21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Я не развiтваюся, а кажу «да сустрэчы!»

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чалавек, якi, на думку Мiжнароднай Асацыяцыi моды, уваходзiць у лiк 100 самых прыгожых людзей планеты свету моды, якi з’яўляецца членам каралеўскай сям’i Фануэля Дарцi, прынцам рэспублiкi Гана — Сяргей Рэпны. Сёлета ён упершыню прыехаў у нашу краiну, у горад Мiнск на конкурс «Каралева Вясна-2007» (мiжнародны мiжунiверсiтэцкi конкурс грацыi i артыстычнага майстэрства, якi рэалiзуецца 16-ы раз. — Аўт.). Сваiмi ўражаннямi ён дзялiўся са мною ў сяброўскай гутарцы.

— Сяргей, ну як табе Мiнск?

— Проста класна! Тут столькi прыгожых дзяўчат! Усе такiя!.. Адна лепш за другую. Вочы разбягаюцца.

— А што, гэта адзiнае, на што ты звярнуў увагу?

— Не. Мне спадабалася прырода. Вельмi прыгожая. Горад такi цудоўны! Еўропу нагадвае.

— Да слова аб Еўропе. У якiх краiнах ты быў?

— У Чэхii, Iталii, Францыi, а таксама — у Японii, Гане. Я там працаваў з вядомымi дызайнерамi i дамамi моды.

— А з Ганай iншая гiсторыя? Цi не?

— Так. Там жыве мой тата. Я з’яўляюся членам каралеўскай сям’i Фануэля Дарцi.

— Гэта азначае, што ты прынц?

— Так. Я з’яўляюся прынцам Рэспублiкi Гана.

— Але, калi меркаваць па колеру тваёй скуры, то афрыканцам цябе назваць нельга? (Гана — афрыканская краiна. — Аўт.)

— Проста мая матуля родам з Беларусi, а тата адтуль, з Ганы. Ну i ў вынiку iх кахання атрымаўся я.

— Але ў Беларусi ты ўпершыню?

— Так. Першы раз.

— А як трапiў у фотамадэльны бiзнэс?

— Я навучаўся ў Краснадарскiм дзяржаўным унiверсiтэце культуры i мастацтва. I вырашыў паспрабаваць сябе ў мадэльным бiзнэсе. Твар жа нiчога (смяецца. — Аўт.). Нягледзячы на мой невысокi рост — 173 см — пайшоў наўздагад.

— I як поспехi?

— У 2004 годзе, згодна з меркаваннем Мiжнароднай Асацыяцыi моды, увайшоў у лiк 100 самых прыгожых людзей планеты свету моды. Таксама працаваў у Маскве на тэлебачаннi, на канале «TDK» вядучым карэспандэнтам у iнфармацыйна-забаўляльнай праграме.

— Унiверсiтэт хоць закончыў?

— Канешне. У 2006 годзе. Зараз працягваю навучанне i атрымлiваю другую вышэйшую адукацыю ў Еўропе, у Францыi.

— Я ведаю, што ты яшчэ i спяваеш?

— Ёсць крыху.

— Што гэта значыць?

— Асвойваю для сябе новую справу — эстрадны вакал.

— Цябе нехта падтрымлiвае ў тваiм пачынаннi?

— Так. Не паверыш.

— Хто? Заiнтрыгаваў!

— Ала Барысаўна Пугачова. Сама Прымадонна. У нас з ёй вельмi сяброўскiя адносiны.

— А з кiм яшчэ з зорак расiйскай эстрады ты сябруеш?

— З Земфiрай, Дзiмам Бiланам, Сярогам, Лiгалайз. Шмат з кiм. Дзiма Бiлан напiсаў i падарыў мне песню «Я однажды сойду с ума».

— Класна. А з кiм з беларускiх зорак ты знаёмы?

— Нi з кiм. Акрамя Анджы i яго кампашкi. Яны мяне запрасiлi на конкурс «Каралева Вясна-2007». Дзякуючы iм я тут. Яны для мяне столькi зрабiлi i я ўдзячны iм за гэта. Дзякуй. I табе таксама, таму што ты з iмi супрацоўнiчаеш. I таксама дапамагла мне прыехаць сюды. Вы такiя малайцы!

— Дзякуй за дзякуй. Мы рады, што ты прыехаў да нас на конкурс. Да слова, як табе «Каралева Вясна-2007»?

— Не скажу, што ўсё iдэальна. Ёсць нейкiя хiбы. Але ў цэлым добра. Столькi прыгожых дзяўчат, каралеў. Яны так добра падрыхтавалiся. Канцэртная праграма, дзе Анджы i Юля Яначкiна выступiлi дуэтам — гэта наогул «Реrfесt». Прыемна паглядзець. Яны маладыя, таленавiтыя. Мне здаецца, што поспех у iх наперадзе. Уладзiмiр Азараў...

— Гэта выканаўца з Латвii?

— Так. Ён — клёвы хлопец. Мы так пасябравалi. Хлопец разумны, вясёлы, а таксама не пазбаўлены таленту. Мы з iм такiя розныя, але ў адзiн i той жа час — такiя аднолькавыя.

— У цэлым, паездкай у Мiнск ты задаволены?

— Яшчэ як! Мне ўсё вельмi спадабалася: людзi, горад, абстаноўка, конкурс... Усе клёвыя i цiкавыя.

— Ну, што ж, прыязджай да нас яшчэ.

— Не. Цяпер ваша чарга прыехаць да мяне. Я буду чакаць.

— Мы абавязкова прыедзем.

— Тады я не развiтваюся, а кажу «Да сустрэчы!».

Наталля БЕЛЬЧАНКА, студэнтка БДПУ iмя М. Танка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чалавек, якi, на думку Мiжнароднай Асацыяцыi моды, уваходзiць у лiк 100 самых прыгожых людзей планеты свету моды, якi з’яўляецца членам каралеўскай ся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика