21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Матэрыялы падрыхтоўкі да тэсцiравання — на CD

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння «Звязда» з дапамогай спецыялiстаў Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў працягвае адказваць на пытаннi, якiя найбольш часта задаюць абiтурыенты.

— Падкажыце, калi ласка, цi будзе ў абiтурыентаў магчымасць напярэдаднi цэнтралiзаванага тэсцiравання яшчэ раз паўдзельнiчаць у рэпетыцыйным тэсцiраваннi?

У сувязi са шматлiкiмi просьбамi маладых людзей было прынята рашэнне падоўжыць трэцi этап рэпетыцыйнага тэсцiравання. Абiтурыенты, якiя па нейкiх прычынах не змаглi прыняць удзел у рэпетыцыйным тэсцiраваннi ў сакавіку—красавiку, змогуць зрабiць гэта ў маi на базе наступных навучальных устаноў:

Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi: г. Мiнск, вул. П.Броўкi, 4, тэл. 8 (017) 293-86-49, 293-80-40;

Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Я.Купалы: г. Гродна, вул. Кастрычнiцкая, 5, тэл. 8 (0152) 73-03-14;

Гомельскага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта iмя П.Сухога: г. Гомель, вул. Кастрычнiка, 48, тэл. 8 (0232) 47-52-74;

Беларуска-Расiйскага ўнiверсiтэта: г. Магiлёў, пр-т Мiру, 43, тэл. 8 (0222) 25-36-03;

Вiцебскага дзяржаўнага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта: г. Вiцебск, пр-т Маскоўскi, 72, тэл. 8 (0212) 47-72-34;

Брэсцкага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта: г. Брэст, вул. Маскоўская, 267, тэл. 8 (0162) 42-04-92, 42-70-11.

— Пры падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання па беларускай мове я сутыкнулася з праблемай напiсання некаторых слоў. Напрыклад, у розных зборнiках прыводзяцца розныя варыянты напiсання такiх слоў як «экзэмпляр», «бiзнэс» цi «ёгурт». На якую лiтаратуру трэба арыентавацца? I цi многа было летась на ЦТ па беларускай мове вышэйшых адзнак?

Калi ў розных крынiцах напiсанне адных i тых жа слоў падаецца па-рознаму, то ў тэставыя заданнi на правапiс такiя словы не ўключаюцца. Лепш за ўсё пры падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання карыстацца акадэмiчнымi слоўнiкамi беларускай мовы.

Самым лепшым вынiкам на ЦТ па беларускай мове аказаўся летась вынiк у 98 тэставых балаў — iх набралi толькi 2 чалавекi з больш чым 75 тысяч удзельнiкаў. На 97 балах «спынiлiся» 3 абiтурыенты, 10 чалавек набралi 96 тэставых балаў, 11 чалавек — 95 балаў, 21 чалавек — 94 балы i 25 чалавек — 93 балы.

— Хацелася б даведацца, цi ўносiлiся нейкiя змяненнi ў праграмы ўступных iспытаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы на гэты год?

Сапраўды, некаторыя змяненнi ў праграмы ўступных iспытаў уносiлiся. Новыя праграмы можна знайсцi ў даведнiку для абiтурыентаў вышэйшых навучальных устаноў, якi быў падрыхтаваны выдавецтвам «Вышэйшая школа».

— Я збiраюся паступаць на фiлалагiчны факультэт. I трэцi экзамен (лiтаратуру) буду здаваць непасрэдна ў ВНУ. Цi магу я здаць на ўсякi выпадак яшчэ i цэнтралiзаванае тэсцiраванне па матэматыцы для таго, каб калi не пашанцуе ў ВНУ, можна было падаць дакументы ў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову?

Абiтурыенты ВНУ маюць права здаваць цэнтралiзаванае тэсцiраванне па трох дысцыплiнах. Таму запасцiся сертыфiкатам па матэматыцы вы зможаце.

— Растлумачце, як вылiчваецца сярэднi бал дакумента аб адукацыi? У маiм школьным атэстаце замест адзнакi па фiзкультуры стаiць залiк...

