21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тут жыў нябедны мастак

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

У гiстарычным цэнтры Магiлёва на будаўнiчай пляцоўцы археолагi зрабiлi цiкавыя знаходкi

У Генеральным плане развiцця горада Магiлёва зацверджана ахоўная зона культурнага слоя. Будаваць у гэтай зоне можна толькi пад кантролем археолагаў.

Паводле iнфармацыi доктара гiстарычных навук, загадчыка кафедры археалогii i спецыяльных гiстарычных дысцыплiн Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Iгара Марзалюка, фiрма, якая распачала будоўлю на вулiцы Ленiнскай, памылкова не аформiла патрэбныя дакументы. Пакуль будоўля прыпынена, i ў катлаване корпаюцца з рыдлёўкамi i кiсткамi студэнты гiстарычнага факультэта МДУ.

— Тут вельмi цiкавы культурны слой, — каментуе Iгар Марзалюк. — Гэта месца здаўна называлася Шклоўскiм пасадам, якi засяляўся з ХVI стагоддзя. Тут гiсторыя Магiлёва адбiта ў зямлi: пачынаючы з асфальту нашых часоў i савецкага перыяду, цаглянага смецця ад бамбёжак Другой сусветнай вайны, потым дарэвалюцыйная брукаваная маставая, нiжэй ёсць нават дубовы насцiл, i нарэшце — чорны слой XVI-XVII стагоддзяў. Вось там мы i знайшлi цiкавыя рэчы.

Высокая чарка з зялёнага шкла выдатна захавалася. Яна была амаль даверху запоўнена сухой зялёнай фарбай. Побач — невялiкi акуратненькi кубак з рэшткамi вапны для грунтоўкi. Гэта сведчыць пра тое, лiчыць Марзалюк, што на гэтым месцы жыў магiлёўскi мастак — майстар, якi пiсаў абразы альбо фрэскi.

Паводле слоў Марзалюка, гэты мастак быў зусiм нябедным чалавекам. Напрыклад, знойдзены кавалкi кафлi — яркiх бела-блакiтна-сiнiх адценняў. «Каб аблiцаваць печку такой кафляй, трэба быць VIР-асобай! Такую кафлю рабiлi толькi пад заказ, гэта было дорага. Тагачасны сярэднi клас абмяжоўваўся адным зялёным колерам, а тут — рознакаляровая. Праўда, калi чалавек меў грошы, то ў Магiлёве на пачатку ХVIII стагоддзя можна было набыць нават ананас!» — цiкава расказвае гiсторык.

Што ж, месца ў цэнтры Магiлёва, дзе цяпер вядуцца раскопкi, заўсёды было прэстыжным. Тут у дарэвалюцыйныя часы быў самы шыкоўны гатэль горада пад назвай «Брыстоль», дзе, як бы цяпер сказалi, была самая крутая рэстарацыя. У гэтым паважным гатэлi, дарэчы, жылi англiчане i французы, паслы Антанты, калi ў Магiлёве была стаўка iмператара Мiкалая II. Цяпер жа тут хочуць пабудаваць сучасны гандлёвы цэнтр. Аднак толькi пасля правядзення археалагiчных раскопак.

Дарэчы, чорны старажытны слой ХVI-ХVII стагоддзяў, якi можна пабачыць у катлаване, вельмi падобны, паводле даследаванняў спецыялiстаў, на ноўгарадскi: ён iдэальна захоўвае арганiку — скуру i косцi. У адрозненне ад iншых месцаў у Магiлёве, дзе звычайна выкопваюць толькi старажытныя жалеззе i керамiку. Так што магiлёўскiя гiсторыкi разлiчваюць на новыя знаходкi.

А пакуль у вышэйшым слоi знайшлi шкляную чарнiльнiцу. Яна, як вызначыў Iгар Марзалюк, адносiцца да часоў Аляксандра Пушкiна i Адама Мiцкевiча. У iх часы карысталiся менавiта такiмi квадратнымi бочачкамi з празрыстага шкла.

Прыцягваюць таксама ўвагу носiкi ад умывальнiкаў. Аказваецца, у старажытнасцi керамiчны гаршчок з носiкам падвешвалi i нахiлялi, каб з яго цякла вада. Гэта было прыстасаванне, неабходнае для гiгiены.

Гавораць, што археолагi i бiзнэсмены знайшлi агульную мову, i пасля атрымання ўсiх дазволаў яны разам вызначаць: дзе могуць працягваць капаць бульдозеры, а дзе — студэнты-гiсторыкi, уручную i па ўсiх правiлах раскопак. Усё будзе руплiва перабрана, зафiксавана, сфатаграфавана для справаздачы ў Акадэмiю навук, а знаходкi перададзены ў Музей гiсторыi Магiлёва.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гiстарычным цэнтры Магiлёва на будаўнiчай пляцоўцы археолагi зрабiлi цiкавыя знаходкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика