Леанiд ЗАЯЦ: «У нас працуюць лепшыя!»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
У рэспублiканскую дзесятку лепшых па вытворчасцi малака раёнаў уваходзяць пяць прадстаўнiкоў з Мiнскай вобласцi. Як адзначыў намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама, старшыня камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Леанiд Заяц, агульная рэнтабельнасць жывёлагадоўлi ў вобласцi павялiчылася летась да 12,4 працэнта. На долю малочнай галiны прыходзiцца 80 працэнтаў прадукцыi.
— Трэба аддаць належнае людзям, якiя працуюць у сельскай гаспадарцы. Менавiта iх самаадданая праца, мэтанакiраванасць у дасягненнi пастаўленай задачы дазволiлi зрабiць значны рывок i заняць пазiцыю лiдараў у краiне, — з падзякай адзначыў Леанiд Канстанцiнавiч. — За два гады вытворчасць малака павялiчылася на 31 працэнт, мяса — на 37 працэнтаў. Сур’ёзныя поспехi назiраюцца i ў птушкагадоўлі. Мы ганарымся тым, што летась усе тры месцы пераможцаў у рэспублiканскiх спаборнiцтвах па вытворчасцi яек занялi птушкафабрыкi цэнтральнай вобласцi. Наш агракамбiнат «Дзяржынскi» першы сярод прадпрыемстваў, якiя вырабляюць птушынае мяса. Вялiкае ўкладанне ў скарбнiцу дасягненняў вобласцi ўносяць гаспадаркi Мiнскага раёна. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Шчомыслiца» — прадпрыемства, дзе выкарыстоўваюць новыя тэхналогii. Летась тут атрымалi ад каровы ў сярэднiм 6911 кiлаграмаў малака. Аднак гэта не з’яўляецца мяжой для старшынi СВК Васiля Цiшкова. Дзякуючы таму, што сёлета на поўную магутнасць выходзiць ферма «Строчыцы», дзе ёсць даiльная зала, ўсталявана сучасная камп’ютарная сiстэма, зараз тут замест васьмi даярак статак у 400 галоў абслугоўваюць толькi тры. Сярэдняя заработная плата жанчын складае 680 тысяч рублёў. — Ферма гэтая з’явiлася два гады таму, будавалi мы яе самастойна, так званым гаспадарчым спосабам. На ёй выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналогii, i не толькi з тэхнiчнага пункту гледжання. Мы перайшлi на свабоднае ўтрыманне жывёлы, перагледзелi падыходы да рацыёну. Знаходжанне, у асноўным, на свежым паветры добра ўздзейнiчае на жывёлу. Палова кароў, дзякуючы генетычнаму скрыжаванню, маюць канадскае паходжанне, а ў будучым увесь статак будзе складацца з перспектыўных парод, — кажа старшыня гаспадаркi. У гэтым годзе СВК «Шчомыслiца» пачынае будаўнiцтва яшчэ адной малочнатаварнай фермы. Кошт аб’екта па прыблiзных падлiках складзе 2 мiльярды рублёў. Новае, як прызнаецца Васiль Цiшкоў, заўсёды сустракаюць з невялiкiмi сумненнямi — а можа, не атрымаецца? — Такiя думкi былi i ў нас, калi мы толькi пачыналi будаваць ферму «Строчыцы». Шчыра скажу, было крыху страшнавата. А потым мы пераканалiся ў эфектыўнасцi камп’ютарных тэхналогiй, аўтаматычных сiстэм. Вопыт паказаў, што выдаткi хутка вяртаюцца. Дзякуючы таму, што жывёла зараз не знаходзiцца на прывязi, а праводзiць шмат часу на свежым паветры, вытворчасць малака расце. Мы скарацiлi на 70 працэнтаў выкарыстанне палiва i энергii — на ферме дзейнiчае эканамiчная сiстэма ацяплення, таксама адмовiлiся ад транспарцёраў. Механiзацыя выключае выкарыстанне ручной працы ў час кармлення, — узгадвае Васiль Цiшкоў. — Таму другую па лiку ферму, якая таксама будзе абсталявана даiльнай залай i камп’ютарнай сiстэмай, будзем узводзiць упэўнена. Сёлета гаспадарка ставiць перад сабой задачу атрымаць сярэднюю прадуктыўнасць кароў у 7150—7200 кiлаграмаў. Сёння за дзень карова дае 20 лiтраў малака. Па вынiках за мiнулы год рэнтабельнасць малочнай вытворчасцi склала 11 працэнтаў, амаль усё малако рэалiзавалi вышэйшага гатунку. Паводле слоў Леанiда Зайца, у 2006 годзе толькi на рэканструкцыю асноўных сродкаў сельскагаспадарчай вытворчасцi вобласцi — малочнатаварных фермаў, жывёлагадоўчых комплексаў, птушкафабрык было ўкладзена 63 мiльярды рублёў. Аб’ём прыбыткаў ад рэалiзацыi прадукцыi стаў большым на 11 мiльярдаў рублёў. «Цэнтральная вобласць заняла першае месца ў Беларусi па вынiках спаборнiцтва ў вытворчасцi жывёлагадоўчай прадукцыi за мiнулы год. Але мы не збiраемся спачываць на лаўрах. Мiнскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэспублiканскую дзесятку лепшых па вытворчасцi малака раёнаў уваходзяць пяць прадстаўнiкоў з Мiнскай вобласцi |
|