21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няўлiчаную зброю можна беспакарана зарэгiстраваць да 1 лiпеня

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадзяне Беларусi маюць права да 1 лiпеня 2007 года добраахвотна прад’явiць i зарэгiстраваць у органах унутраных спраў iснуючую ў iх няўлiчаную грамадзянскую зброю. Пры гэтым яны будуць вызвалены ад устаноўленай заканадаўствам адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Такое рашэнне змешчана ва ўказе Прэзiдэнта № 148 ад 27 сакавiка.

Выключэнне складае паляўнiчая агнястрэльная зброя з наразным ствалом i паляўнiчая агнястрэльная камбiнаваная зброя. Рэгiстрацыю ў тым лiку i такой зброi могуць ажыццявiць грамадзяне, якiя раней (на працягу года да ўступлення ў сiлу гэтага ўказа) добраахвотна здалi ў органы ўнутраных спраў няўлiчаную грамадзянскую зброю. Працэдура рэгiстрацыi падрабязна рэгламентавана ў Палажэннi, зацверджаным указам.

Як адзначылi ў прэс-службе, да ўвядзення ў органах унутраных спраў сiстэмы рэгiстрацыi зброi грамадзяне мелi права набываць грамадзянскую зброю без адпаведнага дазволу. Напрыклад, паводле даных МУС, паляўнiчую агнястрэльную гладкаствольную зброю можна было набываць без дазволаў органаў унутраных спраў аж да 1976 года.

У вынiку ў насельнiцтва ёсць значная колькасць няўлiчанай ва ўстаноўленым парадку грамадзянскай зброi. Яна, як правiла, захоўваецца без выканання патрабаванняў, якiя забяспечваюць яе захаванасць, бяспеку захоўвання i выключаюць доступ да яе iншых асобаў.

Прыняты ўказ накiраваны на забеспячэнне выяўлення i рэгiстрацыi такой зброi. Яго практычная рэалiзацыя будзе садзейнiчаць умацаванню грамадскай бяспекi, папярэджанню правапарушэнняў, што ўчыняюцца з выкарыстаннем грамадзянскай зброi, растлумачылi ў прэс-службе.

Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Дзяржкамiтэту па маёмасцi перададзены функцыi Мiнэканомiкi ў галiне прыватызацыi

Функцыi Мiнiстэрства эканомiкi ў галiне прыватызацыi перадаюцца Дзяржаўнаму камiтэту па маёмасцi. Як паведамiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта Беларусi, адпаведны Дэкрэт № 1, якiм унесены змяненнi ў дэкрэты ад 20 сакавiка 1998 г. № 3 «Аб раздзяржаўленнi i прыватызацыi дзяржаўнай уласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь» i ад 5 сакавiка 2002 г. № 7 «Аб удасканаленнi дзяржаўнага кiравання ў сферы навукi», кiраўнiк дзяржавы выдаў 28 сакавiка.

Такое рашэнне прынята ў сувязi з надзяленнем камiтэта паўнамоцтвамi па правядзенню адзiнай дзяржаўнай палiтыкi па пытаннях маёмасных адносiнаў (уключаючы кiраванне, распараджэнне, прыватызацыю маёмасцi, якая знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь).

Дэкрэт таксама прадугледжвае перайменаванне асобных канцэрнаў у сувязi з пераўтварэннем iх у вытворчыя аб’яднаннi.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзяне Беларусi маюць права да 1 лiпеня 2007 года добраахвотна прад’явiць i зарэгiстраваць у органах унутраных спраў iснуючую ў iх няўлiчаную грам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика