пазней чым праз 7—10 дзён пасля цвiцення.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Красавiк не толькi прыгожы веснавы месяц, але i вельмi адказны ў сэнсе аховы раслiн ад шкоднiкаў i хвароб. Толькi на яблынi зарэгiстравана больш як 15
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика