Кожны ўласнік акцый мае права самастойна вырашаць: перадаваць або не каштоўныя паперы ва ўласнасць д
У газеце «Звязда» перыядычна друкуюцца артыкулы наконт прыватызацыі дзяржмаёмасці, у якіх адзначаецца, што насельніцтва нашай краіны вельмі марудна абменьвае свае чэкі «Маёмасць» на акцыі акцыянерных таварыстваў. Нежаданне абменьваць на акцыі чэкі «Маёмасць» зыходзіць з таго, што гэта дарэмная справа... За 40 гадоў працы я атрымаў ад дзяржавы 104 чэкі «Маёмасць». У ліпені 1999 года абмяняў іх на акцыі ААТ «Мінскпраектмэбля», атрымаў 26 акцый. За гэты перыяд я ні разу не быў запрошаны на сход акцыянераў, двойчы за гэтыя гады атрымаў дывідэнды па 750 рублёў — гэта менш чым кошт аднаго батона. Я ўкладваў чэкі ў акцыі «Мінскпраектмэблі» таму, што ведаў гэта прадпрыемства, якое на той час працавала рэнтабельна. І вось у лютым гэтага года атрымаў ад «Мінскпраектмэблі» цэлы стос дакументаў і пісьмовае паведамленне аб тым, што дадзенае акцыянернае прадпрыемства знаходзіцца ў стане неплацежаздольнасці і на падставе сходу акцыянераў (на які мяне не запрашалі) пераўтвараецца ў дзяржаўнае. З гэтай нагоды мне прапануецца ахвяраваць свае акцыі дзяржаве... Я, канешне, адмовіўся. Прыкладаю да ліста копію паперы, якую атрымаў з ААТ «Мінскпраектмэбля».
Георгій Сяргеевіч СЕМЯНЧУК, г. Івацэвічы. Перш чым рухацца далей, ёсць сэнс цалкам прывесці тэкст гэтай паперы, якую даслаў наш чытач з больш чым 40-гадовым стажам, паколькі яе змест мае прамое дачыненне да справы і дапамагае лепш зразумець як яе сутнасць, так і сутнасць скаргі Георгія Сяргеевіча. «Паважаны акцыянер! У мэтах фінансавага аздараўлення і забеспячэння бясстратнай работы ААТ «Мінскпраектмэбля» сходам акцыянераў таварыства ад 02.11.2006 года прынята рашэнне аб рэструктурызацыі пратэрмінаванай запазычанасці на ўмовах, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.08.06 г. № 538. Правядзенне мерапрыемстваў па рэструктурызацыі пратэрмінаванай запазычанасці прадугледжвае бязвыплатную перадачу дзяржаве акцый ААТ «Мінскпраектмэбля», якія маюцца ў акцыянера, у выніку чаго прадпрыемства набудзе дзяржаўную форму ўласнасці. Сродкі, вызваленыя пры рэструктурызацыі запазычанасці, будуць выкарыстаны на інавацыйныя мэты ў адпаведнасці з накірункамі, вызначанымі ў бізнэс-плане ААТ «Мінскпраектмэбля», у першую чаргу, на мадэрнізацыю, тэхнічнае пераабсталяванне вытворчасці і папаўненне абаротных сродкаў. Выкананне ўказаных мерапрыемстваў выведзе прадпрыемства на бясстратную работу, што дазволіць нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, атрымліваць дадатковы прыбытак, частка якога будзе накіравана на сацыяльную падтрымку працоўнага калектыву, ветэранаў і колішніх акцыянераў. На падставе вышэйвыкладзенага, у адпаведнасці з рашэннем сходу акцыянераў ААТ «Мінскпраектмэбля» ад 02.11.2006 г., просім вас ацаніць існуючае эканамічнае становішча ў ААТ «Мінскпраектмэбля» і прыняць станоўчае рашэнне аб перадачы на бязвыплатнай аснове належных вам акцый дзяржаве. (Дадатак: дагавор дарэння)». Ліст чытача і паперу з ААТ «Мінскпраектмэбля», згодна з папярэдняй дамоўленасцю, мы накіравалі ў дэпартамент па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Вось што рэдакцыі адказалі адтуль. «З абменам імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на акцыі ААТ «Мінскпраектмэбля» вы сталі акцыянерам гэтага таварыства і атрымалі права праз удзел у агульных сходах кіраваць яго справамі, выбіраць органы кіравання і быць абраным у гэтыя органы, атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці таварыства, уносіць прапановы па павышэнню эфектыўнасці яго дзейнасці і павелічэнню прыбытку, вырашаць на сходзе акцыянераў