Прэм’ер-мiнiстр Беларусi зрабiў рабочы вiзiт у Санкт-Пецярбург
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi вярнуўся ў Мiнск. 12 красавiка ён пабываў з аднадзённым рабочым вiзiтам у Санкт-Пецярбургу.
На сустрэчы губернатора Санкт-Пецярбурга Валянцiны Мацвiенка i прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага было адзначана, што Санкт-Пецярбург зацiкаўлены ў набыццi беларускiх тралейбусаў, лiфтаў, дарожнай i камунальнай тэхнiкi, аўтамабiляў, аўтобусаў. Губернатар выказала зацiкаўленасць у набыццi беларускай сельгаспрадукцыi, у прыватнасцi, жыта, а таксама цукру. Закраналiся на сустрэчы i перспектывы супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы, у тым лiку ў галiне адукацыi, спорту, турызму. Бакi дамовiлiся аб правядзеннi першага пасяджэння Савета дзелавога супрацоўнiцтва Беларусi i Санкт-Пецярбурга ў рамках Беларускага прамысловага форуму 15—18 мая гэтага года ў Мiнску. У 2008 годзе пройдуць Днi Санкт-Пецярбурга ў Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi вярнуўся ў Мiнск. 12 красавiка ён пабываў з аднадзённым рабочым вiзiтам у Санкт-Пецярбургу |
|