— Сярэднi бал вылiчваецца па 10-бальнай шкале з дакладнасцю да сотых, якiя затым акругляюцца да дзесятых. Для прыкладу, 6,79 бала — гэта 6,8 бала, а 6,72 — гэта 6,7 бала. Калi адзнакi у дакуменце аб адукацыi выстаўлялiся па 5-бальнай шкале, то сярэднi бал будзе пераводзiцца ў 10-бальную сiстэму. А калi ўсе ўступныя iспыты праводзяцца ў форме цэнтралiзаванага тэсцiравання, то для прывядзення ўсiх адзнак у адну сiстэму сярэднi бал атэстата будзе пераводзiцца ў 100-бальную шкалу шляхам памнажэння на 10.

У некаторых выпускнiкоў, якiя па стану здароўя былi вызвалены ад заняткаў фiзкультурай, у атэстаце замест адзнакi стаiць залiк. У гэтым выпадку сума балаў будзе дзялiцца не на агульную колькасць прадметаў, а на колькасць прадметаў, па якiх маецца адзнака.

Перавод сярэдняга бала дакумента аб адукацыi з пяцiбальнай у дзесяцiбальную сiстэму:

3,0 — 3,0 4,0 — 6,5

3,1 — 3,4 4,1 — 6,9

3,2 — 3,7 4,2 — 7,2

3,3 — 4,0 4,3 — 7,6

3,4 — 4,4 4,4 — 7,9

3,5 — 4,8 4,5 — 8,3

3,6 — 5,1 4,6 — 8,6

3,7 — 5,5 4,7 — 9,0

3,8 — 5,8 4,8 — 9,3

3,9 — 6,2 4,9 — 9,7

5,0 — 10,0

— Чаму ў тэстах па розных дысцыплiнах прадугледжваецца розная колькасць заданняў? На тэсцiраванне па хiмii адводзiцца 120 хвiлiн, на матэматыку — 150, а на фiзiку — 180 хвiлiн?

Сапраўды, прапановы ўнiфiкаваць па ўсiх дысцыплiнах колькасць заданняў у тэсце i час, якi адводзiцца на iх выкананне, гучалi. Але стваральнiкi тэстаў настойваюць на тым, што такая практыка абавязкова прынясе адмоўны вынiк. Умоўна кажучы, расставiць кропкi цi нацiскi ў тэсце па мове прасцей, чым рашыць задачку па матэматыцы, таму i заданняў у тэстах па дзяржаўнай мове прапануецца 40, а не 25. Мiж iншым, тэст павiнен максiмальна поўна ахоплiваць змест вучэбнага курса. Тэсты абавязкова праходзяць апрабацыю ў ходзе пробнага i рэпетыцыйнага тэсцiравання. Час для iх выканання падбiраецца доследным шляхам, з улiкам працягласцi найбольш прадуктыўнага часу працы. Пры гэтым цалкам тэст павiнны выканаць не больш за 5 працэнтаў удзельнiкаў тэст-экзамену.

У педагагiчных тэстах вытрымлiваюцца суадносiны памiж складанымi i простымi заданнямi. Наяўнасць больш складаных заданняў у тэсце дае магчымасць дыферэнцыраваць абiтурыентаў з высокiм узроўнем падрыхтоўкi.

Ёсць меркаванне, што правiльны адказ з некалькi прапанаваных можна проста ўгадаць, але, напрыклад, летась на ЦТ па матэматыцы 1700 чалавек «не ўгадалi» ўвогуле нi аднаго правiльнага рашэння.

— Я чула, што матэрыялы цэнтралiзаванага тэсцiравання можна набыць не толькi ў зборнiках, але i на кампакт-дысках..

У мiнулым годзе спецыялiсты Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў упершыню выпусцiлi праграму падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання на СD. Дата яе выпуску — 2006 год. Гэта праграма абараняецца Законам «Аб аўтарскiм праве i сумежных правах» i прызначана выключна для iндывiдуальнай падрыхтоўкi абiтурыентаў. Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў на тэндарнай аснове прадаставiў права на вытворчасць СD-версii прыватнаму ўнiтарнаму прадпрыемству «Хiт компанi». Больш падрабязную iнфармацыю можна знайсцi на сайце iнстытута.

Падрыхтавала Надзея НIКАЛАЕВА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння «Звязда» з дапамогай спецыялiстаў Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў працягвае адказваць на пытаннi, якiя найбольш часта задаюць абiтурые
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика