Афёра на 455 мiльёнаў рублёў
Iгар ГРЫШЫН
Галоўным упраўленнем папярэдняга расследавання МУС Беларусi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да галоўнага iнжынера аднаго з магiлёўскiх прадпрыемстваў.
Паводле папярэдняй iнфармацыi, падазраецца гэты магiляўчанiн у тым, што з верасня 2004-га па верасень 2005 года, калi з’яўляўся дырэктарам таварыства з дадатковай адказнасцю, ён учынiў крадзеж прадукцыi ў «Бабруйскага завода вiнаградных напояў» на суму каля 455 мiльёнаў рублёў. Падазроны заключаў дагавор з заводам на адгрузку прадукцыi без папярэдняй аплаты, аднак пасля «забываў» расплачвацца з прадпрыемствам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўным упраўленнем папярэдняга расследавання МУС Беларусi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да галоўнага iнжынера аднаго з магiлёўскiх прадп |
|