21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украiна: процiстаянне працягваецца

Вярхоўная Рада абвiнавацiла прэзiдэнта краiны Вiктара Юшчанку ў спробе дзяржаўнага перавароту. Дэпутаты падкрэслiваюць, што нiякiмi прэзiдэнцкiмi ўказамi нельга адмянiць Канстытуцыю.

Генеральная пракуратура Украiны адмовiлася выканаць даручэнне Юшчанкi аб праверцы законнасцi рашэнняў парламента. Мiж тым, прэзiдэнт даручыў сакратару Савета нацыянальнай бяспекi Вiктару Гайдуку кантраляваць арганiзацыю датэрмiновых выбараў i ўвёў у склад Савета двух сiлавiкоў: кiраўнiка Службы нацыянальнай бяспекi i камандуючага войскамi МУС. Вiктара Юшчанку падтрымлiваюць губернатары рэгiёнаў, а таксама мiнiстр абароны Анатоль Грыцэнка, якi зазначыў, што прэзiдэнт з’яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым i толькi яму будуць падпарадкоўвацца ўзброеныя сiлы. Фактычна крызiс прывёў да двоеўладдзя ў краiне — Вярхоўная Рада працягвае работу, апазiцыя рыхтуецца да выбараў, пры гэтым ва Украiне працуюць адразу два ЦВК. На вулiцах сталiцы пачалiся шматтысячныя мiтынгi ў падтрымку каалiцыi нацыянальнага адзiнства, каля будынка Рады (уваход у якi пакуль забаронены ўсiм, i дэпутатам у тым лiку) разбiты палатачны гарадок, дэманстрацыi перакiнулiся ў Данецк. Прэм’ер-мiнiстр Украiны Вiктар Януковiч заклiкае прэзiдэнта адмянiць указ аб роспуску парламента для недапушчальнасцi дэстабiлiзацыi ў краiне.

ЗША: КАНДЫДАТ У ПРЭЗIДЭНТЫ ФIНАНСАВАЎ «АЛЬ-КАIДУ»?

Вiцэ-прэзiдэнт ЗША Дзiк Чэйнi i ўся адмiнiстрацыя Белага дома аказалася ў цэнтры буйнога скандалу.

Тэлеканал АВС знайшоў сенсацыйную iнфармацыю аб тым, што Чэйнi санкцыянаваў падтрымку тэрарыстаў, звязаных з «Аль-Каiдай» для барацьбы супраць Iрана. Матэрыял пайшоў у эфiр увечары ў аўторак i паведамляў аб сувязях амерыканскай адмiнiстрацыi з пакiстанскай тэрарыстычнай групоўкай «Джандалах». Паводле даных тэлеканала АВС, Вашынгтон аказваў баевiкам фiнансавую i кансультацыйную падтрымку з тым, каб яны дэстабiлiзавалi сiтуацыю ўнутры Iрана. Белы дом пакуль нават не можа абвергнуць абвiнавачваннi.

ПУГАЧОВА БУДУЕ НОВУЮ ДАЧУ

Дзесяць гадоў таму Ала Пугачова пабудавала сабе загарадны дом коштам $9 млн на беразе падмаскоўнай рэчкi Iстра ў пасёлку Пятнiца. Праўда, там яна зараз зусiм не бывае.

Цяпер у доме жыве яе ўнук Мiкiта. Ала купiла любiмаму ўнуку круты квадрацыкл, i ён ганяе з мясцовымi хлапчукамi, паведамiў Прэснякоў-старэйшы. Мiж тым Прымадонна задумалася аб будоўлi новай дачы i выбрала зямлю ў пасёлку Крэкшына, вельмi папулярным сярод дзеячаў эстрады. Яна ўжо набыла ўчастак, але будоўлю пакуль не пачынала, як сведчаць мясцовыя жыхары. Суседзямi Алы Барысаўны будуць такiя «зоркi», як Наташа Каралёва, Леў Лешчанка, Уладзiмiр Вiнакур, Анжалiка Варум.

Пасёлак вядомы вельмi строгiмi мерамi бяспекi, а таксама коштам зямлi — сотка яе ў Крэкшыне на цяперашнi час складае не менш за $4 тысячы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўная Рада абвiнавацiла прэзiдэнта краiны Вiктара Юшчанку ў спробе дзяржаўнага перавароту. Дэпутаты падкрэслiваюць, што нiякiмi прэзiдэнцкiмi ўказ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика