Супрацоўнiкi аблвыканкама — на суботнiку ў «Ждановiчах»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Падчас суботнiку ў Мiнскай вобласцi 31 сакавiка прыкладна 50 супрацоўнiкаў апарату Мiнаблвыканкама будуць працаваць на добраўпарадкаваннi цяплiчнага комплексу ў агракамбiнаце «Ждановiчы», паведамiў намеснiк старшынi выканкама Анатоль МIРЧУК.
Ён адзначыў таксама, што ў звычайным рэжыме будуць працаваць будаўнiчыя арганiзацыi вобласцi, якiя задзейнiчаны на будаўнiцтве жылых дамоў у рамках Праграмы адраджэння i развiцця вёскi. Акрамя таго, «дасягнута дамоўленасць з упраўленнем адукацыi Мiнаблвыканкама аб тым, што да аказання дапамогi ў навядзеннi парадку будуць прыцягнуты навучэнцы ўсiх школ вобласцi». Суботнiк, якi пачнецца 31 сакавiка, працягнецца да 15 красавiка. Акрамя добраўпарадкавання населеных пунктаў, будуць прыводзiцца ў належны стан дарогi i прыдарожныя тэрыторыi, сельскагаспадарчыя ўгоддзi, тэрыторыi фермаў i г. д. Анатоль Марчук дадаў: кiраўнiцтва аблвыканкама дамовiлася са старшынямi райвыканкамаў аб тым, што тэрыторыi населеных пунктаў вобласцi i жылыя дамы будуць на доўгатэрмiновай аснове размеркаваныя сярод прадпрыемстваў гэтых населеных пунктаў для добраўпарадкавання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас суботнiку ў Мiнскай вобласцi 31 сакавiка прыкладна 50 супрацоўнiкаў апарату Мiнаблвыканкама будуць працаваць на добраўпарадкаваннi цяплiчнага к |
|