21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВЯСНА Ў КIЕВЕ: ЗНОЎ РАСТУЦЬ ПАЛАТКI

2 красавiка прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка падпiсаў указ аб роспуску парламента i правядзеннi датэрмiновых выбараў 27 мая 2007 года.

У вiну дэпутатам паставiлi «неканстытуцыйнае фармiраванне большасцi, нелегiтымныя рашэннi i рэвiзiю вынiкаў выбараў». Аднак Вярхоўная Рада адмовiлася падпарадкоўвацца кiраўнiку дзяржавы. Увечары таго ж дня дэпутаты аднагалосна прынялi пастанову, з якой выцякае, што падстаў да роспуску няма, i парламент павiнен працягнуць працу. Акрамя таго, Рада забаранiла ўраду фiнансаваць датэрмiновыя выбары, аналагiчную пастанову прыняў на экстранным пасяджэннi i кабiнет мiнiстраў. Мiж тым, каля будынка парламента ў Кiеве расце чарговы палатачны гарадок прыхiльнiкаў урада, апазiцыя, у сваю чаргу, рыхтуецца да масавых акцый пратэсту.

Прэм’ер-мiнiстр Украiны Вiктар Януковiч аб’явiў, што адбыўся замах на канстытуцыйны строй. У сваiм звароце да народа ён аб’явiў, што Юшчанка збiраецца ўзурпаваць уладу, збiраючыся разагнаць легiтымны парламент. Мiж тым лiдар аднайменнага блока Юлiя Цiмашэнка станоўча ацанiла ўказ прэзiдэнта аб роспуску парламента. Яна выступiла на мiтынгу на Майдане Незалежнасцi, дзе сабралася каля 2—3 тысяч чалавек.

Вiктар Юшчанка ў адказ звярнуўся да генеральнага пракурора краiны Аляксандра Мядзведзька з просьбай у блiжэйшы час правесцi праверку законнасцi рашэнняў, прынятых Вярхоўнай Радай пасля абнародавання ўказа кiраўнiка дзяржавы аб датэрмiновым спыненнi паўнамоцтваў парламента. А потым прэзiдэнт Украiны новым указам адмянiў пастанову, якую прыняў урад у ноч на аўторак, пасля таго, як кiраўнiк дзяржавы распусцiў Вярхоўную Раду.

СТРАДЫВАРЫ — ЗА $2,4 МЛН ДОЛАРАЎ

Скрыпка Антонiо Страдывары работы 1729 года была прададзена ў панядзелак на аўкцыёне Christie’s у Нью-Йорку за 2,4 млн долараў.

Кошт iнструмента з’яўляецца сусветным рэкордам, пакупнiк невядомы.

ЛЯЦIЦЬ ЦЯГНIК

У Францыi ўстаноўлены новы сусветны рэкорд хуткасцi руху паяздоў па рэйкаваму шляху.

Чыгуначны састаў TGV дасягнуў на спецыяльна падрыхтаваным чыгуначным шляху, якi злучае Парыж i Страсбург, «самалётнай» хуткасцi ў 540 кiламетраў у гадзiну, пераўзышоўшы папярэдняе дасягненне 1998 года на 25 кiламетраў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 красавiка прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка падпiсаў указ аб роспуску парламента i правядзеннi датэрмiновых выбараў 27 мая 2007 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика