21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Знайсцi сваю «фiшку»

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Каго здольны прывабiць вясковы каларыт?

Да сезона адпачынкаў ужо засталося ўсяго нiчога — нейкiх там пару месяцаў. Над тым, як бавiць вольны час, ужо цяпер усур’ёз задумваюцца многiя, плануюць, даведваюцца, збiраюць грошы. А чаму б не махнуць, напрыклад, у вёску Баламутавiчы, як вам такая прапанова? Гэтай вёскi не знойдзеш на карце, паколькi назва змянiлася. Зараз гэта Зарачаны, што лагiчна — побач вядомая Пцiч. А Баламутавiчамi, як распавядаюць месцiчы, вёска звалася з-за... мясцовых кабет — дужа прыгожых ды вясёлых. Пасля вайны, у 1945-м, тут амаль адны жанчыны засталiся, яны i «баламуцiлi» ўсю акругу.

Вялiкая калiсьцi была вёска. Гэта нават сёння бачна па тэрыторыi — як-нiяк 95 хат. Праўда, пастаянна людзi жывуць толькi ў 15, астатнiя выкарыстоўваюцца пад дачы i «ажываюць» хiба толькi ўлетку цi на выхадныя. Большая частка мясцовых жыхароў — старыя 70—80-гадовага ўзросту, на падворках усяго дзве каровы засталiся. Здавалася б, якая ж тут перспектыва, мiж тым апошнiм часам у Зарачаны пачалi турысты наведвацца. Якi для iх у гэтых мясцiнах iнтарэс? Справа ў тым, што некалькi гадоў таму ў вёсцы з’явiлася самая сапраўдная аграсядзiба. Дакладней, дом Андрэй Нiжнiк тут пабудаваў яшчэ ў 1990-м, а вось гасцей пачаў запрашаць, калi ўсё давёў да ладу. «Кожная рэч павiнна мець у хаце сваё месца — знянацку нельга ўсё размяркоўваць, — упэўнены Андрэй Пятровiч, — iнакш не будзе добрай энергетыкi». Тая самая «аўра» ў доме Нiжнiкаў сапраўды адчуваецца. Па-першае, усё драўлянае, у хаце — шмат унiкальных рэчаў, якiя ўпрыгожылi б любую музейную экспазiцыю. Мiж тым, на аграсядзiбе яны таксама дарэчы: госцi пры жаданнi могуць самастойна маслабойкай скарыстацца альбо хлеб у печы «зрабiць» — гаспадары з радасцю дапамогуць.

За мiнулы год аграсядзiбу ў Зарачанах наведалi паўтары сотнi турыстаў, у тым лiку i замежных. Да Нiжнiкаў прыязджаў нават прэзiдэнт вясковага турызму Японii, яго вельмi зацiкавiлi беларускiя хаты — менавiта драўляныя. Японца парадавала i... вада з калодзежа, на радзiме, казаў, праблемы з вадой, яе трэба некалькi разоў фiльтраваць, таму, разумееце, што смаку нiякага. Турыстаў з Iзраiля здзiвiлi «калючыя» агуркi — упершыню такiя ўбачылi, ды яшчэ на градцы, а не ў супермаркеце. В’етнамцам спадабалася пасля лазнi на снег выскачыць, нават фатаграфавалiся, для iх усё гэта — сапраўдная экзотыка.

Карацей кажучы, кожны з гасцей знайшоў для сябе нешта адметнае, прывабным адпачынак у вёсцы аказаўся не толькi для замежных турыстаў. Iх пакуль прыязджае вельмi мала, у асноўным тут адпачываюць менавiта беларусы, перш за ўсё жыхары сталiцы. Ежа самая простая, затое i смачная! Навошта выдумляць нейкiя далiкатэсы, лiчаць гаспадары. I ўзгадваюць выпадак, калi масквiч па тэлефоне расказваў жонцы, якiя тут класныя «заманюкi» (гэта ён так «калдуны» назваў). У Зарачанах вельмi прыгожа — побач сажалка, дзе можна з вудай пасядзець альбо тут жа побач у невялiчкай адрыне адпачыць. Рыбалка добрая — як расказваў Андрэй Нiжнiк, аднойчы госцi вылавiлi ледзь не сем дзесяткаў карасёў. Пасля, праўда, адпусцiлi. Гаспадар «з лёту» прыдумаў вясёлую забаву: трэба было ўзяць па рыбiне ў кожную руку i па чарзе выпускаць: з адной — пазбаўляцца ад усяго кепскага, а з другой — запаветнае жаданне загадваць. Цi трэба тлумачыць, што ўся рыба хутка вярнулася «дадому». А яшчэ ля сажалкi можна жаб паслухаць — яны сапраўды спяваюць! Летам ёсць магчымасць на веласiпедах праехацца, а ўзiмку — на лыжах. Напэўна, праз пэўны час турысты змогуць падарожнiчаць памiж некалькiмi блiжэйшымi сядзiбамi — гаспадары памiж сабой абмяркоўвалi праект арганiзацыi сумеснага маршруту. Па ўсiм вiдаць, што справа «пайшла», у яе нават мясцовыя ўлады нарэшце паверылi — нядаўна да аграсядзiбы дарогу зрабiлi. Раней сюды дабрацца было вельмi няпроста, затое цяпер праблем няма, нават вялiкi аўтобус можа праехаць. «Я быццам жонка Мюнхгаўзена — падтрымлiваю мужа ва ўсiх яго iдэях, фантазiях, пачынаннях, — кажа Ала Нiжнiк. — Я бачу, як усе яны рэалiзуюцца, нават тыя, якiя здавалiся амаль зусiм нерэальнымi. Цяпер перакананая, што мы здольныя зарабiць столькi, колькi нам трэба на жыццё, i такая работа будзе толькi ў радасць».

