21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сакрэты канкурэнтаздольнасцi валожынскiх сыроў

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА, Веранiка ХIЛЬКЕВIЧ

Сыры Валожынскага масласырзавода ведаюць многiя. Iм аддаюць перавагу i гурманы, i простыя спажыўцы. «Воскресенский», «Сливочный», «Альпийский», «Голландский», «Монастырский», «Слуцкий» — кожны знойдзе сярод прадукцыi прадпрыемства сыр, якi найбольш падыходзiць яму па густу i цане. Любяць валожынскiя сыры не толькi беларусы: iм аддаюць перавагу i расiяне. Найбольшым попытам у нашых суседзяў карыстаюцца сыры з патрыятычнымi назвамi — «Русский» i «Российский молодой».

Крыху гiсторыi

Сёння Валожынскi масласырзавод — адзiн з буйнейшых вытворцаў сыраробнай галiны, а калiсьцi ўсё прадпрыемства ўяўляла сабой маленькую маслабойню ў будынку былой МТС. На пачатку сваёй дзейнасцi ў далёкiм 1939 годзе аб’ём вырабляемага масла складаў усяго 50 кiлаграмаў у дзень. Акрамя масла там выраблялi марожанае i казеiн.

У снежнi 1960 года быў уведзены ў эксплуатацыю менавiта завод, якi размясцiўся на адлегласцi 2 кiламетраў ад Валожына, па дарозе Валожын—Маладзечна. Ужо ў 1965 годзе на заводзе правялi рэканструкцыю, што дазволiла прадпрыемству перапрацоўваць 20 тысяч тон малака ў год, вырабляць 629 тон масла, 23 тоны казеiну, 22 тоны марожанага. Паралельна на заводзе пачалося будаўнiцтва ўчастка выпрацоўкi сыру. У год здачы ў эксплуатацыю (1969) прадпрыемства вырабiла 300 тон «Расiйскага» сыру, у 1970-м — 482 тоны, у 1971-м — 500 тон. Аб’ём перапрацаванага малака ў 1971 годзе склаў 28 тысяч тон.

Валожынскiя сыры прадаваліся не толькi на беларускiм рынку, iх вазiлi ў Ленiнград, Маскву i нават на Кубу. Пачынаючы з 1970 года завод пастаянна браў удзел у галiновых сацыялiстычных спаборнiцтвах, шмат разоў станавiўся пераможцам абласнога, рэспублiканскага i нават саюзнага ўзроўняў. У 1979 годзе на прадпрыемстве быў уведзены ў эксплуатацыю новы ўчастак па вытворчасцi бiязамяняльнiка натуральнамалочнай прадукцыi, асвоены выпуск сухога абястлушчанага малака, «Провилакта», «Промикса», «Белакта».

У 1995 годзе Валожынскi масласырзавод змянiў форму ўласнасцi i ператварыўся ў адкрытае акцыянернае таварыства.

Ад першай асобы

— У нас на прадпрыемстве няспынна вядуцца работы па пашырэнню асартыменту прадукцыi на аснове вывучэння спажывецкага попыту, — адзначыў дырэктар завода Уладзiмiр Дарашэнка. — Высокая смакавая якасць i прымальная цана — гэта тыя асноўныя крытэрыi, якiмi мы кiруемся пры распрацоўцы кожнага новага вiду прадукцыi. Залог нашага поспеху — высакаякасная сыравiна, для вырабу ўсяго асартыменту мы выкарыстоўваем толькi экалагiчна чыстае малако.

Увогуле, хачу адзначыць, што вытворчасць усiх вiдаў нашай прадукцыi звязана са складанымi цеплавымi працэсамi, з механiчнай апрацоўкай. Для таго, каб спажывец мог атрымаць высакаякасны, смачны, бяспечны па санiтарна-гiгiенiчных паказчыках прадукт, неабходна зладжаная работа ўсiх спецыялiстаў прадпрыемства. Асаблiва важным гэта стала ва ўмовах узрастаючай канкурэнцыi на рынку збыту. Што датычыцца нашага завода, яго калектыў складаецца з высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, многiя з якiх маюць за плячыма дзесяткi гадоў працы на прадпрыемстве, iснуе ў нас i пераемнасць пакаленняў. Нашы супрацоўнiкi вылучаюцца высокай працаздольнасцю, адказнасцю, што, безумоўна, спрыяе агульнаму поспеху.

Для эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу прадпрыемства важнае значэнне мае правядзенне атэстацыi працоўных месцаў i якасцi прадукцыi, эфектыўнасцi выкарыстання асноўных фондаў i капiтальных укладанняў, збалансаванасцi працоўных месцаў з працоўнымi рэсурсамi. Паводле вынiкаў праведзенай на заводзе атэстацыi было атэставана 17 працоўных месцаў са шкоднымi ўмовамi працы. Зараз працягваюцца работы па тэхнiчнаму пераабсталяванню завода, а самы аб’ёмны кавалак работ — рэканструкцыя ўчастка па вытворчасцi сыру — быў завершаны ў вераснi мiнулага года.

На прадпрыемстве ўжо 1,5 года ўкаранёна сiстэма менедженту якасцi IСО 9000. Зараз вядзецца падрыхтоўчая работа для сертыфiкацыi па сiстэме ХАССП. На выкананне гэтай задачы сёння скiравана праца кожнага работнiка прадпрыемства — ад аператара да дырэктара. Калектыў дзейнiчае як адзiн зладжаны арганiзм. Высокая якасць прадукцыi, падоўжаныя тэрмiны рэалiзацыi, тэхналогii еўрапейскага ўзроўню — ўсё гэта выгадна вылучае Валожынскi масласырзавод сярод большасцi канкурэнтаў.

Усё пачынаецца з малака

Наша знаёмства з прадпрыемствам пачалося з вытворчай лабараторыi, дзе праводзiцца аналiз i сарцiроўка малака. «Лепшае малако адпраўляецца на вытворчасць сыру, гэта прыкладна 70 працэнтаў, — тлумачыць начальнiк лабараторыi Марыя Iванаўна Галец. — Нясырапрыдатнае малако (хоць яно можа быць i вышэйшага гатунку) iдзе на выраб масла i сухiх малочных прадуктаў. Да нас на завод малако паступае з 20 гаспадарак раёна. 90—95 працэнтаў яго мы ацэньваем вышэйшым гатункам. Год таму якасць малака, якое атрымлiвалася, была значна горшай, аднак кiраўнiцтва раёна i нашага прадпрыемства прыняло шэраг мераў для выпраўлення становiшча: у прыватнасцi было закуплена 18 халадзiльнiкаў для мясцовых СВК. У завода ёсць 10 сваiх спецыялiзаваных машын-малакавозаў, якiмi малако дастаўляецца на перапрацоўку. Спецыялiсты ведаюць, што ў першыя дзве гадзiны пасля збору малако праходзiць бактэрыцыдную фазу. Iмунная сiстэма чалавека абараняе арганiзм ад шкодных бактэрый, такiмi ж якасцямi валодае i свежасабранае малако. Калi яго ў гэты перыяд астудзiць, яго характарыстыкi i якасць павышаюцца. Супрацоўнiкi нашай лабараторыi ў мiнулым годзе правялi 119 выездаў у гаспадаркi, дзе ацэньвалi санiтарны стан, давалi парады як пазбавiцца прычын нiзкаякаснасцi сыравiны, рэкамендацыi па кармленню».

Натуральна, якасць малака, а значыць, i гатовай прадукцыi напрамую залежыць ад кармоў. Для вытворчасцi цвёрдага сычужнага сыру падыходзiць малако з высокай здольнасцю да згусання. Зiмой, калi каровы харчуюцца сенам, гэтая якасць праяўляецца лепш. У мiжсезонне, калi жывёла выходзiць на зялёны корм, сычужная проба пагаршаецца. У гэты перыяд на некалькi тыдняў масласырзаводы скарачаюць вытворчасць сыроў, выкарыстоўваюць «перадышку» для прафiлактычнага рамонту.

Акрамя кантролю якасцi сыравiны i матэрыялаў вытворчая лабараторыя прадпрыемства здзяйсняе фiзiка-хiмiчны, мiкрабiялагiчны i радыяметрычны кантроль гатовай прадукцыi, кантроль санiтарнага стану завода, кантроль за вядзеннем тэхналагiчнага працэсу на ўсiх этапах, кантроль мыючых i дэзсродкаў, кантроль вытворчага асяроддзя.

Падаўжэнне жыцця прадуктаў без кансервантаў

На прадпрыемстве наладжана невялiкая па аб’ёму вытворчасць натуральнамалочнай прадукцыi. Смятану i ёгурт з фiрменным лагатыпам «Приволье» добра ведаюць i любяць жыхары Валожыншчыны. 25-працэнтная смятана мае падоўжаны тэрмiн рэалiзацыi — 10 сутак — i не ўтрымлiвае ў сваiм складзе нi стабiлiзатараў, нi кансервантаў. Столькi жыве i 2-працэнтны ёгурт «Изюминка» з жывымi ёгуртнымi культурамi. Карыстаецца папулярнасцю i валожынскi «Кефiлiн» — кiсламалочны напой з ацэдафiльнай палачкай i кефiрнымi грыбкамi (спрыяе рэгуляцыi работы кiшэчнiка).

...На участку вытворчасцi тварагу нядаўна была праведзена рэканструкцыя, рамонт сцен, падлогi, устаноўлены новы аўстрыйскi сыравырабляльнiк i фасовачны апарат фiрмы BЕRTSСH. «Гэта дазволiла нам не толькi павысiць якасць тварагу, але i падоўжыць тэрмiн для годнасцi, — тлумачыць Марыя Iванаўна. — Першапачаткова тэрмiн захоўвання тварагу склаў 36 гадзiн, потым вытворцы пачалi вырабляць прадукт з тэрмiнам рэалiзацыi 3—5 сутак. У нашага 2-працэнтнага сталовага тварагу гэты паказчык складае 25 сутак. Пры тым, што ў яго складзе няма кансервантаў».

Прынамсi, валожынскi тварог сталовы, а таксама 6-працэнтны тварожны дэсертны сыр «Лакомка» можна знайсцi i ў сталiчных магазiнах. Мiнскiя пакупнiкi даўно паспелi ацанiць i палюбiць iх. Ведаюць мiнчане i валожынскае масла «Крестьянское». Увогуле, прадпрыемства вырабляе масла «Любительское», «Сладкосливочное», «Шоколадное», а таксама масла з раслiннымi дабаўкамi «Домашнее», «Отменное», «Преображенское». Ёсць на сталiчных палiцах плаўленыя i вэнджаныя сыры валожынскай вытворчасцi: сыр «Минский», 30-працэнтны вэнджаны сыр, каўбасны вэнджаны з кменам, каўбасны плаўлены сыр «Юбилейный», а таксама сметанкова-раслiнныя: «Изысканный», «Белоснежка», «Оршаночка», «Кисломолочный», «Янтарь» i плаўлены сыр «Дружба» з 60-дзённым тэрмiнам рэалiзацыi.

Чакаем «Витязь»

У сырцэх (участак па вытворчасцi сыру) малако паступае па трубах — напрамую ад малакавоза. Там няма ванны з вагамi, яе замянiў аўтаматычны лiчыльнiк. Малако трапляе ў ачышчальнiк, астудзiцель, потым адпраўляецца на выспяванне, а адтуль — пад прэсы. Iх два — адзiн фармуе круглыя галоўкi, другi — брыкеты. Пасля рэканструкцыi i запуску аўстрыйскага абсталявання цэх перайшоў на кругласутачны рэжым працы. Адпаведна ў разы ўзраслi аб’ёмы вырабляемай прадукцыi. «Сёння мы выпускаем 10 найменняў цвёрдых сычужных сыроў, з розным працэнтам тлушчу, — гаворыць Марыя Iванаўна. — 4 з iх — «Альпийский», «Голландский», «Монастырский», «Воскресенский» — мы ўвялi пасля рэканструкцыi. На астатнiя гатункi павялiчылi тэрмiны рэалiзацыi да 90 сутак. У блiжэйшых планах — выпуск беларускай версii сыру «Витязь». Ён валодае спецыфiчным вострым смакам i вельмi папулярны ў Расii. Мы закупiлi адпаведную дакументацыю, унеслi свае дапаўненнi, зарэгiстравалi iх i ў хуткiм часе пачнём яго вырабляць.»

У 2003 годзе валожынскi сыр каўбасны вэнджаны 30-працэнтны i сыр «Русский» перамаглi на конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь». У 2004 — лепшымi ў гэтым жа конкурсе былi прызнаны сыр «Российский молодой», масла «Крестьянское», сыр плаўлены «Дружба». Яшчэ праз год, у 2005 — найвышэйшую ацэнку журы атрымалi сыр плаўлены «Столичный» i сыр «Русский».

Расiйскія спацыўцы таксама даўно ацанiлi высокую якасць прадукцыi Валожынскага масласырзавода i аддаюць перавагу менавiта ёй.

Вынiкi рэканструкцыi

— Састарэлае абсталяванне, знос якога год таму складаў 70—80 працэнтаў, не дазваляў нам выконваць даведзеныя паказчыкi, — расказала галоўны эканамiст прадпрыемства Алiна БАКШТАНОВIЧ. — Рэканструкцыю мы правялi першымi ў вобласцi сярод галiновых прадпрыемстваў. Iнвестыцыйны перыяд доўжыўся ў нас 3 месяцы. Было набыта новае аўстрыйскае абсталяванне на суму 3,5 млрд рублёў. Рэканструкцыя дазволiла нам павысiць аб’ёмы вытворчасцi цвёрдых сычужных сыроў на 201 працэнт, палепшыць iх якасць, падоўжыць тэрмiны рэалiзацыi. У нас высокая сярэдняя рэнтабельнасць (10,6 працэнта). Гэта самы лепшы паказчык сярод перапрацоўчых прадпрыемстваў вобласцi. Важна, што рэканструкцыя прывяла да змянення структуры перапрацоўкi сыравiны. Раней 60 працэнтаў малака iшло на выраб масла, сёння — усяго 15. У сырцэх адпраўляецца 76 працэнтаў. У нас узраслi аб’ёмы вытворчасцi цвёрдага сычужнага сыру, аб’ёмы экспарту. У гэтым годзе мы чакаем сур’ёзных поспехаў. Гэта заслуга ўсяго калектыву.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сыры Валожынскага масласырзавода ведаюць многiя. Iм аддаюць перавагу i гурманы, i простыя спажыўцы. «Воскресенский», «Сливочный», «Альпийский», «Голла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика