Каб рос давер
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
«У Беларусi высока цэняць узровень адносiнаў, якiя склалiся з зямлёй Брандэнбург», — заявiў старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Генадзь Навiцкi падчас сустрэчы з кiраўнiком дэлегацыi ландтага федэральнай зямлi Брандэнбург (Германiя) Гюнтэрам Фрычам.
Паводле слоў Генадзя Навiцкага, гiсторыя кантактаў памiж нашай краiнай i адной з земляў Германii налiчвае многiя дзесяцiгоддзi. Аднак новы якасны iмпульс быў дадзены ў пачатку 1990-х, пасля таго, як зямля Брандэнбург стала часткай адзiнай Германii, а Беларусь — суверэннай дзяржавай. Старшыня верхняй палаты беларускага парламента адзначыў таксама, што сёння асаблiва паспяхова можа ажыццяўляцца супрацоўнiцтва з зямлёй Брандэнбург у аграрнай галiне. «Зямля Брандэнбург у сельскагаспадарчым сектары з’яўляецца адной з нямногiх зямель Германii, якая захавала буйнатаварную вытворчасць i iдзе па такому ж шляху, як Беларусь».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У Беларусi высока цэняць узровень адносiнаў, якiя склалiся з зямлёй Брандэнбург», — заявiў старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Генадзь Нав |
|