Магчыма, што для Нiжнiкаў агратурызм можа ператварыцца ў сапраўдны сямейны бiзнэс. Тым больш, што дачка Людмiла займаецца ў iнстытуце прадпрымальнiцтва, дзе вывучае менавiта эканомiку i кiраванне турызмам. Так што свае веды дзяўчына можа нават цяпер прымянiць на практыцы. Дапамагае i сын Мiхаiл, ён з гонарам расказвае сваiм сябрам пра сямейную справу. «У нас агратурызм можа разгарнуцца не горш, чым у Лiтве, дзе гэтай справай сур’ёзна займаюцца ўжо больш чым дзесяць гадоў, — перакананы Андрэй Нiжнiк. — Беларусы — людзi з вялiкай душой, яны заўсёды рады гасцям. Людзi, якiя да нас прыязджаюць, гэта адчуваюць i пасля iмкнуцца прыехаць яшчэ. Не трэба выдумляць нешта звышнатуральнае, важна захоўваць сваю адметнасць. На газоне могуць i дзьмухаўцы расцi, але афармленне павiнна быць вельмi акуратнае».

Важна стварыць належныя ўмовы для адпачынку турыстаў. Аднак трэба ўмела спалучаць «выгоды цывiлiзацыi» i непаўторны вясковы каларыт. «Канешне, менавiта з сэрвiсу ўсё пачынаецца, аднак варта мець на ўвазе i тое, што сама па сабе сядзiба з’яўляецца недастатковым турыстычным прадуктам, — лiчыць дырэктар УП «Рыфтур» Сяргей Плыткевiч. — Гасцям неабходна арганiзаваць цiкавы, разнастайны адпачынак — гэта задача гаспадароў». Аднак пакуль прапаноў не так ужо i шмат — напрыклад, у Пухавiцкiм раёне акрамя «Зарачан» яшчэ дзве аграсядзiбы. Здавалася б i мясцiны прыгожыя, i да сталiцы недалёка, аднак справа пакуль «буксуе». Чаму? «Ёсць пэўны недавер, — заўважае начальнiк аддзела па фiзiчнай культуры, спорту i турызму Пухавiцкага райвыканкама Леанiд Страх, — людзi пакуль апасаюцца, цi ўдасца iм «раскруцiцца». Мiж тым, агратурызм мае вялiкую перспектыву, напэўна, гэта адзiн з напрамкаў прыцягнення моладзi ў вёску». Як упэўнены старшыня Пухавiцкага раённага Савета дэпутатаў Юрый Шапавалаў, такi бiзнэс будзе ў раёне iнтэнсiўна развiвацца — мясцовая ўлада будзе гэтаму ўсяляк спрыяць.

Усяго ў Мiнскай вобласцi зараз 42 аграсядзiбы, прычым сярэднi ўзрост iх гаспадароў — дзесьцi 35 гадоў. Не ўсе раёны аднолькава прывабныя для развiцця турызму ў вёсцы, адзiн з найбольш перспектыўных у гэтым плане Нарачанскi край. На Мядзельшчыне зараз самая вялiкая колькасць афiцыйна зарэгiстраваных аграсядзiб — iх дзевяць, прычым самай рознай «спецыялiзацыi». Актыўна развiваецца мясцовая iнiцыятыва — у вёсцы Камарова арганiзаваны нават цэнтр развiцця вясковага прадпрымальнiцтва. Як лiчыць яго дырэктар Эдуард Вайцяховiч, агратурызм можа стаць асновай эканомiкi раёна, калi стварыць для развiцця гэтай справы належныя ўмовы. Тым больш, што праектаў i цiкавых iдэй у людзей вельмi многа. Напрыклад, на Мядзельшчыне распрацаваны праект аднаўлення вузкакалейкi, якая калiсьцi была ў спраўным стане. У Камарове нават адбыўся самы сапраўдны рок-фестываль пад назвай «Рок супраць камарoff», праводзiцца традыцыйная выстава-кiрмаш, якая збiрае шматлiкiх гасцей. Як адзначыў рэгiянальны каардынатар па Мiнскай вобласцi Праграмы падтрымкi Беларусi федэральнага ўрада Германii Дзмiтрый Карпiевiч, вiдавочна, што агратурызм — дзейсны «iнструмент» развiцця рэгiёна.

А ў Смалявiцкiм раёне на базе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Першамайскi i К» арганiзаваны ўнiкальны аграэкатурыстычны комплекс «Выгода», дзе цяпер працуюць 27 чалавек. Тут створаны забаўляльны i спартыўна-турысцкi цэнтры, ёсць фiзкультурна-аздараўленчы комплекс, гасцiнiца, кафэ-бар «Гасцёўня па-слабодску». Усяго ў развiццё «Выгоды» летась было ўкладзена 860 мiльёнаў рублёў. Як расказаў дырэктар туркомплексу Уладзiмiр Андруховiч, праект доўгатэрмiновы — разлiчаны на 10—12 гадоў. Магчыма, на прыкладзе «Выгоды» адпаведныя прадпрыемствы з’явяцца i пры iншых СВК. Дарэчы, iшла гаворка пра развiццё такiх формаў у Дзяржынскiм, Маладзечанскiм i Нясвiжскiм раёнах. «Кожны рэгiён Мiншчыны можа вылучыць некалькi прывабных для турыстаў мясцiн, — лiчыць намеснiк начальнiка ўпраўлення фiзiчнай культуры, спорту i турызму Мiнс- кага аблвыканкама Алена Брок, — варта толькi знайсцi сваю адметнасць i падкрэслiць яе. Тады i гасцей будзе багата».

Пухавiцкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каго здольны прывабiць вясковы каларыт?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика