Беларускiя будаўнiчыя кампанii будуць узводзiць жыллё ў Маскве
Аб гэтым паведамiў журналiстам прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, падводзячы вынiкi сустрэчы з мэрам Масквы Юрыем Лужковым, якая адбылася ў час аднадзённага рабочага вiзiту ў Маскву.
«Мы дамовiлiся аб тым, што мэрыя Масквы прадастаўляе нам Iзмайлаўскi праект. Гэта значыць, беларускiя кампанii будуць будаваць жыллё ў Маскве. Мы для гэтага стварылi iнжынерную кампанiю. Гэта добры праект. Мы ў блiжэйшы час пачнём яго рэалiзацыю», — адзначыў Сяргей Сiдорскi. Акрамя таго прэм’ер-мiнiстр паведамiў, што расiйская будаўнiчая кампанiя ў 2007—2009 гадах плануе ўзвесцi ў Маскоўскiм раёне Мiнска каля 200 тыс. кв.м жылля. У гэтых мэтах у Мiнску ўжо створана адпаведная iнжынерная кампанiя. Сярод блiжэйшых задач маскоўскага боку Юрый Лужкоў таксама назваў будаўнiцтва ў Мiнску Дома Масквы, стварэння ў беларускай сталiцы аднаго або некалькiх маскоўскiх гандлёвых цэнтраў. Супрацоўнiцтва Беларусi i Масквы развiваецца «незалежна ад усякiх уздзеянняў, якiя адбываюцца ў больш высокiх сферах». Аб гэтым заявiў мэр расiйскай сталiцы Юрый Лужкоў у ходзе перагавораў з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў журналiстам прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, падводзячы вынiкi сустрэчы з мэрам Масквы Юрыем Лужковым, якая адбылася ў час
|
|