Немаўля знайшлi жывым i выратавалi
10 красавiка ўначы ў Магiлёўскую гарадскую бальнiцу «хуткая дапамога» прывезла 22-гадовую жанчыну з падазрэннем на выкiдыш. Пасля агляду медыкi вырашылi, што жанчына нядаўна нарадзiла дзiця, але пацыентка гэта катэгарычна адмаўляла.
Супрацоўнiкi мiлiцыi сталi шукаць нованароджанае дзiця ў жанчыны дома. У вялiкiм прыватным доме зрабiць гэта было вельмi няпроста, а лiк iшоў на хвiлiны. I ўсё ж у вынiку немаўля знайшлi ў летняй кухнi на падлозе ў кучы рыззя. I маленькi хлопчык быў жывы! Жанчыне-мiлiцыянеру давялося нават пупок перавязаць. Гэтым часам, дарэчы, прачнуўся грамадзянскi муж жанчыны, якi i не ведаў, што тая нарадзiла дзiця. У бальнiцы немаўля выхадзiлi. Медыкi гавораць, што адаптацыйныя магчымасцi яго арганiзма аказалiся добрыя, i з хлопчыкам цяпер усё ў парадку. Толькi цi вернецца да яго мацi? Гэта будзе вырашаць суд, дзе будзе слухацца справа аб пазбаўленнi бацькоўскiх правоў жанчыны. Сама яна цяпер плача i гаворыць, што зробiць усё, каб вярнуць сына. А хлопчыка назвалi ў бальнiцы Вовам — у гонар мiлiцыянера, якi яго знайшоў i тым самым выратаваў яму жыццё. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 красавiка ўначы ў Магiлёўскую гарадскую бальнiцу «хуткая дапамога» прывезла 22-гадовую жанчыну з падазрэннем на выкiдыш. Пасля агляду медыкi вырашы
|
|