21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шэрыф вылучыўся сумленнасцю

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

INTER - ПОЛ

Шэф палiцыi амерыканскага гарадка Кеваскум, што ў Вiсконсе, парушыўшы правiлы дарожнага руху, сам сабе выпiсаў штраф.

Рычард Небель, як кажуць яго калегi, заўсёды адрознiваўся сумленнасцю. Не падкачаў шэрыф i ў гэты раз: Рычард ехаў па чатырохпалоснай дарозе, калi яго ўвагу адцягнуў смеццявоз, якi нечакана спынiўся. Палiцэйскi стаў абганяць грузавiк i не заўважыў школьны аўтобус, што стаяў, перад якiм па правiлах неабходна затармазiць. Далей шэрыф зрабiў тое, што не ўсiм бы яго калегам прыйшло ў галаву — сам сабе выпiсаў штраф на 235 долараў за парушэнне правiлаў дарожнага руху, а таксама паставiў чатыры штрафныя балы. Квiтанцыю ён аплацiў на наступны ж дзень.

У МУЗЕI ЎКРАЛI ЗОЛАТА

Работнiкi японскага музея паплацiлiся за залiшнi клопат аб наведвальнiках. Пасля таго як людзям было дазволена дакранацца да блока залатых злiткаў агульнай вагой у 100 кiлаграмаў, гэты неверагодна дарагi экспанат коштам у 1,71 мiльёна долараў быў бессаромна выкрадзены.

Трое мужчын у масках уварвалiся ў музей у невялiкiм цэнтральным горадзе Такаяма, пакуль iх саўдзельнiк займаўся назiраннем звонку, схапiлi злiткi i, адпiхнуўшы работнiцу музея, знiклi. «На экспанаце не стаяла нiякай сiгналiзацыi або абароны ад зладзеяў нават пасля таго, як музей дазволiў сваiм наведвальнiкам дакранацца да яго», — паведамiла работнiца палiцыi. У праваахоўных органах не разумеюць, чаму работнiкi музея выставiлi сапраўдныя залатыя злiткi i не паклапацiлiся пра iх бяспеку.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэф палiцыi амерыканскага гарадка Кеваскум, што ў Вiсконсе, парушыўшы правiлы дарожнага руху, сам сабе выпiсаў штраф
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика