«Оскар» для чэмпiёнаў
Iрына АНАТАВА
Вакол спорту Днямi ў iспанскай Барселоне адбылася цырымонiя ўручэння прэмii Laureus World Sports Awards, якая з’яўляецца своеасаблiвым спартыўным Оскарам.На жаль, беларускiх атлетаў сярод пераможцаў не аказалася, а вось наша ўсходняя суседка, расiйская лёгкаатлетка, рэкардсменка свету ў скачках з шастом Алена Iсiнбаева атрымала званне «Спартсменка года». Лепшым спартсменам года трэцi год запар стаў наймацнейшы тэнiсiст планеты, швейцарац Ражэ Федэрэр. Спартсменам года сярод iнвалiдаў названы нямецкi маналыжнiк Марцiн Браксенталер, якi здабыў тры «золаты» на зiмовай Паралiмпiядзе-2006. Камандай года журы назвала нацыянальную зборную Iталii па футболу, якая летась стала чэмпiёнам свету ў Германii. Тытул «Прарыў года» заслужыла французская тэнiсiстка Амелi Марэсма, а амерыканская ракетка Сiрэна Уiльямс перамагла ў намiнацыi «Вяртанне года». Званне «Асоба года» заслужыў амерыканскi сёрфiнгiст, васьмiразовы чэмпiён свету Келi Слейтэр. Ганаровую ўзнагароду за дасягненнi ў галiне спорту атрымаў Франц Бекенбаўэр, кiраўнiк аргкамiтэта сусветнага першынства па футболу-2006.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў iспанскай Барселоне адбылася цырымонiя ўручэння прэмii Laureus World Sports Awards, якая з’яўляецца своеасаблiвым спартыўным Оскарам
|
|