21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сусветная турысцкая арганiзацыя рэкамендуе Беларусi развiваць агратурызм

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Упершыню ў Беларусь прыбыў з вiзiтам Генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганiзацыi Франчэска Франжыялi. Спадар Франжыялi наведаў турыстычны комплекс «Дудуткi», сустрэўся з Мiнiстрам спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь Аляксандрам Грыгаравым i iншымi афiцыйнымi асобамi нашай дзяржавы, прыняў удзел у адкрыццi кiрмашу турыстычных паслуг «Адпачынак-2007», а таксама ў адкрыццi адукацыйнага семiнара для вядучых беларускiх тур-аператараў «Турысцкi маркетынг i тэхнiка рэкламы», якi распрацавала Сусветная турысцкая арганiзацыя.

Сусветная турысцкая арганiзацыя з’яўляецца даччынай структурай Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый, яе роля ў сферы турызму параўнальная з роляй ЮНЕСКО ў галiне адукацыi i навукi. Два гады таму Беларусь далучылася да Сусветнай турыстычнай арганiзацыi. Сёння ў яе складзе 150 дзяржаў.

Турызм — адна з асноўных крынiц сусветнай эканомiкi. У 2005 годзе турысты, якiя выехалi за мяжу, патрацiлi больш за 5 млрд еўра. Такiм чынам экспарт турыстычных паслуг заняў трэцяе месца пасля экспарту нафты i газу i апярэдзiў экспарт харчовых прадуктаў.

— Асноўнай задачай Сусветнай турысцкай арганiзацыi з’яўляецца далучэнне яе членаў, асаблiва новых, да сусветнага турыстычнага патоку з мэтай яшчэ большага яго развiцця, — сказаў на прэс-канферэнцыi спадар Франжыялi. — Мой прыезд у Беларусь азначае, што я хацеў бы аказаць садзеянне ўраду Беларусi, Мiнiстэрству спорту i турызму ў правiльнай ацэнцы сваiх магчымасцяў i найбольш рацыянальнаму i перспектыўнаму развiццю турыстычнай галiны. Другая мэта — умацаванне мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы турызму, Беларусь мае магчымасць вучыцца на памылках iншых краiн i пераймаць лепшае.

Ядром турыстычнага прадукту Беларусi, лiчыць спадар Франжыялi, з’яўляецца агра- i экатурызм. Для гэтага мы, на яго думку, маем спрыяльныя перадумовы: геаграфiчнае становiшча, прыроду, культуру, побыт, народ i яго гасцiннасць.

Кiраўнiк Сусветнай турысцкай арганiзацыi даў тры рэкамендацыi адносна развiцця агра- i экатурызму. Першая — пра неабходнасць развiцця ўсёй iнфраструктуры ў мясцiнах, якiя прымаюць гасцей, пачынаючы ад харчавання, пражывання, удзелу ў спартыўных i культурных мерапрыемствах. Маецца на ўвазе стварэнне цэлага комплексу турыстычных паслуг у вёсцы. Другая рэкамендацыя датычыцца выбiральнасцi ў пошуку рэгiёнаў для агра- i экатурызму. Гэта значыць, не варта распыляцца па ўсёй краiне, а трэба вызначыць найбольш перспектыўныя раёны i сканцэнтраваць усе намаганнi там. Аляксандр Грыгараў заўважыў, што такiя рэгiёны ў нас ужо вызначаны — гэта Гродзенская, Вiцебская i Мiнская вобласцi. Трэцяя рэкамендацыя датычыцца партнёрства i супрацоўнiцтва на ўсiх узроўнях. Гэта значыць, патлумачыў спадар Франжыялi, не варта рабiць стаўку толькi на прыватны сектар, ён павiнен знаходзiцца ў цесным супрацоўнiцтве як з мясцовымi органамi самакiравання, так i з урадам краiны ў цэлым.

Генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганiзацыi заўважыў, што ў свеце не маецца негатыўнага iмiджу Беларусi, хутчэй, яго ўвогуле пакуль няма нiякага, бо еўрапейцы (менавiта яны складаюць асноўную частку сусветных турыстаў) пра Беларусь па-ранейшаму амаль нiчога не ведаюць, нават — дзе яна знаходзiцца. Таму сённяшняя задача тых, хто працуе ў сферы турызму — з «нуля» стварыць станоўчы iмiдж гэтай цудоўнай i непаўторнай краiны.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў Беларусь прыбыў з вiзiтам Генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганiзацыi Франчэска Франжыялi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика