Амерыка Азii не сапернiк, а ЦРУ шкоднае для асабiстага жыцця
Раман КОСЦIН
ФАРМАТнём З 19 па 22 красавiка ў сталiцы пройдзе чарговы эксклюзiўны паказ фiльмаў праекта «КIНАфармат4Х4» у кiнатэатрах «Аўрора», «Мiр», «Перамога», «Цэнтральны».Кiнамайстры ЗША прапаноўваюць увазе гледачоў новы захапляльны трылер «Iлжывая спакуса», пастаўлены Робертам Дэ Нiра паводле сцэнарыя Эрыка Рота. Карцiна намiнавалася на прэмiю «Оскар» i прэмiю Амерыканскага таварыства аператараў, а на 57-м МКФ у Берлiне ўдастоена прыза «Сярэбраны мядзведзь». Патрыятычна настроенага выпускнiка Йельскага ўнiверсiтэта Эдварда Уiлсана бяруць падчас Другой сусветнай вайны на работу у ЦРУ. Знаходзячыся ля вытокаў гэтай арганiзацыi, ён фармiруе яе асноўныя метады i законы. Галоўнай сферай яго дзейнасцi становiцца процiстаянне з КДБ. Аднак адданасць сваiм iдэалам абярнулася для яго асабiстай трагедыяй. Нiхто, уключаючы i яго жонку Кловер, i любiмага сына, не можа прымусiць Уiлсана здрадзiць сваiм прынцыпам, якiя вымушаюць яго нiкому не давяраць i дзеля дасягнення мэты ахвяраваць усiм, у тым лiку i ўласнай сям’ёй. У ролях: Мэт Дэйман, Анжалiна Джолi, Алек Болдуiн, Уiльям Херт. Амерыканскiмi кiнематаграфiстамi створана таксама новая ваенна-гiстарычная драма «Пiсьмы з Iводзiмы». Аўтары сцэнарыя — Iрыс Йамашыта i Пол Хагiс, рэжысёр-пастаноўшчык — Клiнт Iствуд. Фiльм расказвае пра лёс гарнiзона чорнага вулканiчнага вострава — першага лапiка японскай тэрыторыi, у якi стальнымi зубамi ўчапiлася амерыканская ваенная машына. Для атакуючага боку голы востраў меў вырашальнае стратэгiчнае значэнне, i ўзяць яго неабходна было любой цаной. Хто абараняўся — фактычна быў пасланы на смерць, бо здавацца ў iмператарскай армii было не прынята. У ролях: Кен Ватанабе, Кадзунары Нiнамiя, Сiдо Накамура i iнш. Карцiна ўдастоена прэмii «Оскар», а таксама ўзнагарод чыкагскiх кiнакрытыкаў i асацыяцыi кiнакрытыкаў вяшчальных кампанiй. Драматычны кiнабаявiк «Спачуванне спадару Помста» створаны кiнамайстрамi Паўднёвай Карэi i ўдастоены прыза «За лепшы азiяцкi фiльм» i прыза журы рэжысёру Чан Ву Паку. Гэта хвалюючая гiсторыя глуханямога хлопца Ру i яго сястры, якой трэба тэрмiнова перасадзiць нырку. Начальнiк Ру — спадар Пак — толькi што звольнiў яго з работы, i Ру са сваёй сяброўкай вырашаюць выкрасцi дачку Пака, каб на атрыманы выкуп зрабiць трансплантацыю. Але ўсё iдзе не так, як было намечана... У галоўных ролях заняты Кан Хо Сон, до На Бэ, Ха, Гюн Сiн, Дэ-Ёнь Лi, Чжы-Юн Лiм. Камедыйны баявiк «Гарачыя навiны» зняты сумесна кiнамайстрамi Ганконга i Кiтая. Паставiў фiльм рэжысёр Джонi То. Карцiна прымала ўдзел у афiцыйнай праграме прэстыжнага МКФ у Канах. Палiцыя Ганконга зганьбiла сябе, i, каб аднавiць рэпутацыю, назначаецца пiяршчык. Цяпер усе сур’ёзныя аперацыi па лоўлi злачынцаў павiнны транслявацца па тэлебачанню ў прамым эфiры. Для гэтага на галовы палiцэйскiх надзяваюць мiнi-камеры. У шматкватэрным доме заселi бандыты i ўзялi жыхароў у заложнiкi. Палiцыя вырашыла скарыстацца сiтуацыяй, каб паказаць сябе з лепшага боку. У фiльме здымалiся Рычы Рэн, Нiк Чун, Келi Чэн, Суэт Лам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 19 па 22 красавiка ў сталiцы пройдзе чарговы эксклюзiўны паказ фiльмаў праекта «КIНАфармат4Х4» у кiнатэатрах «Аўрора», «Мiр», «Перамога», «Цэнтральн
|
|