На фiнiшнай прамой
Вета РУЖАНСКАЯ
Нясвiжскi, Чэрвеньскi, Салiгорскi, Старадарожскi, Крупскi, Клецкi, Маладзечанскi, Слуцкi раёны Мiнскай вобласцi завяршылi сяўбу збожжавых i зернебабовых культур. Сярод лiдараў — РУСВП «Свiнакомплекс «Барысаўскi» Барысаўскага раёна, СВК «Рэчань» Любанскага раёна, СВК «Вецярэвiчы» Пухавiцкага раёна, саўгас «Слуцк» Слуцкага раёна.
Наогул у вобласцi падрыхтавана звыш 278 тысяч гектараў глебы пад яравую сяўбу, пасеяна яравых збожжавых i зернебабовых культур звыш 247 тысяч гектараў, што складае 78 працэнтаў ад задання. Старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Мiкалай Дамашкевiч адзначыў сумленнасць, вялiкую адказнасць i прафесiяналiзм работнiкаў аграпрамысловага комплексу. Губернатар таксама выказаў iм удзячнасць за разуменне дзяржаўных задач у аграрнай галiне i пажадаў новых працоўных поспехаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нясвiжскi, Чэрвеньскi, Салiгорскi, Старадарожскi, Крупскi, Клецкi, Маладзечанскi, Слуцкi раёны Мiнскай вобласцi завяршылi сяўбу збожжавых i зернебабов
|
|