21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якое надвор’е — такое здароўе?

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Расiйскiя спецыялiсты прасачылi колькасць выклiкаў «хуткай дапамогi», звязаных з фактарамi надвор’я, за 20 гадоў. Высветлiлася, што ў днi магнiтных бур у тры разы часцей да ўрачоў звяртаюцца па прычыне сардэчна-сасудзiстых паталогiй, а па iх заканчэннi пачашчаюцца выклiкi да хворых з псiхаэмацыянальнымi расстройствамi.

Паводле меркавання англiйскiх даследчыкаў, моцны вецер можа прывесцi да абвастрэння нервовых захворванняў. Напрыклад, англiчане асаблiва дрэнна пераносяць працяглыя цёплыя вятры. Гэты час у Англii называецца часам самазабойцаў...

ХОЛАД. Гусiная скура, мышачныя дрыжыкi, павышэнне напружання ў мышцах, звужэнне сасудаў, змяншэнне цеплааддачы — вось далёка не поўны пералiк таго, як рэагуе арганiзм чалавека на холад. Акрамя гэтага, паводле слоў медыкаў, холад аказвае дэпрэсагеннае ўздзеянне: шэрае неба i пранiзлiвы вецер не спрыяюць пазiтыўнаму ўспрыняццю сапраўднасцi. Холад перашкаджае заснуць, парушае сон. У дрэннае надвор’е нярэдка баляць суставы i мышцы ў сталых людзей, у тых, хто мае розныя сустаўныя захворваннi, ныюць месцы старых пераломаў цi раненняў, нагадваюць пра сябе ныркi ў хворых на нефрыт. Холад прыводзiць да знiжэння iмунiтэту: рэзка ўзрастае колькасць вострых прастудных захворванняў i абвастраюцца хранiчныя недамаганнi: бранхiт, пнеўманiя, туберкулёз, танзiлiт, гаймарыт.

СПЁКА. Гарачыя тэмпературы паветра выклiкаюць узмоцненае потааддзяленне, пачашчэнне дыхання, сэрцабiццё, змяншэнне колькасцi мачы, павышаную страту вады — з потам i паветрам падчас выдыху, водарастваральных вiтамiнаў i мiнеральных соляў (натрый, калiй, кальцый, магнiй). З-за змяншэння вады ў арганiзме i старты соляў часта ў спёку з’яўляюцца слабасць, галаўны боль, кволасць, апатыя, моцная смага, санлiвасць.

АТМАСФЕРНЫ ЦIСК. Падчас скачкоў атмасфернага цiску ў гiпертонiкаў i «сардэчнiкаў» часта здараюцца гiпертанiчныя крызы, якiя могуць прывесцi да iнсульту цi iнфаркту. У людзей з вегетасасудзiстай дыстанiяй, няўстойлiвай нервовай сiстэмай узнiкаюць галаўныя болi, назiраецца агульнае дрэннае самаадчуванне, у тых, хто пакутуе ад мiгрэнi, перапад цiску часта суправаджаецца прыступам болю. Падобныя з’явы адзначаюцца i пры змяненнях геамагнiтнага цi гравiтацыйнага поля Зямлi (магнiтныя цi гравiтацыйныя буры) i пры змяненнях электрастатычнага поля атмасферы (перад навальнiцай). Цiкава, што механiзм уздзеяння дадзеных клiматычных фактараў на арганiзм чалавека дагэтуль мала вывучаны. Паводле аднаго з тлумачэнняў, праблемы з самаадчуваннем абумоўлены рэзкiм змяненнем аб’ёму крывi ў малым крузе: больш высокi атмасферны цiск цiсне на сасуды лёгкiх i выцiскае кроў з малога круга, а больш нiзкi — наадварот, прыводзiць да прылiву крывi ў малы круг i, адпаведна, да яе адтоку з вялiкага круга. Малы круг кровазвароту — гэта сiстэма «сэрца—лёгкiя»: артэрыяльная кроў цячэ ў лёгкiя, узбагачаецца кiслародам у капiлярах, якiя пранiзваюць драбнейшыя бронхi, i пасля ў выглядзе вянознай крывi вяртаецца да сэрца. У вялiкiм крузе насычаная кiслародам кроў цячэ па артэрыях да астатнiх органаў, забяспечвае iх кiслародам па капiлярнай сетцы.

Змяненнi атмасфернага цiску, прычым у любы бок, правакуюць перапады цiску: у гiпатонiка можа здарыцца страта прытомнасцi, у гiпертонiка — гiпертанiчны крыз, у жанчын жа ў клiмактэрычным перыядзе пачашчаюцца «прылiвы».

Паводле статыстыкi, ад рэзкiх змяненняў надвор’я i так званых магнiтных бур пакутуе кожны чацвёрты жыхар планеты. Як правiла, рэакцыя арганiзма праяўляецца напярэдаднi, але ў асаблiва адчувальных людзей можна зафiксаваць сiмптомы за некалькi дзён да той цi iншай прыроднай з’явы. У першую чаргу на катаклiзмы надвор’я рэагуе цэнтральная нервовая сiстэма. Запавольваецца хуткасць рэакцый, знiжаюцца кемлiвасць i ўвага, з’яўляюцца раздражняльнасць i нервознасць.

Здаровы чалавек не так востра адчувае перамену надвор’я. Таму перш за ўсё неабходна ўмацоўваць здароўе.

Медыкi сцвярджаюць, што змагацца з прыроднымi напасцямi можна пры дапамозе змены ладу жыцця. Неабходна апранацца па надвор’ю: не хутацца i не мерзнуць; не злоўжываць прагулкамi ў холад цi ў моцную спёку; лячыць хранiчныя захворваннi для прадухiлення абвастрэнняў; па максiмуму выкарыстоўваць светлавы дзень у асенне-зiмовы час i, наадварот, сцерагчыся залiшне яркага сонечнага святла летам (каб пазбегнуць парушэнняў сну i раздражняльнасцi). Адаптавацца да перамены клiмату дапамагаюць раслiнныя прэпараты-адаптагены — лiмоннiк i корань жэньшэню. Спецыялiсты прапануюць павольна i ўпарта праводзiць рэгулярнае загартоўванне, падтрымлiваць чысцiню скуры (водныя працэдуры, увiльгатненне), высокi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi, умацоўваць iмунiтэт, прымаць полiвiтамiны, дастаткова спаць, паўнацэнна i разнастайна харчавацца, нармалiзаваць вагу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскiя спецыялiсты прасачылi колькасць выклiкаў «хуткай дапамогi», звязаных з фактарамi надвор’я, за 20 гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика