Якiя прэмii не абкладаюцца падаткам?
Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ
Школа падаткаплацельшчыка Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння нашаму выданню адказвае старшы дзяржаўны падатковы iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах Аляксандр ЗЯЛЕЎСКI.— Цi льгатуецца матэрыяльная дапамога работнiкам прадпрыемства, якiя вярталiся на сваё месца работы пасля службы ва Узброеных Сiлах? Анатоль ВIКША, г. Маладзечна. — Такая матэрыяльная дапамога не абкладаецца падаткам у межах 150 базавых велiчынь як даход, якi не з’яўляецца ўзнагародай за выкананне працоўных або iншых абавязкаў. — Мая сястра, грамадзянка Беларусi, якая працуе за мяжой, дасылае мне грошы для будаўнiцтва жылля. Цi абкладаюцца гэтыя сродкi падаходным падаткам? Якiя звесткi мне неабходна падаць у падатковую iнспекцыю? Алена КАРПУК, г. Валожын. — Згодна з Законам «Аб падаходным падатку з фiзiчных асобаў», не лiчацца аб’ектам падаткаабкладання даходы, атрыманыя ад асобаў, што знаходзяцца памiж сабою ў адносiнах блiзкай сваяцкасцi або сваяцтва. У гэтым выпадку не трэба накiроўваць у падатковы орган падатковую дэкларацыю (разлiк). Аднак па патрабаванню падатковага органа неабходна будзе пацвердзiць права на такую льготу. — Мы з жонкай разведзеныя. У нас ёсць дачка 11 гадоў. Так здарылася, што алiменты афiцыйна я не плачу. Былой сям’i я дапамагаю iнакш. Цi маю я права на падатковы вылiк у памеры дзвюх базавых велiчынь i якiя дакументы для гэтага трэба прынесцi па месцы працы? Iгар Ш., Магiлёўская вобласць. — Стандартны падатковы вылiк у памеры дзвюх базавых велiчынь на кожнае дзiця да 18 гадоў i (або) утрыманца прадастаўляецца за кожны месяц падатковага перыяду абодвум бацькам, у тым лiку асобам, якiя скасавалi шлюб. Падставай для гэтага могуць з’яўляцца даныя аддзела кадраў або бухгалтэрыi (пашпарт, звесткi аб наяўнасцi дзяцей у фiзiчнай асобы), а пры адсутнасцi такой iнфармацыi — копii пасведчання аб нараджэннi дзiцяцi. Гэты падатковы вылiк на працягу каляндарнага года даецца плацельшчыку наймальнiкам толькi па месцы асноўнай працы. — Летась у кастрычнiку ў сувязi з 55-годдзем мне на працы выплацiлi прэмiю ў памеры 560 тысяч рублёў. З гэтай сумы быў утрыманы падаходны падатак у памеры 9 працэнтаў. Я з гэтым часткова не згодны. У якiх выпадках прэмii да юбiлейных дат абкладаюцца падаткам? Генадзь ПIСКУН, Мiнская вобласць. — Прэмii да юбiлейных дат не абкладаюцца падаходным падаткам, калi сума iх складае да 150 базавых велiчынь. Разам з тым тут ёсць адна ўмова: калi прэмiя да юбiлейнай даты адначасова з’яўляецца платай за выкананне працоўных абавязкаў, г.зн. калi ў загадзе агавораны дзве ўмовы прэмiявання — юбiлейная дата i, напрыклад, высокiя паказчыкi ў працы, то ў гэтым выпадку такая плата падлягае абкладанню падаходным падаткам як iншая прэмiя, якую мы атрымлiваем за выкананне сваiх працоўных абавязкаў. — Летась я атрымала платную першую вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў прадпрыемства. Пасля заканчэння ВНУ на месца працы па дагавору я не прыбылы i вярнула прадпрыемству грошы, якiя былi накiраваны на маё навучанне. Цi маю я зараз права на вылiк падаходнага падатку? Алена ЛАГУН, г. Брэст. — Права на вылiк вы не маеце. У вашым выпадку падатковы вылiк даецца толькi на суму адукацыйных паслуг згодна з дагаворам, якi быў складзены з установай адукацыi, i дакументаў, паводле якiх ажыццяўлялася аплата адукацыйных паслуг. У вашым выпадку i дагавор на адукацыйныя паслугi заключала прадпрыемства i выдаткi па iх аплаце несла таксама прадпрыемства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння нашаму выданню адказвае старшы дзяржаўны падатковы iнспектар Мiнiстэрств
|
|