З’есцi i рыбку, i... гепатыт?Асцярожна: сыраядзенне Рыбы, кальмары, вустрыцы i яшчэ шмат чаго, што «пражывае» ў водным асяроддзi, з’яўляецца для чалавека не толькi крынiцай карысных рэчываў, але i «скарбнiцай» небяспечных бактэрый i вiрусаў.Паводле слоў кiраўнiка аддзела экалогii i эпiдэмiялогii вiрусных iнфекцый Навукова-даследчага iнстытута эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii Тамары Амвросьевай, успышкi iнфiцыравання людзей назiраюцца толькi тады, калi апошнiя злоўжываюць сыраядзеннем, паколькi i вiрусы, i бактэрыi гiнуць падчас цеплавой апрацоўкi. «Паяданне» iнфекцыi можа праявiцца расстройствам стрававання, высокай тэмпературай, а то i адразу гастраэнтэрытам. Успышкi гэтага захворвання перыядычна назiраюцца ў розных краiнах свету. Напрыклад, у ЗША да 80 працэнтаў гастраэнтэрытаў звязваюць з нора-вiрусамi — вельмi дробнымi, вельмi заразнымi i не вельмi вывучанымi. Нядаўняя закупка тэст-сiстэм для вызначэння нора-вiрусаў у хворых на гастраэнтэрыт дазволiла ўстанавiць, што i нашы суайчыннiкi, якiя «штосьцi з’елi» ў месцах несанкцыянаванага гандлю, нiчым не лепшыя за амерыканцаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыбы, кальмары, вустрыцы i яшчэ шмат чаго, што «пражывае» ў водным асяроддзi, з’яўляецца для чалавека не толькi крынiцай карысных рэчываў, але i «скар
|
|