«Штурм» ВНУ пачынаецца з рэгiстрацыi на ЦТ...
Надзея НIКАЛАЕВА
2 мая ў Беларусi распачнецца рэгiстрацыя ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання. Варта нагадаць, што абiтурыенты, якiя паступаюць у ССНУ на базе агульнай сярэдняй адукацыi, здаюць на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi дзве дысцыплiны: беларускую (рускую) мову i свой профiльны прадмет. А вось абiтурыентам ВНУ дадзена права праходзiць цэнтралiзаванае тэсцiраванне тройчы: маюцца на ўвазе абавязковы экзамен па адной з двух дзяржаўных моў i дзве профiльныя дысцыплiны.
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў, днямi быў зацверджаны пералiк пунктаў, дзе абiтурыенты змогуць зарэгiстравацца i атрымаць пропуск на цэнтралiзаваны тэст-экзамен. — Хачу звярнуць увагу маладых людзей на тую акалiчнасць, што пляцовак, на базе якiх будзе праходзiць цэнтралiзаванае тэсцiраванне, асаблiва ў сталiцы, значна больш, чым пунктаў рэгiстрацыi. Гэта робiцца для зручнасцi абiтурыента, — патлумачыў дырэктар iнстытута Мiкалай Фяськоў. — Маладым людзям не прыйдзецца бегаць у пошуках свабоднага пасадачнага месца. Пасадачнае месца iм будуць шукаць у пункце рэгiстрацыi, i яно будзе ўказана ў пропуску на ЦТ. Да таго ж i нам будзе так значна прасцей раўнамерна размяркоўваць удзельнiкаў тэсцiравання па навучальных установах. Для рацыянальнага выкарыстання зарэзерваванага аўдыторнага фонду я папрасiў бы абiтурыентаў рэгiстравацца на ўсе дысцыплiны ў адным пункце рэгiстрацыi — блiжэй да iх месца жыхарства цi цяперашняй вучобы. Маладым людзям, якiя плануюць паступаць у сталiчныя навучальныя ўстановы, зусiм неабавязкова ехаць здаваць цэнтралiзаванае тэсцiраванне ў Мiнск, паколькi месца праходжання тэсцiравання нiяк не звязана з будучым выбарам маладых людзей. Тэсты для абiтурыентаў ВНУ i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў абсалютна раўназначныя па складанасцi i ўсе ўдзельнiкi атрымлiваюць аднолькавыя сертыфiкаты без указання месца праходжання цэнтралiзаванага тэсцiравання. Пункты рэгiстрацыi будуць працаваць з 8 да 20 гадзiн у рабочыя днi тыдня, а таксама ва ўсе майскiя суботы i ў нядзелю, 27 мая. Для таго, каб не ствараць ажыятаж i вялiзныя чэргi ў пунктах рэгiстрацыi, Мiкалай Фяськоў параiў абiтурыентам не бегчы рэгiстравацца ўсiм у першы дзень, але i не адкладваць гэту важную справу на апошнi момант. Рэгiстрацыя, нагадаем, завяршаецца 1 чэрвеня. Для абiтурыентаў, якiя па ўважлiвай прычыне не змогуць трапiць на цэнтралiзаванае тэсцiраванне па агульнаму графiку, вызначаны адзiн рэзервовы дзень — 4 лiпеня. Перарэгiстравацца на цэнтралiзаванае тэсцiраванне ў рэзервовы дзень можна будзе ў перыяд з 25 па 30 чэрвеня ў Брэсцкiм дзяржаўным тэхнiчным унiверсiтэце, Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Я. Купалы, Вiцебскiм дзяржаўным тэхналагiчным унiверсiтэце, Гомельскiм дзяржаўным тэхнiчным унiверсiтэце, Беларуска-Расiйскiм унiверсiтэце i Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце. Тэсцiраванне ў рэзервовы дзень будзе праходзiць для абiтурыентаў з усёй краiны ў сталiцы на базе БДУ. Здаць у рэзервовы дзень можна будзе толькi адну вучэбную дысцыплiну. Зарэгiстравацца на цэнтралiзаванае тэсцiраванне можна не толькi па пашпарту грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, але i па пасведчанню на права жыхарства, а таксама па пасведчанню бежанца. Замежным грамадзянам неабавязкова асабiста прыязджаць у Беларусь, каб атрымаць пропуск на цэнтралiзаванае тэсцiраванне. За iх гэта могуць зрабiць, напрыклад, сваякi. Яны могуць падаць заяву ад iмя абiтурыента i зарэгiстраваць яго для ўдзелу ў тэсцiраваннi на падставе ксеракопii дакумента, якi сведчыць асобу будучага ўдзельнiка ЦТ. Натарыяльна ксеракопiю можна не завяраць. Але прайсцi цэнтралiзаванае тэсцiраванне можна будзе толькi маючы на руках арыгiнальны дакумент, па ксеракопii якога ажыццяўлялася рэгiстрацыя. Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў дазваляе таксама зарэгiстравацца замежным грамадзянам завочна, па пошце. Анкету рэгiстрацыi замежных грамадзян можна знайсцi на сайце iнстытута (www.rikz.unibеl.bу). Як i шмат iншай карыснай для абiтурыентаў iнфармацыi. ГРАФIК ПРАВЯДЗЕННЯ ЦЭНТРАЛIЗАВАНАГА ТЭСЦIРАВАННЯ Ў 2007 ГОДЗЕ Беларуская мова — 12 чэрвеня Руская мова — 13 чэрвеня Гiсторыя Беларусi — 15 чэрвеня Сусветная гiсторыя навейшага часу — 17 чэрвеня Матэматыка — 19 чэрвеня «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» — 21 чэрвеня Геаграфiя — 22 чэрвеня Фiзiка — 23 чэрвеня Бiялогiя — 25 чэрвеня Замежныя мовы — 27 чэрвеня Хiмiя — 28 чэрвеня Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 мая ў Беларусi распачнецца рэгiстрацыя ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання. Варта нагадаць, што абiтурыенты, якiя паступаюць у ССНУ на базе аг |
|