Лепшы сярод першых
Надзея НIКАЛАЕВА
Генадзь Караткевiч, вучань шостага класа гомельскай гiмназii № 56 стаў абсалютным пераможцам заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па iнфарматыцы. З 600 магчымых балаў хлопчык набраў 550 i больш чым на 70 балаў апярэдзiў сваiх старэйшых таварышаў. Трэба заўважыць, што на алiмпiядзе па iнфарматыцы яе ўдзельнiкi не падзяляюцца на класы. Акрамя Гены Караткевiча ўладальнiкамi дыпломаў I ступенi рэспублiканскай алiмпiяды сталi яшчэ 10 чалавек — вучнi 10—11-х класаў i адзiн дзевяцiкласнiк.
Спаборнiцтвы праходзiлi ў два туры, i на кожным з iх удзельнiкам прапаноўвалася рашыць па тры задачы на праграмаванне. Кожная задача ацэньвалася максiмум у 100 балаў. Па прызнанню членаў журы, заданнi былi вельмi складаныя, максiмальна наблiжаныя да ўзроўню задач, якiя прапануюцца на мiжнароднай алiмпiядзе, i былi разлiчаны на неардынарнасць мыслення падлеткаў. Выказвалася нават меркаванне, што не кожны прафесiйны праграмiст здольны з iмi справiцца. Мiж iншым, сёлетнiя паказчыкi выступлення юных праграмiстаў аказалiся намнога лепшыя, чым у папярэднiя гады: калi летась максiмальная колькасць балаў, набраных прызёрамi, была 410, то сёлета — 550. Дарэчы, у 2006 годзе Генадзь Караткевiч стаў сярэбраным прызёрам мiжнароднай алiмпiяды па iнфарматыцы, якая праходзiла ў Мексiцы. Усяго ўдзел у заключным этапе рэспублiканскiх алiмпiяд па 16 агульнаадукацыйных прадметах узялi 1461 чалавек. Найбольшую колькасць дыпломаў (125) заваявала каманда навучэнцаў сталiчных навучальных устаноў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генадзь Караткевiч, вучань шостага класа гомельскай гiмназii № 56 стаў абсалютным пераможцам заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па iнфарматыцы
|
|