21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi можа гiсторыка-культурнае даследаванне спрыяць развiццю турыстычнага бiзнэсу ў Беларусi?

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Тэарэтыкi i практыкi даюць адназначны адказ: безумоўна, можа!

У Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi адбылася прэзентацыя кнiгi Аляксандра Лакоткi «Гiсторыка-культурныя ландшафты Беларусi».

Новае даследаванне члена-карэспандэнта НАН Беларусi, доктара архiтэктуры, доктара гiстарычных навук, дырэктара акадэмiчнага Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору А. Лакоткi прысвечана актуальнай праблеме комплекснага аналiзу прыродных тэрыторый i гiсторыка-культурнай спадчыны, каб мэтанакiравана вызначыць найбольш важныя лакальныя раёны для развiцця турызму.

«Гэта фундаментальная навуковая праца, у якой грунтоўна прааналiзаваны пытаннi гiсторыi, культуры, экалогii. Кнiга можа разглядацца як дапаможнiк i па патрыятычнаму выхаванню, i па развiццю турыстычнага бiзнэсу ў нашай краiне», — падкрэслiў намеснiк старшынi Прэзiдыума НАНБ Анатоль Леснiковiч.

«Гуманiтарны складнiк у эканомiцы любой краiны вельмi iстотны, — адзначыў акадэмiк-сакратар Аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў НАНБ Пётр Нiкiценка. — У многiх краiнах турызм дае 25 працэнтаў ВУП, а ў асобных, дзе турыстычныя маршруты добра распрацаваныя i вядомыя, — да 80 працэнтаў».

Кнiга напiсана на падставе новых звестак, сабраных аўтарам у шматлiкiх экспедыцыях, а таксама ў вынiку карпатлiвых архiўных даследаванняў. У кнiзе прапаноўваецца новая канцэпцыя фармiравання iнфраструктуры турызму. А. Лакотка падрабязна прааналiзаваў працэс развiцця гiсторыка-культурных рэгiёнаў Беларусi (Паазер’я, Падняпроўя, Палесся i iнш.), ахарактарызаваў звыш 30 лакальных раёнаў з багатай прыроднай i гiсторыка-культурнай спадчынай (Браслаўскi край, Нясвiжскiя прасторы, Малая Рыта, Цiхая Бесядзь...). Выданне багата праiлюстравана архiўнымi i сучаснымi фотаздымкамi. Дадаюцца таксама карты гiсторыка-культурных ландшафтаў, спiс помнiкаў архiтэктуры, рэкамендуемых для выкарыстання ў iнфраструктуры турызму дарог Беларусi.

«Гэта выданне працягвае традыцыю плённага супрацоўнiцтва выдавецкага дома «Беларуская навука» i Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору, — сказаў галоўны рэдактар выдавецтва Георгiй Кiсялёў. — Дастаткова ўзгадаць шматтомныя фундаментальныя выданнi «Беларусы», «Беларуская народная творчасць», «Беларускi фальклор», «Архiтэктура Беларусi», многiя iншыя».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика