У Беларусi зямельныя ўчасткi будуць перадавацца ў прыватную ўласнасць грамадзян па кадастравым кошц
Адпаведная норма змяшчаецца ва ўказе № 213 «Аб некаторых пытаннях перадачы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян Рэспублiкi Беларусь», якi кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 7 мая.
У адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi пры адчужэннi зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, у прыватную ўласнасць грамадзян Рэспублiкi Беларусь прымянялася льготная або нарматыўная цана. Льготная цана прымянялася пры перадачы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць толькi грамадзянам, якi маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, для будаўнiцтва або абслугоўвання жылога дома. Па льготнай цане да 1 студзеня 2000 года зямельныя ўчасткi выкуплялi грамадзяне, якiя атрымалi iх ва ўладанне i карыстанне да 16 чэрвеня 1993 года. Нарматыўная цана прымянялася ў астатнiх выпадках, калi зямельныя ўчасткi набывалiся грамадзянамi ў прыватную ўласнасць. Аднак нарматыўныя цэны на зямельныя ўчасткi не адлюстроўвалi iх рэальнага кошту, яны не ўлiчвалi ў належнай меры месцаразмяшчэнне зямельнага ўчастка i наяўнасць iнжынернай, транспартнай i сацыяльнай iнфраструктуры. З 1 студзеня 2007 года ў рэспублiцы спынiлася перадача зямельных участкаў з дзяржаўнай уласнасцi ў прыватную ўласнасць грамадзян Рэспублiкi Беларусь па нарматыўных цэнах. У 2003—2005 гадах у рэспублiцы праведзена кадастравая ацэнка зямель населеных пунктаў, садоўнiцкiх таварыстваў i дачнага будаўнiцтва. Вынiкi кадастравай ацэнкi зямель, зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку, сведчаць, што нарматыўныя цэны на зямельныя ўчасткi не адлюстроўваюць iх рэальнага кошту. Для параўнання: у горадзе Мiнску нарматыўная цана зямельных участкаў складае $209 за 1 сотку, а iх кадастравы кошт — у сярэднiм $2357. Пры гэтым кадастравы кошт змяняецца ў залежнасцi ад месцаразмяшчэння ўчастка i наяўнасцi развiтой iнфраструктуры ад $1067 за 1 сотку да $6930. Напрыклад, у раёне вулiц Рафiева, Галадзеда 1 сотка зямлi будзе каштаваць амаль $1300, вул. Маякоўскага — $3600, вул. Валгаградскай — $6900. У сельскiх населеных пунктах нарматыўная цана зямельных участкаў за 1 сотку змяняецца ў залежнасцi ад тыпу глеб i вiду зямель ад $1,2 да $477, а кадастравы кошт за 1 сотку такiх участкаў вагаецца ад $1 да $3907. Напрыклад, у Мiнскiм раёне ў в. Бараўляны 1 сотка зямлi будзе каштаваць $710—2500, а ў в. Юзуфова — $130—390. Прымяненне кадастравага кошту зямельных участкаў пры iх перадачы з дзяржаўнай уласнасцi ў прыватную ўласнасць грамадзян ужо ўлiчана ў новай рэдакцыi праекта Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi, прынятага ў першым чытаннi Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу (выкарыстанне нарматыўнай цаны ў новым Кодэксе не прадугледжана). Па кадастравым кошце будуць ажыццяўляцца таксама перадача зямельных участкаў у заклад для атрымання банкаўскага крэдыту, устанаўленне памераў плацяжоў за зямлю, вызначэнне памеру кампенсацый або стартавых цэн на аўкцыёнах. Прынцып перадачы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян Рэспублiкi Беларусь па iх кадастравым кошце з’яўляецца справядлiвым i эканамiчна абгрунтаваным, паколькi дзяржава будзе атрымлiваць кампенсацыю за паляпшэнне зямель (будаўнiцтва дарог, iнжынернай iнфраструктуры i iнш.). Перадача зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян па кадастравым кошце будзе садзейнiчаць развiццю населеных пунктаў, эфектыўнаму выкарыстанню зямель, выкараненню спекуляцыi зямельнымi ўчасткамi. Рэалiзацыя ўказа не прывядзе да дадатковых фiнансавых затрат з бюджэту рэспублiкi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведная норма змяшчаецца ва ўказе № 213 «Аб некаторых пытаннях перадачы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян Рэспублiкi Беларусь», як
|
|