пытанні размеркавання прыбытку, які застаецца ў распараджэнні таварыства. Артыкулам 5 статута ААТ «Мінскпраектмэбля» прадугледжана, што аб правядзенні чарговага сходу акцыянерам паведамляецца не менш чым за 30 дзён, а пазачарговага — за 10 дзён да яго склікання адным з наступных спосабаў: накіраваннем пісьмовага паведамлення; уручэннем паведамлення пад асабісты роспіс; публікацыяй інфармацыі ў вызначаным сходам органе друку; іншым спосабам, які дазваляе дакументальна пацвердзіць дату адпраўкі паведамлення. Акцыянерам, якія валодаюць больш чым 10 працэнтамі галасоў (іх прадстаўнікам) інфармацыя даводзіцца заказным пісьмом з паведамленнем аб яго ўручэнні або пад асабісты роспіс. На агульным сходзе акцыянераў ААТ «Мінск-праектмэбля», які адбыўся 21 красавіка 2001 года, было вырашана публікаваць інфармацыю аб правядзенні сходу ў газеце «Рэспубліка» (выдз. — рэд.). Інфармацыя аб правядзенні пазачарговага сходу, на якім прынята рашэнне аб рэструктурызацыі пратэрмінаванай запазычанасці ААТ «Мінскпраектмэбля», надрукавана 20 кастрычніка 2006 года ў газеце «Рэспубліка» № 194. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 года № 538 «Аб мерах па фінансаваму аздараўленню стратных акцыянерных таварыстваў», адной з умоў рэструктурызацыі пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці акцыянернага таварыства з’яўляецца давядзенне долі дзяржавы ў статутным фондзе акцыянернага таварыства да 100 працэнтаў шляхам бязвыплатнай перадачы ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак акцый, якія належаць акцыянерам. Звяртаем вашу ўвагу, што вы, як уласнік акцый ААТ «Мінскпраектмэбля», маеце права самастойна вырашаць, перадаваць акцыі ва ўласнасць дзяржавы ці не (выдз. — рэд.). У адносінах да выплаты дывідэндаў па акцыях паведамляем, што яна можа ажыццяўляцца толькі за кошт прыбытку, які застаецца ў распараджэнні акцыянернага таварыства. Размеркаванне прыбытку, у тым ліку накіраванне яго часткі на выплату дывідэндаў, адносіцца да выключнай кампетэнцыі агульнага сходу акцыянераў. Пры гэтым на агульным сходзе акцыянераў можа быць прынята рашэнне аб накіраванні прыбытку не на выплату дывідэндаў, а на іншыя мэты (напрыклад, на набыццё абсталявання, сыравіны, матэрыялаў). Часам прыбытак, які мог быць накіраваны на выплату дывідэндаў, у разліку на адну акцыю нязначны (складае некалькі рублёў) і таму яго мэтазгодна накіраваць на развіццё акцыянернага таварыства (выдз. — рэд.). Паведамляем таксама, што ад імя дзяржавы ў ААТ «Мінскпраектмэбля» выступае канцэрн «Беллеспаперпрам» (дзяржаве належаць больш за 63 працэнты акцый гэтага акцыянернага таварыства). (Далей чытачу прапануецца звярнуцца па тлумачэнні непасрэдна ў канцэрн, які знаходзіцца ў Мінску па вул. К. Маркса, 16). P. S. Праз некаторы час рэдакцыя атрымала ліст ад Вікенція іванавіча Юшкевіча з г.п. Жалудок Шчучынскага раёна. У ім чытач наракаў на тую ж праблему, што і Георгій Сяргеевіч Семянчук: ААТ «Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» прапаноўвала яму бязвыплатна перадаць ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь належныя заяўніку 16 акцый памянёнага вышэй акцыянернага таварыства. У дадатак да ліста чытачу былі дасланыя тры экзэмпляры дагавораў дарэння акцый, ужо запоўненых з боку ААТ, i адрасы дэпазiтарных цэнтраў ААБ «Беларусбанк», дзе можна аформiць дагавор дарэння... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны ўласнік акцый мае права самастойна вырашаць: перадаваць або не каштоўныя паперы ва ўласнасць д У газеце «Звязда» перыядычна друкуюцца артыкулы наконт прыватызацыі дзяржмаёмасці, у якіх адзначаецца, што насельніцтва нашай краіны вельмі марудна аб |
|