Гаспадарам не дазволiлi выйграць
Iрына ПРЫМАК
Гульня № 1 Хоць гульнёй для сапраўдных мужчын па традыцыi лiчыцца хакей, усё ж вазьму на сябе права назваць сапраўднымi мужчынамi i футбалiстаў, якiя вырываюць перамогу на флажку i дэманструюць байцоўскi характар. Да iх, без сумненняў, адносiцца абаронца мюнхенскай «Баварыi» Данiэль ван Бейтэн: яго каманда двойчы ўступала на родным полi iтальянскаму «Мiлану» ў першым чвэрцьфiнальным матчы Лiгi чэмпiёнаў пасля галоў Андрэа Пiрла i Кака (з пенальцi), але ван Бейтэн змог двойчы зраўняць лiк, прычым апошнi раз за секунду да фiнальнага свiстка, дзякуючы чаму стаў героем для балельшчыкаў «Баварыi» i сваiх аднаклубнiкаў.Сапраўднымi мужчынамi можна назваць i футбалiстаў англiйскага «Лiверпуля», якi разжыўся сухой перамогай над ПСВ у галандскiм Эндховене — 3:0 (вызначылiся Сцiвен Джэрард, Йон-Арне Рыiсэ i Пiтэр Краўч). Цiкава, што капiтан англiчан i аўтар першага гола Сцiвен Джэрард наогул мог не паляцець у Галандыю, бо перад пасадкай у самалёт высветлiлася, што ён забыўся дома свой пашпарт. За дакументам у тэрмiновым парадку быў адпраўлены таксiст, якi так спяшаўся, што стаў вiноўнiкам невялiкай аварыi. ЗЫГМАНТОВIЧ НА МЕСЦА МАЛАФЕЕВА Новым галоўным трэнерам мiнскага МТЗ-РIПА стаў 44-гадовы Андрэй Зыгмантовiч, вядомы па працы з юнацкай зборнай Беларусi i футбольнымi клубамi наваполацкi «Нафтан» (2001) i мiнскае «Дынама» (2002). Экс-настаўнiк трактаразаводцаў Эдуард Малафееў стаў трэнерам-кансультантам МТЗ-РIПА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хоць гульнёй для сапраўдных мужчын па традыцыi лiчыцца хакей, усё ж вазьму на сябе права назваць сапраўднымi мужчынамi i футбалiстаў, якiя вырываюць п
|
|