Канфiскавана «гаручка»
Iгар ГРЫШЫН
Буйную партыю спiртазмяшчальнай вадкасцi выявiлi праваахоўнiкi ў Мiнскiм раёне.
Склад, на якiм захоўвалася 24 тысячы 800 лiтраў спiртазмяшчальнай вадкасцi, супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю УУС Мiнаблвыканкама, АБЭЗ Мiнскага РУУС i аддзела крымiнальнага вышуку АУС па ахове Мiнскага метрапалiтэна знайшлi ў ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў у вёсцы Дзегцяроўка. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, на «гаручае», якое тут захоўвалася, не было адпаведных дакументаў. А таму вадкасць, кошт якой ацэньваецца прыблiзна ў суму каля 50 мiльёнаў рублёў, канфiскавана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйную партыю спiртазмяшчальнай вадкасцi выявiлi праваахоўнiкi ў Мiнскiм раёне
|
|