17 школьнiкаў пацярпелi ад «Шоку»
Iгар ГРЫШЫН
Пад вечар ў чацвер школьнiкi мiнскай сярэдняй школы забаўлялiся з газавым балончыкам: свавольства дзяцей прывяло да нежартоўных вынiкаў.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» супрацоўнiк прэс-службы ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, здарэнне адбылося каля пяцi гадзiн вечара ў будынку школы па вулiцы Я. Лучыны. Усе падрабязнасцi гэтага iнцыдэнту зараз высвятляюцца следчымi Ленiнскага РУУС сталiцы, аднак некаторыя акалiчнасцi ўжо вядомыя. У прыватнасцi, паводле папярэдняй iнфармацыi, на другiм паверсе школы вучнi сёмага класа распылiлi слёзацечны газ тыпу «Шок». Iх «нявiнны жарт» прывёў да таго, што 17 школьнiкам давялося аказваць медыцынскую дапамогу. Больш за тое, 10 з пацярпелых вучняў былi змешчаны ў розныя бальнiцы горада. Зноў-такi, паводле папярэдняй iнфармацыi, апошнiм школьнiкам пастаўлены дыягназ «iнгаляцыйнае атручэнне газам».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад вечар ў чацвер школьнiкi мiнскай сярэдняй школы забаўлялiся з газавым балончыкам: свавольства дзяцей прывяло да нежартоўных вынiкаў |
|