Iнфляцыя ў сакавiку — 0,4 працэнта
БЕЛТА
У Беларусi iндэкс спажывецкiх цэн на тавары i паслугi ў сакавiку 2007 года склаў 100,4 працэнта да лютага. Iнфляцыя ў Беларусi за першы квартал гэтага года склала 3 працэнты.
У параўнаннi з сакавiком 2006 года ў мiнулым месяцы цэны павялiчылiся на 8,1 працэнта, паведамiлi ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. Нагадаем, што ў адпаведнасцi з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2007 год гадавая iнфляцыя запланавана на ўзроўнi 6—8 працэнтаў. У 2006 годзе iнфляцыя ў Беларусi склала 6,6 працэнта пры гадавым прагнозе 7—8 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi iндэкс спажывецкiх цэн на тавары i паслугi ў сакавiку 2007 года склаў 100,4 працэнта да лютага. Iнфляцыя ў Беларусi за першы квартал гэтага
|
|