21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Вучыцца з усмешкай спраўляцца з жыццёвымi перашкодамi...»

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэха публiкацыi

Новыя парады горацкага бiяэнергатэрапеўта Валянцiна Таранава

(Працяг. Пачатак у нумары за 31 сакавіка.)

2. Шмат было зваротаў бацькоў наконт апатыi да жыцця i дэпрэсii ў дарослых дзяцей. У асноўным гэта датычылася маладых жанчын 23—26 гадоў. Адкуль у такiм узросце глыбокае раўнадушша да жыцця?

— Я перагледзеў шмат лiтаратуры i прыйшоў да высновы, што праблема звязана якраз з узростам, — тлумачыць Валянцiн Мiкалаевiч. — Справа ў тым, што ў гэтыя гады прырода ўжо дыктуе сваё i прымушае дзяўчыну думаць аб каханнi i прадаўжэннi роду. На гэта штурхае мозг, свядомасць, а таксама i эндакрынная сiстэма. А калi вырашэння гэтай праблемы няма, узнiкае псiхаэмацыйнае напружанне.

Асноўная частка маладых жанчын, бацькi якiх звярнулiся па дапамогу да бiяэнергатэрапеўта, не былi замужам. Адсутнасць рэальных перспектыў i дакладных шлюбных планаў прывялi да апатыi i дэпрэсii, лiчыць Таранаў. I заўважае, што ўзнiкае i зваротная рэакцыя: у такiм настроi цяжка знайсцi сабе партнёра.

— Iншая частка — гэта маладыя жанчыны, якiя выйшлi замуж, — працягвае лекар. — Аднак з размоў я пераконваўся, што поўнага шчасця ў сем’ях няма. Затое ёсць шкадаванне аб спешным рашэннi. I дыскамфорт з гэтай нагоды ўводзiў маладых жанчын у стан дэпрэсii. Тут, як i ў першым выпадку, знiкала бачанне перспектывы. Яны проста не разумеюць, як iм жыць далей.

— Вы змаглi дапамагчы?

— Я спрабаваў уздзейнiчаць бiяэнергетычнымi метадамi карэкцыi, — адказвае Валянцiн Мiкалаевiч. — Каб чалавек пераацанiў жыццёвыя каштоўнасцi i зразумеў, што галоўная з iх — гэта само жыццё. З кiм iсцi i куды — гэта другасная задача, i пачынаць гэты паход трэба з належнай самаацэнкi. Пачуццё ўпэўненасцi ў сабе i сваiх сiлах павiнна быць у кожнага чалавека. Ён павiнен дакладна разумець, што знаходзiцца на вяршынi «пiрамiды» гэтага жыцця, i ўвесь свет iснуе, у пэўнай ступенi, для яго. Астатняе — не так важна. Практычна чалавека лёгка можна перабудаваць, калi працэс не зайшоў далёка. I ў асноўным вынiк быў станоўчы.

3. Асобны блок пытанняў — праблема астэахандрозаў i парушэнняў кровазвароту ў галаўным мозгу.

— Праблемы кровазвароту ў галаўным мозгу часта звязваюць са станам сасудаў, атэрасклерозам, дыябетам i iншымi цяжкiмi хваробамi, але мала хто ўлiчвае такi на першы погляд банальны фактар, як астэахандроз, — гаворыць Валянцiн Мiкалаевiч. — Пазванковыя артэрыi з розных прычын могуць быць злёгку прыцiснуты, i з-за змяншэння крыватоку пачынаюцца праблемы.

Што рабiць у такiм выпадку? Па-першае, трэба непазбежна рабiць карэкцыю пазванкоў у спецыялiста. Таранаў раiць у такiм выпадку звяртацца не да выпадковых людзей, а да прафесiяналаў з добрай рэпутацыяй. Бо пазваночнiк — гэта зона, якая можа быць лёгка траўмавана. Па-другое, патрэбен масаж варатнiковай зоны. Прычым гэта можна рабiць дома: адзiн аднаму сваякi могуць размiнаць мышцы шыйнага аддзела. Гэта даволi проста. I такiм чынам, вучыць лекар, можна аднавiць кровазварот галаўнога мозгу i пазбавiцца галавакружэнняў, млоснасцi i нават страты прытомнасцi. Калi справа ў прыцiснутасцi пазванковых артэрыяў. Калi прычыны iншыя, трэба лячыцца.

4. Дзiцячы энурэз. Лекар лiчыць: тут трэба шукаць прычыну хваробы. Прычына можа быць фiзiялагiчнага характару: запаленчы працэс, праблемы страўнiкавага тракта i iншыя.

— Але асноўная маса прычын дзiцячага энурэзу — псiхаэмацыйная перагрузка, — лiчыць Валянцiн Мiкалаевiч. — З вопыту маёй лекарскай практыкi, стрэс, як правiла, узнiкае, калi малога аддаюць у дзiцячы садок, а потым усё яшчэ ўзмацняецца ў школе.

На жаль, жыццё сучаснага чалавека такое, што бацькам трэба працаваць, каб зарабляць на хлеб надзённы. I дзiця няма каму даглядаць. Таму з малых гадоў яго даводзiцца аддаваць у дзiцячы садок. Звычайна гавораць, што чым раней аддалi дзiця ў калектыў, тым хутчэй яно адаптуецца да асяроддзя. I чым болей ён будзе знаходзiцца, умоўна кажучы, у натоўпе, тым лягчэй яму будзе потым у жыццi. Але Таранаў такой выснове не давярае.

— Тут яшчэ шмат пытанняў i пярэчанняў, — тлумачыць ён сваю пазiцыю. — А чаму так цяжка адаптавацца ў жыццi выхаванцам дзiцячых дамоў? Яны з маленства ў калектыве, але потым iх даводзiцца ледзь не за руку вадзiць некалькi гадоў, каб яны сталi дарослымi з пункту гледжання грамадства. Так што гэта сфера яшчэ не вывучана. А я хачу звярнуць увагу, што i ў дзiкай прыродзе, i ў гiсторыi чалавека малое дзiця нiколi рэзка не кiдалi ў самастойнасць. Яно знаходзiлася ў маленькай сямейнай ячэйцы, i ўваходжанне ў соцыум адбывалася плаўна, нетаропка. Каб нервовая сiстэма дзiцяцi, яго псiхiка паспявалi адаптавацца.

А мы сёння аддаём у калектыў з некалькiх дзесяткаў чалавек малога, якому 2 гады i якi хваравiта рэагуе не толькi на зносiны з «супляменнiкамi», але i на элементарны шум. I хоць гэтую сiтуацыю немагчыма змянiць пры нашым ладзе жыцця, я ўсё ж раю бацькам як мага больш часу знаходзiцца побач са сваiм дзiцем. Дзiця павiнна дыхаць у адным рытме з мацi i быць побач з ёй, асаблiва да 3 гадоў.

У выпадку энурэзу Валянцiн Мiкалаевiч настойлiва раiць не сварыцц;а на дзiця за гэта — страх толькi паглыбляе праблему. Не трэба таксама «суцяшаць» яго падрыхтоўкай на ноч запаснога камплекта бялiзны, бо гэтым нiбыта праграмуецца начное здарэнне. Лекар раiць не заўважаць хваробу, не канцэнтраваць на ёй увагу ў сям’i. I патлумачыць дзiцяцi, што гэта не сур’ёзная праблема i ўсё мiне.

А карэктаваць працэс можна прыёмам вадкасцi — блiжэй да вечара меней пiць. Не пашкодзiць у такой сiтуацыi i лыжачка мёду нанач. А таксама Таранаў раiць за некалькi гадзiн да сну рабiць лёгкi масаж нiзу пазваночнiка, i лепей за ўсё — рукамi мацi, якiя прынясуць добрую энергетыку любовi.

— Мацярынскiя рукi — гэта лепшая бiякарэкцыя, асаблiва з ласкавым словам, якая адцягне ўвагу ад праблемы, — гаворыць ён. — I памятайце, энурэз — гэта не самая вялiкая хвароба. Канешне, ёсць дыскамфорт, але катастрофы тут няма. Як правiла, перарастанне адбываецца да 12—14 гадоў.

5. У тэлефанаваннях людзей узнiмалася таксама праблема алкагалiзму.

— Канешне, у асноўным звярталiся мацi з простым пытаннем «Што рабiць?», але адказаць на яго цяжка, — расказвае Валянцiн Мiкалаевiч. — «У сына трагедыя, сышла жонка, сам спiваецца...» Тыповая гiсторыя. Але размовы пра бытавое п’янства — гэта, на мой погляд, спрашчэнне праблемы i ненавуковы падыход. Клетка арганiзма вырабляе этылавы спiрт i таксама яго спажывае. Пры адмоўным балансе чалавек мае патрэбу ў спажываннi спiртных напояў. Таму частка алкаголiкаў зведвае прыроджаную залежнасць да спiрту. I, дарэчы, чым большыя фiзiчныя нагрузкi, а таксама нагрузкi на мозг, тым большая патрэба ў этылавым спiрце. Напрыклад, партовыя грузчыкi заўсёды пiлi бязбожна, а практычна ўсе генii былi алкаголiкамi.

Калi гэта проста звычка, бытавое п’янства, то павiнны працаваць фактары стрымання: сям’я, грамадства, медыцына. Але, на жаль, не кожнага п’янiцу можна вывезцi з залежнасцi, нават медыкаментамi, прызнае лекар.

— Я спрабаваў уздзейнiчаць метадамi бiяэнергатэрапii на алкаголiкаў, — расказвае ён. — Так, прыток жыццёвай энергii выклiкае пераарыентацыю жыццёвых каштоўнасцяў. Але, на жаль, часовую. Карэкцыя адбываецца, а мужнасцi i жадання стрымлiвацца ў большасцi няма.

Што датычыцца спажывання алкаголю здаровым чалавекам, то навука вызначылася з бяспечнай колькасцю. Гэта 40—80 грамаў у пералiку на гарэлку: некалькi дзён на тыдзень, i пажадана пасля вячэры.

6. I, нарэшце, анкалогiя.

— Гэта трагедыя, якая, на жаль, здараецца з людзьмi, — гаворыць лекар. — Шукаюць прычыну гэтай страшнай хваробы, вывучаюць абмен рэчываў, бiяхiмiю, уплыў харчавання i фiзiчныя нагрузкi, i гэтак далей. А я мяркую, што гэта праблема кармiчная, якая звязана з запасам жыццёвай энергii. 95 працэнтаў анкахворых — гэта людзi са слабым дыханнем. А работа лёгкiх на 35—40 працэнтаў вызначае энергетычны патэнцыял чалавека. Ёсць тут заканамернасць, i мне падаецца, што людзi з вялiкiм аб’ёмам лёгкiх могуць у плане анкалогii «спаць спакойна».

Валянцiн Таранаў называе шарлатанамi тых, хто агiтуе хворых на анкалогiю, адмовiцца ад традыцыйнага лячэння, хiрургiчных умяшанняў i хiмiятэрапii. Зёлкамi, на жаль, цi энергаўздзеяннямi рак не перамагчы.

— I толькi пасля таго, як выдаленыя пашкоджаныя тканкi, як па-даўленыя метастазы, паўстае праблема аднаўлення жыццёвых сiл чалавека, — перакананы лекар. — Гэта ёсць праца для дактароў нетрадыцыйнай медыцыны. Трэба падключаць i фiтатэрапiю, i бiяэнергетыку. Таму што ў хворага на анкалогiю практычна нулявы патэнцыял жыццёвай энергii.

Чалавецтва шукае лекi супраць раку, але Таранаў упэўнены, што ў прыродзе такога няма i нiколi не будзе. Самым магутным лякарствам ён лiчыць стан iмуннай сiстэмы, уласнай абароны арганiзма чалавека. Трэба ўмацоўваць iмунiтэт, заклiкае Валянцiн Мiкалаевiч.

Запiсала Iлона IВАНОВА.

г. Горкi.

(Заканчэнне будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя парады горацкага бiяэнергатэрапеўта Валянцiна Таранава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика